21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

У абласнога Савета — новы кiраўнiк

25.08.2009 22:20 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

ПАДВОДЗIМ ВЫНIКI

У сталiчнай вобласцi на выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў, якiя прайшлi 14 студзеня, узялi ўдзел 899 479 выбаршчыкаў (81,7 працэнта ад агульнай колькасцi ўключаных у спiсы). Быў абраны 4721 дэпутат, выбары адбылiся ва ўсiх акругах.

Як паведамiў на адкрыццi першай сесii абласнога Савета дэпутатаў старшыня абласной выбарчай камiсii Мiкалай Родзiчкiн, у поўнай адпаведнасцi з iснуючым заканадаўствам былi сфармiраваны абласны, 22 раённыя, Жодзiнскi гарадскi, 300 сельскiх, 17 пасялковых i 2 гарадскiя (горада раённага падпарадкавання) Саветы дэпутатаў. У Мiнскi абласны Савет дэпутатаў было вылучана 104 чалавекi. З 80 зарэгiстраваных кандыдатаў дэпутатамi абласнога Савета сталi 60 чалавек.

У раённыя Саветы было вылучана 918 грамадзян, у Жодзiнскi гарадскi Савет — 77. Зарэгiстравана адпаведна 861 i 74 кандыдаты ў дэпутаты. Усяго быў выбраны 801 дэпутат раённых i Жодзiнскага гарадскога Саветаў, з iх раней з’яўлялiся дэпутатамi 359 чалавек.

У сельскiя, пасялковыя, гарадскiя (горада раённага падпарадкавання) Саветы было вылучана 3998 чалавек. З зарэгiстраваных 3998 кандыдатаў выбраны 3817 дэпутатаў.

У абласную выбарчую камiсiю паступiла толькi 12 скаргаў на дзеяннi i рашэннi акруговых i тэрытарыяльных камiсiй, якiя маглi мець прававыя наступствы i якiя не былi задаволены абласной камiсiяй. Старшынёй Мiнскага абласнога Савета дэпутатаў тайным галасаваннем была абрана Святлана Герасiмовiч, якая раней працавала намеснiкам старшынi гэтага Савета.

Iнга МIНДАЛЁВА.

На трэцi тэрмiн

На безальтэрнатыўнай аснове прайшлi выбары новага старшынi Вiцебскага абласнога Савета дэпутатаў. Народныя выбраннiкi абласнога ўзроўню сабралiся на першую сесiю новага дэпутацкага склiкання 14 лютага. У вынiку трэцi раз запар «парламент» Прыдзвiнскага краю ўзначалiў Аляксандр Ацясаў. Ён — дэпутат ад Шумiлiнскай выбарчай акругi № 30.

Старшыня Вiцебскага аблвыканкама Уладзiмiр Андрэйчанка i калегi Аляксандра Ацясава па дэпутацкаму корпусу станоўча ацанiлi яго дзейнасць на сваёй пасадзе. Пасля вiншаванняў старшыня расказаў прысутным аб ролi дэпутатаў у вырашэннi задач сацыяльна-эканамiчнага развiцця на мясцовым узроўнi. Была зацверджана навукова-тэхнiчная праграма, разлiчаная да 2010 года.

Напярэдаднi старшынёй Вiцебскага гарадскога Савета дэпутатаў зноў быў выбраны Генадзь Грыцкевiч. Што датычыцца новых афiцыйных «твараў», такiя ёсць сярод кiраўнiкоў раённых Саветаў. У прыватнасцi, прадстаўнiчую ўладу ва Ушацкiм раёне ўзначалiў Iван Падгол. Мiёрскi райсавет цяпер узначальвае Раiса Парфяненка. Новы кiраўнiк i на Шаркаўшчыне — Уладзiмiр Шпец, у Бешанковiцкiм раёне — Нiна Журко, у Глыбоцкiм — Аляксандр Калбасiч.

Аляксандр ПУКШАНСКI.

Састаў абнавiўся

Шэсцьдзесят дэпутатаў абраны ў склад Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў 25-га склiкання, семнаццаць з iх (28,3 працэнта) працавалi ў папярэднiм склiканнi. Паўнамоцтвы ўсiх народных выбраннiкаў прызнаны былi мандатнай камiсiяй, сказала старшыня абласной выбарчай камiсii па выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў 25-га склiкання Ала Навумчык.

Старшынёй абласнога Савета дэпутатаў зноў (ужо ў трэцi раз) аднагалосна абраны Валерый Сялiцкi, а яго намеснiкам стаў (у другi раз) рэктар Беларускага дзяржаўнага ўнiверсiтэта транспарту Венiямiн Сянько. Створаны таксама пастаянныя камiсii аблсавета i прэзiдыум, зацверджаны склад камiсii па прысваенню класаў дзяржаўных служачых абласнога Савета, разгледжаны iншыя пытаннi.

Уладзiмiр ПЕРНIКАЎ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У сталiчнай вобласцi на выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў, якiя прайшлi 14 студзеня, узялi ўдзел 899 479 выбаршчыкаў (81,7 працэнта ад агульнай кольк
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика