Злачынны iнтэрнацыянал
Злачынная група з грамадзян Беларусi, Украiны, Малдовы, Iрака арганiзавала нелегальны канал перапраўкi мiгрантаў з тэрыторыi Расii праз Беларусь, Украiну i далей у краiны Заходняй Еўропы. Следствам устаноўлена, што толькi з лiпеня да кастрычнiка мiнулага года праз тэрыторыю Пiнскага раёна каля вёскi Боркi было нелегальна перапраўлена на ўкраiнскi бок 13 груп мiгрантаў па 4—6 чалавек. Але восенню «перапраўшчыкi» трапiлi ў поле зроку памежнiкаў i супрацоўнiкаў дзяржбяспекi.
Як паведамiлi ў прэс-групе ўпраўлення КДБ па Брэсцкай вобласцi, следства ў адносiнах да злачыннай групоўкi завершана, справа перададзена ў суд. Яна СВЕТАВА. МЯСА НАМ — ШКУРЫ IМ Супрацоўнiкi АБЭЗ сумесна з пагранiчнiкамi зазiрнулi да жыхаркi вёскi Павiцце Кобрынскага раёна i знайшлi ў яе 9 тон шкур буйной рагатай жывёлы. Тавар быў падрыхтаваны для незаконнай перавозкi на Украiну. Шкуры канфiскавалi. Сымон СВIСТУНОВIЧ. «ПАЖАРТАВАЎ...» 38-гадовы лайдак з Добрушскага раёна сiлком засунуў пад вопратку падлетка петарду, i той з апёкам спiны другой ступенi апынуўся ў бальнiцы. Праваахоўныя органы квалiфiкавалi «жарт» (так зламыснiк растлумачваў свае дзеяннi) як учыненне злоснага хулiганства. Уладзiмiр ПЕРНIКАЎ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Злачынная група з грамадзян Беларусi, Украiны, Малдовы, Iрака арганiзавала нелегальны канал перапраўкi мiгрантаў з тэрыторыi Расii праз Беларусь, Укра
|
|