21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Медыцына: праблема — кадры?

25.08.2009 22:20 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Мiкалай ЛIТВIНАЎ

Летась на Мiншчыне ўзрасла колькасць урачэбных амбулаторый i бальнiц сястрынскага догляду, а вось фельчарска-акушэрскiх пунктаў стала на 6 менш (паводле апошнiх даных, у вобласцi працуе 471 ФАП). Як тлумачаць спецыялiсты, сэрвiс зусiм не «згортваецца», а набывае новыя формы. Гэта дазваляе паляпшаць якасць абслугоўвання, павялiчваць яго даступнасць для ўсiх пацыентаў. Без падзелу iх на «вясковых» i «гарадскiх». Дарэчы, менавiта на гэта скiраваны ўсе тыя пераўтварэннi, якiя адбываюцца ў медыцынскай галiне. Наколькi яны паспяховыя? Гэта iмкнулiся высветлiць удзельнiкi вынiковага пасяджэння калегii ўпраўлення аховы здароўя Мiнскага аблвыканкама, якое адбылося ў Барысаве.

Выдаткi на развiццё медыцыны ў цэнтральным рэгiёне летась склалi 385,5 мiльярда рублёў. Гэта на 54 млрд (на 19 працэнтаў) больш, чым было выдзелена пазалетась. У сярэднiм на кожнага жыхара сталiчнай вобласцi прыпадала амаль па 260 тысяч рублёў бюджэтных сродкаў. Разгарнулася будаўнiцтва новых аб’ектаў: Старобiнскай бальнiцы, урачэбнай амбулаторыi ў вёсцы Маркава Мядзельскага раёна, хiрургiчнага корпуса абласной дзiцячай бальнiцы, а таксама блока Капыльскай ЦРБ. Рэканструкцыя аперацыйных залаў i рэанiмацыйных месцаў зроблена ў дзевяцi цэнтральных раённых бальнiцах.

— Па многiх параметрах мы нi ў чым не саступаем замежным сiстэмам, таму ёсць рэальная магчымасць для экспарту медыцынскiх паслуг, — лiчыць намеснiк мiнiстра аховы здароўя Мiхаiл РЫМЖА.

Летась у медыцынскiх установах Мiнскай вобласцi прайшлi лячэнне 1,5 тысячы замежных грамадзян — удвая больш, чым у 2005 годзе. Даход ад аказання платных паслуг склаў 130,3 млн рублёў. Дадатковыя магчымасцi ў хуткiм часе з’явяцца i ў жыхароў сталiчнай вобласцi — у Маладзечне, Жодзiне i Барысаве плануецца стварыць спецыялiзаваныя ўнiтарныя прадпрыемствы лячэбна-прафiлактычнага профiлю. Платныя медыцынскiя паслугi, якiя прапануюць гэтыя дзяржаўныя ўстановы, складуць канкурэнцыю прыватным цэнтрам. Мяркуецца, што расцэнкi тут будуць самымi даступнымi.

Праўда, ёсць даволi вострая кадравая праблема — напрыклад, паводле iнфармацыi Барысаўскага раённага тэрытарыяльнага медыцынскага аб’яднання, адзiн з самых буйных гарадоў Мiншчыны на 64 працэнты ад патрэбы ўкамплектаваны ўрачамi i на 33 — вузкiмi спецыялiстамi. Вялiкi дэфiцыт урачоў-анколагаў. На адпаведных стаўках па сумяшчальнiцтву працуюць спецыялiсты функцыянальнай i промневай дыягностыкi, хiрургi i нават гiнеколагi.

Адзначаецца трывожная тэндэнцыя: у мiнулым годзе на Мiншчыну было размеркавана на чвэрць маладых спецыялiстаў менш, чым пазалетась. Выпуск 2007 года, нават пры самым удалым раскладзе, зможа задаволiць патрэбу хiба толькi на трэць. Па ўсёй сiстэме даволi адчувальны «кадравы голад»: патрабуюцца 30 неўролагаў, 35 рэнтгенолагаў, 44 хiрургi, 49 акушэраў-гiнеколагаў, 18 ЛОР-урачоў, 21 афтальмолаг i 39 анестэзiёлагаў-рэанiматолагаў.

Як прывабiць патрэбнага спецыялiста? Свой вопыт ёсць у прысталiчным раёне — сюды маладыя медыкi iмкнуцца патрапiць. Заробкi на «малой Мiншчыне» адны з самых высокiх (у сярэднiм каля 600 тысяч рублёў). Акрамя таго, як паведамiў намеснiк старшынi Мiнскага райвыканкама Iгар ЗIНОВIЧ, спецыялiстаў уключаюць у склад дольшчыкаў ЖБК альбо выдзяляюць iм зямельныя ўчасткi для iндывiдуальнага будаўнiцтва. У вынiку сярэднiм медперсаналам Мiнскi раён забяспечаны на 99 працэнтаў, а ўрачамi — на 96.

— Кадры сярэдняга звяна рыхтуюць тры медыцынскiя вучылiшчы — у Барысаве, Маладзечне i Слуцку, — заўважае начальнiк упраўлення аховы здароўя Мiнскага аблвыканкама Iван ЛIПНIЦКI. — Яны рыхтуюць спецыялiстаў лячэбнага, сястрынскага, зубалячэбнага i медыка-дыягнастычнага профiлю. Калi яшчэ некалькi гадоў таму на рынку працы быў лiшак такiх кадраў, то цяпер праблем па занятасцi для iх няма.

За апошнiя пяць гадоў прыём у медвучылiшчы Мiнскай вобласцi быў зменшаны больш чым удвая: калi ў 2001 годзе набор складаў 600 чалавек, то летась — ужо 245. Узнiкаюць пытаннi iншага плана. Як вядома, у 2005 годзе не праводзiўся набор па спецыяльнасцi «лячэбная справа». Адпаведна, прагназуецца, што ўжо налета ўзнiкне дэфiцыт фельчараў i акушэрак. Такiя спецыялiсты запатрабаваныя для работы на станцыях хуткай дапамогi, ФАПах, здраўпунктах прамысловых прадпрыемстваў, радзiльных дамах, школах i г.д. Таму абласное ўпраўленне звярнулася ў Мiнiстэрства аховы здароўя з просьбай перагледзець кантрольныя лiчбы прыёму ў медыцынскiя вучылiшчы.

— На фiнансаванне аховы здароўя выдзяляюцца значныя сродкi — 20—23 працэнты абласнога бюджэту, — адзначае першы намеснiк старшынi Мiнскага аблвыканкама Леанiд КРУПЕЦ. — Гэтыя грошы павiнны выкарыстоўвацца з розумам... Увесь комплекс медыцынскiх паслуг павiнен быць даступны кожнаму.

Мiнск—Барысаў—Мiнск.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Летась на Мiншчыне ўзрасла колькасць урачэбных амбулаторый i бальнiц сястрынскага догляду, а вось фельчарска-акушэрскiх пунктаў стала на 6 менш
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика