21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Аляксандр ПАТУПА: «Канструктыўны дыялог неабходны i ўладзе, i прадпрымальнiкам»

25.08.2009 22:20 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей КУРКАЧ

На скрыжаванні думак

На мiнулым тыднi адбылася маштабная сустрэча-дыялог членаў урада, кiраўнiцтва Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта Беларусi i прадстаўнiкоў бiзнэс-асацыяцый. Бакi абмеркавалi вялiкi спектр праблем, якiя iснуюць у прадпрымальнiцкай сферы. Сёння на пытаннi карэспандэнта газеты «Звязда» адказвае адзiн з удзельнiкаў гэтай сустрэчы, старшыня Беларускага саюза прадпрымальнiкаў Аляксандр Патупа.

— Якiх вынiкаў вы чакаеце ад сустрэчы што прайшлі з дзяржчыноўнiкамi вышэйшага рангу?

— Бiзнэс-асацыяцыямi высока ацэньваецца гэта сустрэча, бо за даволi працяглы час упершыню ў дыялогавым рэжыме адбылася сустрэча прадпрымальнiцкiх структур i ўладаў, дзе мы даволi падрабязна выказалi свае пазiцыi. На працягу сустрэчы адбыўся абмен меркаваннямi па самых розных жыццёвых пытаннях.

У выглядзе тэзiсаў свае думкi i прапановы мы перадалi ў Адмiнiстрацыю Прэзiдэнта i Саўмiн. Гэта суправаджалася праектамi пэўных нарматыўных актаў. Зараз працэдура сумесных дзеянняў выглядае наступным чынам: распрацаваныя бiзнэс-асацыяцыямi прапановы пачынаюць вывучацца, з намi будзе ўзгадняцца тэхнiчны пратакол сустрэчы, каб нiчога не было забыта. Пасля гэтага будуць падрыхтаваны пратаколы даручэнняў на ўзроўнi Саўмiна, Адмiнiстрацыi... Мы атрымалi запэўнiваннi, што кiраўнiцтва краiны пачне разглядаць па пакетах гэтыя прапановы i потым нешта будзе прымацца...

— Галоўным пытаннем перагавораў былi магчымыя праблемы iндывiдуальных прадпрымальнiкаў?

— Асобнымi СМI было створана мiфалагiчнае ўяўленне аб тым, што гэта была нейкая спецыяльная сустрэча па iндывiдуальных прадпрымальнiках. Катэгарычна — не. Сустрэча мела больш шырокi характар, дзе разглядалiся агульныя праблемы эканомiкi, у тым лiку звязаныя з энергетычнымi праблемамi, у сувязi з чым прапанавалiся адпаведныя мадэлi iнтэнсiфiкацыi iнвестыцый у маштабах краiны. Гэта тэма датычыцца развiцця малога бiзнэсу i ў цэлым эканомiкi Беларусi.

Даволi iстотная доля перагавораў была аддадзена абмеркаванню характару дыялога памiж уладамi i прадстаўнiкамi бiзнэс-асацыяцый. Гэта вельмi сур’ёзнае пытанне, бо ад узроўню дыялога залежыць увесь далейшы лёс малога i буйнога бiзнэсу.

— Зараз дыялог працягваецца?

— Галоўнае, што дыялог пачаўся, што ён iдзе. Разам з тым, сёння трэба адзначыць, што ўзровень дыялога i колькасць дыялогавых пляцовак, па якiх iдзе работа, на маю думку, не адпавядае задачам дня. Трэба iстотна пашырыць i ўзмацнiць гэты напрамак.

— Якi настрой зараз сярод прадпрымальнiкаў у сувязi з абмеркаваннем Указа Прэзiдэнта № 760 ад 29 снежня 2006 года, якiм былi ўнесены дапаўненнi i змяненнi ва Указ Прэзiдэнта «Аб некаторых мерах па рэгуляванню прадпрымальнiцкай дзейнасцi»?

— Iндывiдуальнае прадпрымальнiцтва займала важную ролю ў абмеркаваннi дадзеных дакументаў. Наша пазiцыя па Указу № 760 зараз размешчана ў Iнтэрнэце. Разам з тым пазначу галоўныя аспекты. Па-першае, мы вельмi станоўча ставiмся да гэтага дакумента з пункту гледжання таго, што там выкарыстоўваецца тэхналогiя адаптацыйных перыядаў, калi ўсе рашэннi ўводзяцца ў тэрмiн з улiкам нейкiх перыядаў часу.

Але, на нашу думку, пункт 1.1 Указа (гутарка iдзе аб абмежаваннi наёмных работнiкаў iндывiдуальнага прадпрымальнiка членамi яго сям’i i блiзкiх сваякоў) трэба адмянiць, бо на працягу гэтага года па тэхнiчных i сацыяльна-эканамiчных меркаваннях правесцi такую маштабную рэформу iндывiдуальнага прадпрымальнiцтва немагчыма. Тут проста закладзены не той тэрмiн.

Згодна з другой праблемнай пазiцыяй, павiнна быць паскорана работа па стварэнню мiкрапрадпрыемстваў. Аднак, як магчыма ставiць пытанне па рэфармаванню «iндывiдуалаў», калi пакета дакументаў па мiкрапрадпрыемствах на сёння няма? У дакладзе намеснiка мiнiстра эканомiкi Андрэя Тура гаворыцца, што гэта робiцца зараз i працэс хутка будзе завершаны. На наш погляд, пакет такiх дакументаў убачыць свет не раней, чым у маi. Зараз размовы ў гэтым напрамку толькi бударажаць прадпрымальнiцкае асяроддзе. Яны проста не ведаюць, у якую структуру i як iм трэба будзе перарэгiстравацца.

Лiчу, што трэба спынiць «аб’яданне» рынку iндывiдуальных прадпрымальнiкаў. Справа ў тым, што з мiкрапрадпрыемствамi яшчэ не ўсё зразумела, а «iндывiдуалаў» ужо зараз пачынаюць выпiхваць з розных сектараў рынку. Таму мы лiчым, што шэраг мерапрыемстваў звязаных з абаротам спiртазмяшчальнай прадукцыi, футра цi электронiкi павiнны быць прыпынены мiнiмум да канца гэтага года, калi будуць канчаткова вызначаны правiлы гульнi па мiкрапрадпрыемствах, да таго часу, калi стане зразумела, што абавязкова трэба лiцэнзаваць, для каго i як.

Больш таго, на нашу думку, прадпрымальнiкам сёння трэба дазволiць павялiчыць колькасць наёмных работнiкаў да еўрапейскай нормы (9 чалавек уключна). Толькi тады людзi змогуць фармiраваць калектывы для стварэння мiкрапрадпрыемстваў. Такiм чынам, на сустрэчы мы прапанавалi пакетнае рашэнне праблемы, якое зараз з’яўляецца аптымальным i для iндывiдуальных прадпрымальнiкаў, i для ўрада. Зацягванне вырашэння гэтага пытання можа прывесцi да павелiчэння фiнансавых i iншых страт дзяржавы пры рэфармаваннi прадпрымальнiцкiх структур.

— Сёння ў краiне iснуе каля 190 тысяч дзеючых iндывiдуальных прадпрымальнiкаў. Якая колькасць з iх, на ваш погляд, захоча перарэгiстравацца ў якасцi мiкрапрадпрыемстваў?

— Дазволю сабе ўявiць, што перайсцi ў якасць мiкрапрадпрыемстваў захочуць каля 100 тысяч прадпрымальнiкаў. Аднак за паўгоддзе наша сiстэма рэгiстрацыi перарэгiструе максiмум 5—10 тысяч суб’ектаў гаспадарання. Якi лёс чакае iншых? Няўжо камусьцi трэба, каб колькасць прадпрымальнiцкiх структур паменшылася ў разы? У гэтым выпадку колькасць беспрацоўных можа павялiчыцца, паводле нашых падлiкаў, адразу на 200—300 тысяч чалавек.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На мiнулым тыднi адбылася маштабная сустрэча-дыялог членаў урада, кiраўнiцтва Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта Беларусi i прадстаўнiкоў бiзнэс-асацыяцый
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика