Новы шклозавод плануецца адкрыць у 2009 годзе ў Смалявiчах
Кiраўнiк дзяржавы Аляксандр Лукашэнка адобрыў праект па стварэнню новага завода па вытворчасцi высакаякаснага палiраванага лiставога шкла ў Смалявiчах. Аб гэтым iшла размова ўчора ў час даклада Прэзiдэнту намеснiка кiраўнiка Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта Беларусi Леанiда Анфiмава i дырэктара кампанii «АТЕК» Аляксандра Мураўёва.
Будаўнiцтва завода, якi плануецца адкрыць у 2009 годзе, стане чарговым этапам рэалiзацыi Праграмы развiцця шкляной прамысловасцi Беларусi. Рэалiзоўваць праект будзе аўстрыйская фiрма «АТЕК», якая з 2002 года сумесна з беларускiмi партнёрамi займалася рэканструкцыяй i тэхнiчным пераўзбраеннем шклозавода ў пасёлку Ялiзава. Агульны аб’ём iнвестыцый у новую вытворчасць складзе больш як 150 млн еўра. Завод у Смалявiчах стане сучасным прадпрыемствам, на якiм будуць укараняцца апошнiя распрацоўкi ў галiне вытворчасцi палiраванага лiставога шкла. Запланаваны аб’ём продажаў завода — больш як 135 млн еўра ў год. Больш як 65 працэнтаў прадукцыi будзе пастаўляцца на экспарт. Увод прадпрыемства дасць магчымасць стварыць для жыхароў горада каля 600 рабочых месцаў. Аляксандр Мураўёў адзначыў, што прымяненне энергаэфектыўнага шкла ў Беларусi дасць магчымасць эканомiць цеплавую энергiю ў аб’ёме больш як 1 млн тон умоўнага палiва ў год. Прэзiдэнт адзначыў перспектыўнасць i важнасць такiх праектаў для развiцця малых гарадоў, вываду iх з таго стану, у якiм яны апынулiся ў канцы 90-х гадоў. Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкi, «АТЕК» выканаў свае абавязацельствы ў Ялiзаве, i дзяржава гатова аказаць падтрымку кампанii пры рэалiзацыi новага праекта. Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кiраўнiк дзяржавы Аляксандр Лукашэнка адобрыў праект па стварэнню новага завода па вытворчасцi высакаякаснага палiраванага лiставога шкла ў Смалявiчах
|
|