Андрэй ТУР: «Пераход iндывiдуальных прадпрымальнiкаў у ранг юрасобаў павiнен ажыццяўляцца па максiм
Сяргей КУРКАЧ
Сiтуацыю карэспандэнту «Звязды» пракаментаваў намеснiк мiнiстра эканомiкi Беларусi Андрэй ТУР:
— Падчас сумеснай сустрэчы разглядалiся аспекты ўзаемадзеяння дзяржавы i бiзнэсу. Шэраг пытанняў падымалася як з боку прадстаўнiкоў iндывiдуальных прадпрымальнiкаў, якiя гандлююць на рынках, так i буйных гандлёвых фiрмаў. З другога боку, шмат пытанняў было зададзена бiзнэс-асацыяцыям наконт адлiчэнняў у Iнавацыйны фонд Мiнiстэрства будаўнiцтва i архiтэктуры краiны, а таксама аб прымяненнi дэкрэта № 20, дзе iдзе гаворка аб спiртазмяшчальнай прадукцыi. У вынiку прыйшлi да высновы, што Указ кiраўнiка дзяржавы № 760 павiнен дзейнiчаць i надалей — гэта вектар развiцця. Разам з тым мы павiнны стварыць цэлы шэраг умоў, каб пераход iндывiдуальных прадпрымальнiкаў у ранг юрыдычных асобаў адбываўся па максiмальна спрошчанай працэдуры. — Супрацоўнiцтва памiж бакамi зараз працягваецца? — Дыялог урада з бiзнэс-асацыяцыямi iдзе. — Цi магчыма будзе перавесцi перарэгiстрацыю iндывiдуальных прадпрымальнiкаў у ранг мiкрапрадпрыемстваў у даволi скарочаны тэрмiн? — У нас ёсць такое даручэнне стварыць спачатку неабходныя умовы для гэтага i толькi потым ажыццяўляць усе рэгiстрацыйныя, лiцэнзiйныя i сертыфiкацыйныя схемы па спрошчанаму варыянту i з мiнiмальнымi фiнансавымi стратамi. — Цi прадугледжваецца ўнясенне змяненняў ва Указ № 760? — Не. У гэты дакумент унясенне змяненняў i дапаўненняў не прадугледжана. Калi будзе нешта распрацоўвацца, то гэта будзе ўжо новы прававы акт.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сiтуацыю карэспандэнту «Звязды» пракаментаваў намеснiк мiнiстра эканомiкi Беларусi Андрэй ТУР: |
|