Аляксандр Лукашэнка павiншаваў з юбiлеем Мiхаiла Фiнберга
Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь Аляксандр Лукашэнка павiншаваў дырэктара — мастацкага кiраўнiка Нацыянальнага аркестра сiмфанiчнай i эстраднай музыкi Рэспублiкi Беларусь, народнага артыста Беларусi, члена Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь прафесара Мiхаiла Фiнберга з 60-годдзем.
«Мы высока цэнiм вялiкую работу, якую Вы праводзiце па прапагандзе беларускай музыкi i паэзii, пошуку i творчаму развiццю адоранай моладзi, арганiзацыi яркiх, незабыўных фестываляў у розных кутках нашай краiны. Няхай Ваша шматгранная дзейнасць i надалей будзе такой жа актыўнай i плённай», — гаворыцца ў вiншаваннi. Аляксандр Лукашэнка пажадаў юбiляру здароўя, натхнення, новых дасягненняў, шчасця i дабрабыту. Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь Аляксандр Лукашэнка павiншаваў дырэктара — мастацкага кiраўнiка Нацыянальнага аркестра сiмфанiчнай i эстраднай музыкi Рэ |
|