Спяшайцеся павольна
Мiкола ДЗЯБЁЛА
Бяспека руху У выхадныя днi на дарогах сталiцы i Мiнскай вобласцi Дзярж-аўтанспекцыя зноў наладзiць узмоцнены кантроль за выкананнем хуткаснага рэжыму.Паводле звестак упраўлення ДАI МУС краiны, аўтапатрулi будуць дзяжурыць на наступных участках дарог: на ўсёй працягласцi МКАД i праспекта Пераможцаў, на праспекце Дзяржынскага (ад праспекта Жукава да МКАД), на вулiцы Кiжаватава (ад вул. Казiнца да вул. Сярова), на Партызанскiм праспекце (ад вул. Кабушкiна да МКАД), на шашы «Мiнск—Калачы—Мядзел» (ад пасёлка Бальшавiк да вёскi Вiшнёўка), на трасе «Мiнск—Магiлёў» (ад Чэрвеня да Беразiно). ДАI папярэджвае, што на аўтадарогах «Слабада—Навасады» (ад Кургана Славы да Барысава) i «Мiнск—Гомель» (ад МКАД да Пухавiчаў) будзе весцiся скрыты нагляд за рухам транспартных сродкаў. У Дзяржаўтаiнспекцыi МУС таксама паведамiлi, што за мiнулыя выхадныя за парушэнне хуткаснага рэжыму па ўсёй краiне былi прыцягнуты да адказнасцi 433 вадзiцелi. Варта нагадаць, што з першага сакавiка пакаранне «лiхачоў» будзе больш строгiм. У прыватнасцi, калi стрэлка спiдометра пяройдзе ўстаноўленае знакам абмежаванне на адрэзку ад 10 да 20 кiламетраў у гадзiну, то, магчыма, iнспектар ДАI зробiць толькi папярэджанне альбо выпiша штраф на 1 базавую велiчыню. Перавышэнне хуткасцi руху ад 20 да 30 кiламетраў у гадзiну будзе каштаваць адну альбо дзве «базавыя», а «лiхацтва» больш чым на 30 кiламетраў у гадзiну абыдзецца ад двух да дзесяцi «базавых». Дзеючым пакуль заканадаўствам за такое парушэнне прадугледжаны штраф у памеры максiмум трох базавых велiчынь. За паўторнае на працягу года парушэнне хуткаснага рэжыму прадугледжаны штраф у памеры ад 4 да 15 базавых велiчынь альбо пазбаўленне вадзiцельскага пасведчання.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У выхадныя днi на дарогах сталiцы i Мiнскай вобласцi Дзярж-аўтанспекцыя зноў наладзiць узмоцнены кантроль за выкананнем хуткаснага рэжыму |
|