Аўтабiзнэс не па закону
Iгар ГРЫШЫН
Як паведамiлi карэспандэнту «Звязды» ў прэс-службе Камiтэта дзяржкантролю, Пiнскiм мiжрайаддзелам Упраўлення Дэпартамента фiнансавых расследаванняў узбуджана крымiнальная справа ў адносiнах да жыхара Драгiчынскага раёна.
Як высветлiлася, гэты дзялок, якi не з’яўляўся iндывiдуальным прадпрымальнiкам, з красавiка 2003 па люты 2005 года рэалiзаваў грамадзянам рэспублiкi 13 аўтамабiляў i атрымаў ад гэтага даход у 82,6 мiльёна рублёў. Гэтак жа незаконна зарабляў на жыццё i лiдчанiн, у адносiнах да якога таксама ўзбуджана крымiнальная справа. Устаноўлена, што ён на працягу амаль двух гадоў купляў i прадаваў аўтамабiлi, на чым i зарабiў 62,6 мiльёна рублёў. Трэба меркаваць, абвiнавачанне ў незаконнай прадпрымальнiцкай дзейнасцi, якое вынесена ў адносiнах да гэтых дзялкоў, пазбавiць «бiзнэсменаў» задавальнення ад заробленых грошай.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як паведамiлi карэспандэнту «Звязды» ў прэс-службе Камiтэта дзяржкантролю, Пiнскiм мiжрайаддзелам Упраўлення Дэпартамента фiнансавых расследаванняў уз |
|