Метро: новыя станцыі
Сёлета спаўняецца трыццаць гадоў з пачатку будаўніцтва мінскага метрапалітэна. Прынята, што iмянiннiкi прымаюць падарункi, але не ў гэтым выпадку. Тут усё наадварот: у 2007 годзе метрапалiтэн дорыць усiм жыхарам краiны дзве новыя станцыi. «Барысаўскi тракт» i «Уручча» прадоўжаць першую лiнiю метро з боку «Усходу». Праз некалькi гадоў станцыя «Iнстытут культуры» ўжо не будзе канцавой, таму што ў бок Малiнаўкi пачнуць хадзiць цягнiкi ажно да трох новых станцый. I гэта яшчэ не ўсё — згодна з генеральным планам развiцця сталiцы, зацверджаным Прэзiдэнтам краiны, да 2030 года ў Мiнску можа з’явiцца яшчэ адна лiнiя метрапалiтэна, а аб’яднае памiж сабой усе напрамкi вялiзная кальцавая — накшталт Маскоўскай кальцавой лiнii. Аб усiм гэтым падрабязна карэспандэнт газеты гутарыў з галоўным iнжынерам унiтарнага прадпрыемства «Мiнскметрабуд» Эдуардам ЖУКАВЫМ.
— Эдуард Мiкалаевiч, жыхары мiкрараёна «Малiнаўка» чакаюць, калi i да iх пачне хадзiць метро... — Так, мы запланавалi ў канцы 2011 — пачатку 2012 года адкрыць тры новыя станцыi — «Грушаўская», «Мiхалова», «Пятроўшчына», прычым назва апошняй пакуль што не зацверджана, магчыма, яе назавуць i па-iншаму. Акрамя будаўнiцтва гэтых станцый, мы паралельна вядзём i добраўпарадкаванне, рэканструкцыю ўсяго праспекта Дзяржынскага. Работа не проста вялiкая, а гiганцкая! На ўсiм працягу праспекта, пачынаючы ад будынка Адмiнiстрацыi Маскоўскага раёна i ажно да кальцавой трасы, будуць зроблены трохузроўневыя транспартныя развязкi, добраўпарадкаванне закране лiтаральна кожны метр. Дадам таксама, што разам з гэтай работай, звязанай i са змяненнем знешняга выгляду тэрыторыi, мы будзем узводзiць неабходныя канструкцыi для будаўнiцтва яшчэ адной станцыi метро — «Малiнаўка»... — Дык колькi будзе станцый да пачатку 2012 года: тры цi чатыры? — Да гэтага часу мы адчынiм тры станцыi, а чацвёртую — у канструкцыi. Функцыянаваць «Малiнаўка» пачне праз некалькi гадоў пасля «Грушаўскай», «Мiхалова», «Пятроўшчыны». — На якiм этапе зараз знаходзяцца работы? Што ўжо зроблена? Цi хопiць часу на ўсё — пяць гадоў не так i шмат для метро... — Усё скончыць у час рэальна, хоць i сапраўды працуем у напружаным рытме. Зараз вядзецца падрыхтоўчая работа — неабходна знесцi жылыя дамы на тэрыторыi, праз якую будзе праходзiць метро. Але вы разумееце, што гарадскiя ўлады ў выпадку зносу жыллёвага фонду павiнны прадаставiць людзям новыя кватэры, i гэты працэс патрабуе часу. Трэба перакласцi сiстэму сетак, пабудаваць часовыя аб’екты. Карацей кажучы, тэрмiны падрыхтоўчых работ роўныя часу, якi неабходны для непасрэдна будаўнiцтва станцый метро з усёй «начынкай». — У час работ частка аўтамабiльных дарог будзе зачынена для праезду. Як вырашаецца гэтая праблема? — Будуць зроблены развязкi i часовыя аб’езды. Апошнiя з’явяцца на перакрыжаваннях вулiцы Шчорса i праспекта Дзяржынскага, Дзяржынскага i Уманскай, а таксама i ў раёне гандлёвага цэнтра «Кiрмаш». Прадугледжана з’яўленне i дублёраў праспекта — дабудуем участак вулiцы Сямашкi. Дарэчы, i праспект газеты «Звязда» на працягу двух гадоў таксама будзе дабудоўвацца, стане больш доўгiм. — Цi праўда, што з падземным грунтам давядзецца «пазмагацца» — ён залiшне вiльготны? — Сапраўды, розныя ёсць месцы на ўчастку, але так было заўсёды, таму гэтае пытанне вырашальнае. — Звернемся ў зусiм блiжэйшую будучыню. Колькi каштуе будаўнiцтва двух новых станцый «Барысаўскi тракт» i «Уручча»? — Напрыклад, на 2007 год былi выдаткаваны сродкi ў памеры 80 мiльярдаў рублёў. Амаль цалкам яны былi выдзелены з гарадскога бюджэту. — Якiм будзе ўнутраны выгляд новых станцый? — Над гэтым працуюць з самага пачатку, як толькi была ўбiта ў зямлю першая паля. Зараз адмаўляюцца ад мармуру ў аздабленнi сцен, намагаюцца выкарыстоўваць сучасныя, iндустрыяльныя матэрыялы. Напрыклад, той жа бетон у афармленнi выглядае вельмi прыгожа, калi апрацаваць яго належным чынам. — Даўно цiкавiўся — якая глыбiня метро? — У Мiнску — не зусiм вялiкая, напрыклад, самае глыбокае месца на адной са станцый дасягае прыблiзна 18 метраў ад ўзроўню паверхнi. — А што будзе праз дзесяць, дваццаць гадоў? Кальцавая лiнiя з’явiцца? — У плане развiцця горада да 2030 года закладзена з’яўленне трэцяй лiнii — ад вулiцы Веры Харужай i фактычна да вакзала. Кальцавая ў праекце таксама ёсць. — Як плануеце адзначыць юбiлей метрапалiтэна? — Як?! Працай! Гутараў Дзмiтрый АЛЬФЕР.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёлета спаўняецца трыццаць гадоў з пачатку будаўніцтва мінскага метрапалітэна. Прынята, што iмянiннiкi прымаюць падарункi, але не ў гэтым выпадку. Тут |
|