21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Хроніка апошніх падзей

25.08.2009 22:20 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Перамовы памiж Iзраiлем, ПА i ЗША былi нечакана перарваныя

Трохбаковыя перамовы, якiя распачалiся ў панядзелак, 19 лютага, у iерусалiмскай гасцiнiцы «Цытадэль Давiда», былi нечакана перарваныя.

Бакi не каментуюць прычыну спынення абмеркавання. Аднак неафiцыйныя крынiцы паведамляюць, што Абас выказаў крайнюю незадаволенасць пазiцыямi ЗША i Iзраiля, пасля чаго заявiў, што не бачыць сэнсу ў прадаўжэннi перамоў у пашыраным фармаце.

БАЗЫ ПРА Ў ЧЭХII I ПОЛЬШЧЫ МОГУЦЬ СТАЦЬ ЦЭЛЯМI РАСIЙСКIХ РАКЕТ

Калi Чэхiя i Польшча сапраўды ўстановяць у сябе амерыканскiя базы ПРА, то ракетныя войскi стратэгiчнага прызначэння будуць здольныя ў якасцi цэляў мець i гэтыя аб’екты. Аб гэтым заявiў камандуючы РВСП Расii Мiкалай Салаўцоў.

«Каэфiцыент тэхнiчнай гатоўнасцi ракет, якiя стаяць на баявым дзяжурстве — 0,97—0,98, гэта значыць, што з кожных ста ракет 97—98 штохвiлiнна, штосекундна гатовыя выканаць баявую задачу», — заявiў камандуючы. Акрамя таго, Салаўцоў адзначыў, што ў выпадку неабходнасцi ў адказ на рашэнне еўрапейцаў размясцiць у сябе ПРА, Расiя будзе гатовая ў самыя кароткiя тэрмiны прыняць асiметрычныя меры.

ЗША МОГУЦЬ ЗАСТАЦЦА БЕЗ ВПС

Больш за 800 баявых i дапаможных лятальных апаратаў усiх класаў — 14 працэнтаў ад агульнай колькасцi ваенна-паветраных сiл ЗША — сёння не могуць узняцца ў паветра па прычыне выпрацоўкi лётнага рэсурсу.

На сёння сярэднi ўзрост баявых i дапаможных машын ВПС ЗША перавышае 26 гадоў, што з’яўляецца самым нiзкiм паказчыкам за ўсю гiсторыю самастойнага iснавання ваенна-паветраных сiл з моманту iх вываду з-пад армейскага камандавання ў 1947 годзе. У самалётаў шэрагу ключавых класаў узрост яшчэ большы. Так, сярэднестатыстычны лятальны танкер КС-135 быў пабудаваны 48, а бамбардзiроўшчык В-52Н — 46 гадоў назад. Штогадовы аб’ём закупак новых i мадэрнiзаваных самалётаў i верталётаў для ВПС ЗША складае 60 апаратаў усiх класаў, што азначае 100-гадовы перыяд абнаўлення.

IРЛАНДЦЫ РАЗЛЮБIЛI GUINNЕSS

Знакамiтае iрландскае пiва Guinnеss губляе папулярнасць у сябе на радзiме, паведамляе Thе Tеlеgrарh.

За апошнiя шэсць месяцаў продажы легендарнага цёмнага напою, якi вырабляецца вось ужо 250 гадоў, упалi на 10 працэнтаў. На думку кiраўнiцтва кампанii, гэта звязана з «вымiраннем» спажыўцоў Guinnеss. «Вось што адбываецца ў Iрландыi: 50—60-гадовых мужчын, якiя прыходзiлi ў паб пяць-шэсць разоў на тыдзень i выпiвалi за раз пяць-шэсць пiнтаў пiва (каля 2,5 лiтра), змянiлi больш маладыя клiенты, якiя прыходзяць тры разы на тыдзень i выпiваюць дзве-тры пiнты», — расказаў дырэктар Diаgео Пол Уолш.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Трохбаковыя перамовы, якiя распачалiся ў панядзелак, 19 лютага, у iерусалiмскай гасцiнiцы «Цытадэль Давiда», былi нечакана перарваныя
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика