POST factum
НОВЫ ВАРЫЯНТ ПАЛIВА
Унiверсiтэт амерыканскага штата Юта аб’явiў аб стварэннi тэхналогii, якая дазваляе вырабляць палiва для дызельных рухавiкоў са звычайнай сажалкавай цiны — зялёных водарасцяў, якiя пакрываюць паверхню вадаёмаў са стаячай цi маларухомай вадой. Амерыканскiя вучоныя яшчэ некалькi гадоў назад даказалi, што гэтыя водарасцi ў пэўных умовах здольныя вырабляць вадарод, якi лiчаць самым перспектыўным палiвам будучага. Аднак новыя даследаваннi паказалi, што цiна мае шанцы стаць крынiцай бiяпалiва ўжо ў блiжэйшыя гады. Яны знайшлi спосаб атрымлiваць з водарасцяў раслiннае масла i перарабляць яго ў паўнавартаснае дызельнае палiва. Гэта тэхналогiя дазваляе атрымлiваць з аднаго гектара раскi да 40 тысяч лiтраў масла, якое практычна без страт ператвараецца ў вадкае палiва. У якасцi сыравiны для вытворчасцi палiва водарасцi маюць iстотную перавагу перад сояй i кукурузай, якiя зараз выкарыстоўваюцца для гэтай мэты. Кукуруза i соя з’яўляюцца каштоўнымi харчовымi культурамi i да таго ж вырошчваюцца на добрых глебах, таму iх масавае выкарыстанне для вытворчасцi палiва выклiча падаражанне многiх прадуктаў харчавання. Цiна ж, наадварот, у якасцi ежы цi харчовых дабавак не выкарыстоўваецца i займае вялiкiя плошчы вадаёмаў па ўсiм свеце. Мяркуецца, што вытворчасць камерцыйна канкурэнтаздольнага дызельнага палiва можна будзе пачаць не пазней 2009 года. У НЕТРАХ ЗЯМЛI ЗНОЙДЗЕНЫ АКIЯН Комплексны аналiз вынiкаў сейсмiчнага зандзiравання Зямлi дазволiў групе вучоных пад кiраўнiцтвам прафесара Вашынгтонскага ўнiверсiтэта Майкла Вайсешна прыйсцi да высновы, што пад усходняй часткай Еўразii ў мантыi, на глыбiнi каля 1 тысячы кiламетраў размешчаны вялiзны рэзервуар вады — падземны акiян. Вывад зроблены на падставе змянення скорасцi праходжання сейсмiчных хваль, якая характарызуе шчыльнасць парод у нетрах Зямлi. Новае адкрыццё, калi папярэдняя iнтэрпрэтацыя атрыманых звестак будзе пацверджана наступнымi даследаваннямi, здольнае iстотна цi нават кардынальна змянiць нашы ўяўленнi аб будаўнiцтве нетраў уласнай планеты. НЕДАХОП СНУ — ФУНДАМЕНТ ПАЎНАТЫ Дзецi, якiя недасыпаюць, як правiла, маюць лiшнюю вагу. Такая выснова змешчана ў справаздачы даследавання, якое нядаўна было праведзена ў ЗША. Вучоныя на працягу пяцi гадоў назiралi больш як 2 тысячы дзяцей, яны прасiлi бацькоў весцi падрабязныя дзённiкi для вывучэння асаблiвасцяў сну i яго сувязi з вагой дзiцяцi. «Дзецi, якiя недасыпаюць, гадоў праз пяць, як правiла, пачынаюць пакутаваць ад празмернай сваёй вагi», — адзначае Эмiлi Снел, якая прымала ўдзел у эксперыменце. У дзяцей ва ўзросце 3—8 гадоў дадатковая гадзiна сну больш чым на 30 працэнтаў скарачае верагоднасць узнiкнення лiшняй вагi, а ў дзяцей ва ўзросце 7—13 гадоў гадзiна сну знiжае верагоднасць атрымання лiшнiх кiлаграмаў на 31—35 працэнтаў. Паводле слоў мiсiс Снел, недахоп сну можа ўплываць на гармоны, якiя ў сваю чаргу ўплываюць на апетыт, акрамя таго, ён робiць дзяцей больш пасiўнымi, што знiжае iх фiзiчную актыўнасць на працягу дня. Зараз вучоныя аднак вывучаюць i шэраг iншых фактараў, якiя могуць уплываць на гэтую праблему. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Унiверсiтэт амерыканскага штата Юта аб’явiў аб стварэннi тэхналогii, якая дазваляе вырабляць палiва для дызельных рухавiкоў са звычайнай сажалкавай цi |
|