Ягады i брокалi — для моцнага iнтэлектуIнфарм-укол Дацкiя вучоныя ўстанавiлi, што ягады i капуста брокалi ўтрымлiваюць вялiкую колькасць раслiнных гармонаў, якiя дапамагаюць папярэдзiць хваробу Альцгеймера (знiжэнне iнтэлекту).Жанчыны, якiя атрымлiвалi хоць бы 1 мг гэтых рэчываў у дзень (90 г ягад або 200 г брокалi) паляпшалi памяць на 40 працэнтаў. Гэта высветлiлася падчас даследавання, у якiм узялi ўдзел 394 датчанкi. Дарэчы, рызыку развiцця хваробы Альцгеймера могуць павысiць лiшнiя калорыi. Да такой высновы прыйшлi вучоныя з Унiверсiтэта Вашынгтона. Яны даследавалi стан 16 чалавек, якiя ўжывалi высокакаларыйную ежу, i выявiлi ў iх арганiзме 50-працэнтнае павышэнне колькасцi рэчываў, якiя правакуюць знiжэнне iнтэлекту. «РАСЛIННАСЦЬ» — ДЛЯ ЗДАРОВАГА СТРАЎНIКА Вялiкая колькасць свежай садавiны i гароднiны можа зменшыць рызыку развiцця раку страўнiка на 15—30 працэнтаў. Так сцвярджае амерыканскi Цэнтр ракавых даследаванняў. Выкладайце кожную ранiцу на стол што-небудзь з садавiны-гароднiны i з’ядайце гэта на працягу дня. Замянiце кубак кавы цi шклянку салодкай газiроўкi на таматны сок хоць бы раз на дзень. Не дазваляйце гароднiне i садавiне заўчасна памiраць: захоўвайце iх у халадзiльнiку або маразiльнай камеры. Найперш у абед ужывайце салату. Шмат салаты, i толькi пасля — адбiўную. АД ЛIШКУ ЦЫНКУ — РАК ПРАСТАТЫ Даследчыкi Нацыянальнага iнстытута ракавых захворванняў (ЗША) праверылi стан здароўя 47 тысяч мужчын, якiя атрымлiвалi каля 100 мг цынку ў дзень, i высветлiлi, што яны ў два разы больш схiльныя да раку прастаты, чым тыя, хто цынк не ўжываў. Усяму трэба ведаць меру, i памятаць, што ўвогуле без цынку — не абысцiся. Ён важны для дзялення i аднаўлення клетак, нармальнага функцыянавання нервовай i iмуннай сiстэм. Неабходны для здароўя вачэй. Вядома, што пры некаторых захворваннях органаў зроку колькасць цынку ў сятчатцы панiжана. Але i яго лiшак паскарае працэсы неспрыяльных узроставых змяненняў у вачах. Цынк уздзейнiчае як антыаксiдант — запавольвае працэсы старэння арганiзма. Бярэ ўдзел у больш як 80 абменных працэсах. Спецыялiсты звязваюць узнiкненне парокаў плода з цынкавым дэфiцытам, таму цяжарным жанчынам варта ўдзяляць належную ўвагу ўжыванню гэтага мiкраэлемента. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дацкiя вучоныя ўстанавiлi, што ягады i капуста брокалi ўтрымлiваюць вялiкую колькасць раслiнных гармонаў, якiя дапамагаюць папярэдзiць хваробу Альцгей
|
|