21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

«Хабарныя» махляры на даверы

25.08.2009 22:20 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Мiкола ДЗЯБЁЛА

Суд ды справа

Ёсць сярод прайдзiсветаў такая прафесiя: на хабар спакушаць. I хоць падбухторшчыкi старанна рыхтуюць свае аферы, у вынiку зазвычай трапляюць на лаву падсудных. Як паведамiлi «Звяздзе» ва ўпраўленнi КДБ па Мiнску i сталiчнай вобласцi, нядаўна завяршылiся працэсы над чатырма «хабарнымi» махлярамi.

Трое мiнчан, даведаўшыся, што адзiн сталiчны прадпрымальнiк хоча атрымаць участак у раёне Камароўскага рынку, прапанавалi сваю дапамогу ў вырашэннi зямельнага пытання. Прайдзiсветы, «узброiўшыся» падробленымi пасведчаннямi афiцэраў КДБ i МУС, доўга пераконвалi бiзнэсмена ў сваёй салiднасцi i наяўнасцi «сувязяў» у органах улады. У рэшце рэшт, падбухторшчыкi выцыганiлi ў прадпрымальнiка 10 тысяч долараў, якiя абяцалi перадаць уплывовым людзям. Але пасля таго як «пасрэднiкаў» у момант перадачы хабару затрымалi супрацоўнiкi КДБ, высветлiлася, што яны не збiралiся нi з кiм дзялiцца, i ўвогуле iлжэаафiцэры «хабарнага фронту» ад самага пачатку мелi намер «кiнуць» бiзнэсмена. Суд Цэнтральнага раёна сталiцы прыгаварыў дваiх аферыстаў да 4 гадоў пазбаўлення волi кожнага з канфiскацыяй маёмасцi, iх хаўруснiк атрымаў 3 гады зняволення.

Яшчэ адзiн «хабарны» махляр таксама спрабаваў злоўжыць даверам сталiчнага прадпрымальнiка. Жыхар Мiнска абяцаў бiзнэсмену дамовiцца з чыноўнiкамi сталiчнай мэрыi, каб тыя далi дазвол на змяненне рэжыму працы бара. На вырашэнне праблемы «пасрэднiк» папрасiў 1500 долараў, якiя, паводле яго слоў, былi прызначаны менавiта на подкуп чыноўнiкаў Мiнгарвыканкама. Насамрэч, як высветлiлася пасля затрымання падбухторшчыка, ён не меў нi ахвоты, нi магчымасцяў дапамагчы бiзнэсмену, а «шалёныя» грошы планаваў патрацiць выключна на свае патрэбы. Суд Кастрычнiцкага раёна сталiцы прыгаварыў «хабарнага» махляра да 2 гадоў папраўчых работ з утрыманнем 25 працэнтаў заробку ў даход дзяржавы.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ёсць сярод прайдзiсветаў такая прафесiя: на хабар спакушаць. I хоць падбухторшчыкi старанна рыхтуюць свае аферы, у вынiку зазвычай трапляюць на лаву п
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика