21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Вылiк па кошту зямельнага ўчастка не прадугледжаны

25.08.2009 22:20 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Падрыхтаваў Сяргей КУРКАЧ

Школа падаткаплацельшчыка

Сёння мы распачынаем штотыднёвую рубрыку па пытаннях падаткаабкладання. Зараз па самых актуальных i цiкавых напрамках гэтай тэмы рэдакцыi адказвае старшы дзяржаўны iнспектар Мiнiстэрства па падатках i зборах РБ Аляксандр ЗЯЛЕЎСКI.

— Маю дваiх непаўналетнiх дзетак. Разведзеная. Былы муж пазбаўлены бацькоўскiх правоў, таму алiментаў не плацiць. Цi магу я атрымлiваць у бухгалтэрыi сваёй арганiзацыi стандартны па- датковы вылiк у двайным памеры пры вылiчэннi падаходнага падатку як адзiнокая мацi, якой па сутнасцi з’яўляюся?

Антанiна Зельва, г. Мiнск.

У адпаведнасцi з Законам Рэспублiкi Беларусь «Аб падаходным падатку з фiзiчных асобаў», фiзiчныя асобы, на ўтрыманнi якiх ёсць дзецi да 18 гадоў цi дзецi-ўтрыманцы, маюць права на вылiк з атрыманых даходаў пры вылiчэннi падаходнага падатку ў памеры 2 базавых велiчынь на кожнае дзiця за кожны месяц падатковага перыяду. Пры гэтым удовам (удаўцам), адзiнокiм бацькам, апекунам цi папячыцелям гэты падатковы вылiк даецца ў двайным памеры.

Згодна з адпаведнымi iнструкцыямi Мiнiстэрства па падатках i зборах РБ, дакументам, якi пацвярджае права на атрыманне стандартнага падатковага вылiку ў двайным памеры для адзiнокiх бацькоў, з’яўляецца даведка, якая выдаецца аддзелам ЗАГСа, дзе ёсць звесткi з кнiгi запiсаў аб нараджэннi аб тым, што звесткi аб бацьку (мацi) запiсаны па ўказанню мацi (бацькi). У выпадку адсутнасцi гэтага дакумента падатковыя агенты (у вашым выпадку бухгалтэрыя прадпрыемства) пры вылiчэннi падаходнага падатку не маюць права на прадастаўленне стандартнага падатковага вылiку ў двайным памеры.

З улiкам таго, што ў разглядаемай сiтуацыi такая даведка спадарынi Антанiне выдадзена не будзе (бацька дзяцей вядомы), стандартны падатковы вылiк прадастаўляецца ёй у памеры 2 базавых велiчынь на кожнае дзiця.

— Стаю ў чарзе як маючы патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў. Набыў прыватны дом. У дагаворы куплi-продажы кошт набытай маёмасцi быў падзелены на дзве часткi: кошт жылога дома i цана зямельнага ўчастка, якi быў прадастаўлены для абслугоўвання жылога дома. Па вынiках года падаў дэкларацыю ў падатковы орган, каб атрымаць падатковы вылiк. Аднак падатковы вылiк далi толькi на кошт жылога дома. Цi з’яўляюцца дзеяннi падатковых iнспектараў справядлiвымi?

Аляксей К., Магiлёўская вобласць.

— Згодна з законам, фiзiчныя асобы, якiя маюць патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў i якiя накiроўвалi на працягу года грашовыя сродкi на будаўнiцтва цi набыццё жылля (пагашэнне крэдытаў на гэтыя мэты), маюць права на вылiк гэтых сум з даходаў пры вылiчэннi падаходнага падатку.

Што датычыцца сум, якiя былi накiраваны фiзiчнымi асобамi на набыццё зямельных участкаў, то ў адносiнах да такiх расходаў не працуе нi адна з iльгот, прадугледжаных законам. Дзеяннi ў гэтым накiрунку падатковых iнспектараў з’яўляюцца правiльнымi.

З гэтага тыдня ўсе складаныя i актуальныя пытаннi, звязаныя з падаткаабкладаннем, чытачы «Звязды» могуць задаць штодзень з 10.00 да 12.00 гадзiн па тэлефоне рэдакцыi (017) 287-17-51 або даслаць на адрас газеты лiстом.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёння мы распачынаем штотыднёвую рубрыку па пытаннях падаткаабкладання. Зараз па самых актуальных i цiкавых напрамках гэтай тэмы рэдакцыi адказвае ста
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика