21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Летась уведзена ў эксплуатацыю 11 спартыўных аб’ектаў — палова ад запланаванага

25.08.2009 22:20 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Iгар ШЧУЧЭНКА

Учора на Прэзiдыуме Савета Мiнiстраў было разгледжана пытанне па выкананню Праграмы рэканструкцыi фiзкультурна-спартыўных збудаванняў, якiя маюцца, i ўводу ў эксплуатацыю не завершаных будаўнiцтвам фiзкультурна-спартыўных збудаванняў на 2006—2008 гады. Прэм’ер-мiнiстр Сяргей Сiдорскi рэзка пакрытыкаваў адказных асобаў урада i профiльных мiнiстэрстваў за нiзкiя тэмпы ўводу ў эксплуатацыю спартыўных аб’ектаў, а кiраўнiцтву абласцей даручана да канца тыдня разгледзець прычыны, па якiх не было забяспечана па вынiках мiнулага года ўвядзенне фiзкультурна-аздараўленчых комплексаў у краiне ў адпаведнасцi з Указам кiраўнiка дзяржавы, а таксама даць ацэнку дзеянням будаўнiчых арганiзацый, якiя выйгралi адпаведныя тэндэры, але не выканалi свае абавязацельствы.

Летась, як адзначыў вiцэ-прэм’ер Аляксандр Косiнец, было ўстаноўлена заданне па завяршэнню будаўнiцтва 22 спартыўных аб’ектаў, з якiх уведзена толькi 11. Па 5 аб’ектах перанос тэрмiнаў будаўнiцтва быў узгоднены з Прэзiдэнтам, а 6 не ўведзена без усякага ўзгаднення. Апошняе датычыцца Гродзенскай вобласцi, дзе не ўведзена 4 спартыўныя аб’екты, Мiнскай — 1 i Мiнска — 1. «Нiчога добрага ў тым, што 50 працэнтаў запланаваных па краiне аб’ектаў не змаглi ўвесцi ў эксплуатацыю, няма, — канстатаваў Сяргей Сiдорскi. — У нас такога нiколi не было», — зазначыў кiраўнiк урада. Да таго ж прэм’ер назваў абсурднай тую сiтуацыю, калi адказныя асобы спрабуюць даказаць i расказаць пра тое, што працуюць над рэалiзацыяй дадзенай Праграмы эфектыўна: палова аб’ектаў не ўведзена, а мiж тым, чыноўнiкi самi прапiсалi пералiк аб’ектаў, якiя неабходна было б увесцi летась, на гэта выдаткоўвалiся грошы.

Павiнны быць прыняты меры па безумоўнаму ўводу спартыўных аб’ектаў дадзенай праграмы ў 2007 годзе, запатрабаваў Сяргей Сiдорскi. Паводле iнфармацыi Аляксандра Косiнца, прадугледжвалася, што ў гэтым годзе будзе ўведзена ў эксплуатацыю 38 аб’ектаў. Аднак з улiкам няпоўнага выканання праграмы мiнулага года, сёлета трэба будзе ўвесцi 43 аб’екты, у тым лiку 19 — пасля рэканструкцыi i 24 — аб’екты незавершанага будаўнiцтва. На рэалiзацыю Праграмы рэканструкцыi фiзкультурна-спартыўных збудаванняў, якiя маюцца, i ўводу ў эксплуатацыю не завершаных будаўнiцтвам фiзкультурна-спартыўных збудаванняў на 2006—2008 гады мяркуецца выдзелiць 267 мiльярдаў 860 мiльёнаў рублёў.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Учора на Прэзiдыуме Савета Мiнiстраў было разгледжана пытанне па выкананню Праграмы рэканструкцыi фiзкультурна-спартыўных збудаванняў, якiя маюцца, i
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика