«Маскi-шоу» на мехдвары
Аляксей ЦIТОЎ
Супрацоўнiкамi мiлiцыi абясшкоджана злачынная група, на рахунку якой шэраг разбойных нападаў.
У прыватнасцi, у кастрычнiку 2002 года ў Бабруйску па дапамогу да праваахоўнiкаў звярнуўся вартаўнiк таварыства з дадатковай адказнасцю «Лель». Мужчына паведамiў, што трое невядомых у масках пранiклi на тэрыторыю таварыства, звязалi яго i выкралi грузавы аўтамабiль САЗ, 4 трактарныя скаты, 5 бензапiл i знiклi. Пазней трое невядомых у масках паарудвалi на тэрыторыi мехдвара калгаса «Карытнае», што ў Асiповiцкiм раёне: яны звязалi вартаўнiка i выкралi два трактары МТЗ-1221. Як устаноўлена, гэтыя напады ўчынiла злачынная група, у склад якой уваходзiлi чацвёра крымiнальнiкаў: усе яны былi раней судзiмыя за ўчыненыя злачынствы.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Супрацоўнiкамi мiлiцыi абясшкоджана злачынная група, на рахунку якой шэраг разбойных нападаў |
|