Падстаў для панiкi няма
Надзея НIКАЛАЕВА
«Крылатая» хвароба Але асцярожнасць — не нашкодзiцьТрывожныя звесткi, што прыйшлi напрыканцы мiнулага тыдня з Падмаскоўя, дзе ў пяцi раёнах спецыялiстамi быў выяўлены высокапатагенны вiрус птушынага грыпу, былi абмеркаваныя ўчора на пасяджэннi Мiжведамаснага каардынацыйнага савета па пытаннях аховы тэрыторыi Беларусi ад заносу i распаўсюджвання птушынага грыпу. — Мы даўно знаходзiмся ў поўнай «баявой» гатоўнасцi, — паведамiў журналiсту «Звязды» Галоўны дзяржаўны санiтарны ўрач Рэспублікі Беларусь i старшыня мiжведамаснага савета Мiхаiл Рымжа. — Наш савет збiраецца на аператыўныя нарады лiтаральна кожны тыдзень. I ў нас пакуль што няма падстаў для прыняцця нейкiх дадатковых мераў. Яшчэ ў студзенi гэтага года быў зацверджаны комплексны план мерапрыемстваў па прафiлактыцы птушынага грыпу на 2007 год. Пад самым жорсткiм кантролем знаходзяцца ўсе прадпрыемствы па птушкагадоўлi, харчовыя рынкi, патэнцыяльна небяспечныя транспартныя накiрункi i паветраныя калiдоры. У хуткiм часе распачнецца вакцынацыя свойскай птушкi ад птушынага грыпу ў населеных пунктах, размешчаных непадалёк ад адкрытых вадаёмаў i птушкафабрык. Дарэчы, у Падмаскоўi ахвярай небяспечнага вiруса стала менавiта свойская птушка. На птушкафабрыкi вiрус не паспеў «прасачыцца». У ходзе праведзенага эпiзаатычнага расследавання было ўстаноўлена, што ўся iнфiцыраваная птушка набывалася ў аднаго i таго ж перакупшчыка на птушыным рынку, размешчаным на паўднёвым усходзе Масквы. Зараз вакол усiх населеных пунктаў, дзе былi выяўлены «ачагi» птушынага грыпу, устаноўлена карантынная зона. Выпадкаў iнфiцыравання птушыным грыпам сярод людзей, на шчасце, няма. Але ўсе гаспадары загiнулай птушкi знаходзяцца пад медыцынскiм наглядам.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Але асцярожнасць — не нашкодзiць |
|