Беларусь — Судан
Беларусь i Судан маюць агульныя падыходы па ўсiх найбольш важных мiжнародных пытаннях, якiя хвалююць абедзве дзяржавы. I ў будучым краiны маюць намер падтрымлiваць адна адну на ўзроўнi парламентаў ва ўсiх мiжнародных арганiзацыях, з якiмi супрацоўнiчаюць. Аб гэтым заявiў, адказваючы на пытанне карэспандэнта БЕЛТА, старшыня Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Беларусi Уладзiмiр Канаплёў.
Ён паведамiў, што дамоўленасць аб узаемнай падтрымцы была дасягнута ў ходзе яго сустрэчы са старшынёй Нацыянальнай асамблеi Рэспублiкi Судан Ахмедам Iбрахiмам Эль-Тахiрам. Беларусь разлiчвае на развiццё ўзаемавыгаднага гандлёва-эканамiчнага супрацоўнiцтва з Суданам. Аб гэтым заявiў старшыня Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Генадзь Навiцкi, прымаючы кiраўнiка Нацыянальнай асамблеi Судана Ахмеда Iбрахiма Эль-Тахiра, якi знаходзiцца з вiзiтам у Мiнску. Ахмед Iбрахiм Эль-Тахiр запрасiў беларускiх парламентарыяў наведаць Судан з вiзiтам у адказ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларусь i Судан маюць агульныя падыходы па ўсiх найбольш важных мiжнародных пытаннях, якiя хвалююць абедзве дзяржавы
|
|