Аўкцыёны па продажы зямельных участкаў павiнны iнiцыяваць мясцовыя ўлады
Сяргей КУРКАЧ
Наша сям’я мае жыллё ў Мiнску. Зараз у нас з мужам ёсць жаданне i сродкi для набыцця ў прыгарадзе сталiцы зямельнага ўчастка ў прыватную ўласнасць для будаўнiцтва i абслугоўвання невялiкага жылога дома. Згодна з указам Прэзiдэнта Беларусi № 58, з першага студзеня 2007 года зямельныя ўчасткi для будаўнiцтва ў прыгарадных зонах прадастаўляюцца грамадзянам, якiя не маюць патрэбы ў паляпшэннi жыллёвых умоў, у прыватную ўласнасць на аўкцыёнах па продажы зямельных участкаў для iндывiдуальнага будаўнiцтва. Якi парадак правядзення аўкцыёнаў па продажы зямельных участкаў для iндывiдуальнага будаўнiцтва ў прыгарадзе сталiцы? Дзе магчыма адшукаць iнфармацыю аб правядзеннi такiх аўкцыёнаў? Вядома, што заява грамадзянiна аб прадастаўленнi зямельнага ўчастка для будаўнiцтва i абслугоўвання жылога дома разглядаецца з улiкам зацверджанага генеральнага плана сельскага населенага пункта... а таксама з улiкам наяўнасцi не асвоеных для жыллёвага будаўнiцтва зямельных участкаў у сельскiх населеных пунктах. Дзе i як магчыма азнаёмiцца з генеральным планам канкрэтнага прыгараднага населенага пункта (напрыклад, у межах Хацяжынскага сельсавета) i атрымаць iнфармацыю аб наяўнасцi там не асвоеных для жыллёвага будаўнiцтва зямельных участкаў?
Галiна ЖЫВIЦКАЯ, г. Мiнск. — Аўкцыёны па продажы зямельных участкаў для iндывiдуальнага жыллёвага будаўнiцтва праводзяцца мясцовымi выканаўчымi камiтэтамi, па месцы знаходжання зямельных участкаў, — адказалi рэдакцыi ў Дзяржаўным камiтэце па маёмасцi Беларусi. — Парадак правядзення аўкцыёнаў вызначаны Палажэннем аб правядзеннi аўкцыёнаў па продажы зямельных участкаў для iндывiдуальнага жыллёвага будаўнiцтва, зацверджаным пастановай урада ад 31 снежня 1997 г. № 1790. Згодна з гэтым дакументам, падрыхтоўка i арганiзацыя правядзення аўкцыёну ажыццяўляецца камiсiяй, якая ствараецца рашэннем выканкама. Аб’ява аб правядзеннi аўкцыёну па продажы зямельных участкаў друкуецца ў сродках масавай iнфармацыi па выбару камiсii не пазней за адзiн месяц пасля правядзення аўкцыёну. Азнаёмiцца з зацверджаным генеральным планам сельскага населенага пункта ў Мiнскiм раёне можна ў тэрытарыяльным органе архiтэктуры i горадабудаўнiцтва Мiнскага райвыканкама.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Наша сям’я мае жыллё ў Мiнску. Зараз у нас з мужам ёсць жаданне i сродкi для набыцця ў прыгарадзе сталiцы зямельнага ўчастка ў прыватную ўласнасць для
|
|