Аляксандр Лукашэнка павiншаваў з 85-годдзем Героя Беларусi, народнага мастака СССР Мiхаiла Савiцкаг
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка 18 лютага павiншаваў з 85-годдзем кiраўнiка Творчых акадэмiчных майстэрань жывапiсу, графiкi i скульптуры, Героя Беларусi, народнага мастака СССР Мiхаiла Савiцкага.
У вiншаваннi адзначаецца, што творы Мiхаiла Савiцкага, прасякнутыя сапраўдным гуманiзмам, любоўю да Радзiмы, пакланеннем перад мужнасцю i стойкасцю беларускага народа, прымножылi скарбнiцу нацыянальнай i сусветнай культуры. «Мы высока цэнiм Вас як чалавека вялiкай, неўтаймаванай душы, якi гарыць, а не тлее, сумленна i бескампрамiсна адстойвае свае прынцыпы i iдэалы, прысвячае ўсяго сябе служэнню Айчыне», — гаворыцца ў вiншаваннi. Аляксандр Лукашэнка пажадаў Мiхаiлу Савiцкаму здароўя, жыццёвага i творчага даўгалецця, невычэрпнага натхнення, бадзёрасцi i аптымiзму. Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка 18 лютага павiншаваў з 85-годдзем кiраўнiка Творчых акадэмiчных майстэрань жывапiсу, графiкi i скульптуры, Геро |
|