21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

За чалавека не прашу, а патрабую

25.08.2009 22:20 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Дзмiтрый АЛЬФЕР

Засталiся яшчэ такiя людзi: не сядзiцца iм нiколi на месцы, шукаюць усё жыццё нешта сваё, асабiстае, сэнс усiх рэчаў i з’яў намагаюцца спасцiгнуць. I змагаюцца заўсёды за праўду. Спачатку «дзiвака» гэтага не падтрымлiваюць, кпяць з яго, могуць нават паўкрыўдзiць, здараецца, што i жорстка. Аднак час праходзiць, i разумеюць астатнiя, што не для сябе чалавек просiць лепшага, а для кожнага, хто адчувае патрэбу ў падтрымцы.

Мiхаiл Русаковiч у родным Старобiне — фiгура вядомая. Раней пра такiх казалi — чалавек старой выпраўкi, зараз ужо не гавораць, таму што выраз нiхто не ўзгадае. А Мiхаiл Анiсiмавiч нiбыта сышоў з малюнкаў першай паловы мiнулага стагоддзя: бакенбарды, тэмбр голасу, манеры... Тыпаж, калi выказвацца па-тэатральнаму. Аднак не артыст ён, не спявак i нават не пiсьменнiк. Каб было больш зразумела, сэнс яго жыцця, а можа нават i iснавання можна прадставiць у выглядзе анкеты, дзе двума галоўнымi пунктамi ён сам выдзяляе «грамадскую дзейнасць», i «не проста актыўную, а звышактыўную жыццёвую пазiцыю».

Як гэта зразумець з вуснаў чалавека, якому ўжо споўнiлася 75 гадоў? Для гэтага трэба правесцi маленькi экскурс у бiяграфiю Мiхаiла Русаковiча. Гэта зараз ён паспеў пабыць старастай Старобiна, дэпутатам пасялковага Савета, старшынёй мясцовага Савета ветэранаў вайны i працы, чалавекам, якога з павагай вiтаюць у кожным доме амаль сямiтысячнага пасялковага Савета. Карацей кажучы, стараста Русаковiч дня не можа пражыць, каб не вырашыць чыю-небудзь праблему. Да яго можна не звяртацца — сам знойдзе, што можна зрабiць карыснага для iншага. «Характар такi, жыць без гэтага не магу», — проста i даступна тлумачыць ён сам.

А раней, больш за паўстагоддзе таму напiсаў малады Русаковiч пiсьмо самому Мiкiце Сяргеевiчу Хрушчову, у якiм выказаў некалькi незвычайныя думкi наконт перабудовы i развiцця Старобiна. Але, да слова, нiколi не быў Мiхаiл Русаковiч «антысаветчыкам», проста заўсёды ў яго галаве раiлiся iдэi — як людзям лепш зрабiць... Яго прымала першая лэдзi дзяржавы — мiнiстр культуры Кацярына Фурцава. «Я i з Хрушчовым паспеў пагутарыць, i з ёю. I ганаруся гэтым сваiм мiнулым. Хоць i свавольны я, шчыра кажучы, за што i пакутаваў часам».

Адзiнаццаць разоў яго скарачалi з працоўнага месца. Усё было ў жыццi: i ўздымы, i страты. Аднак Русаковiч не мяняў сваiх меркаванняў нiколi. I займаўся бесперапынна грамадскай дзейнасцю. I шмат паспеў: футбольны стадыён у Старобiне заснаваў, потым — баскетбольныя i валейбольныя пляцоўкi, дзiцячую футбольную каманду да перамог прывёў, выхаваў добры дзесятак дзетак-футбалiстаў, якiя зараз сталi хто доктарам навук, хто генеральным дырэктарам прадпрыемства. У апошнiя гады да ўсiх падзей, якiя звязаны з жыццём Старобiна, так цi iнакш далучаны Мiхаiл Анiсiмавiч.

Не так даўно сабраў ён разам мясцовых жанчын, якiм ужо споўнiлася дзевяноста гадоў, i аддзякаваў кожную падарункамi. А потым iшоў дадому i спяваў ад радасцi.

— Я не прашу, я патрабую за чалавека, калi бачу, што яму трэба дапамагчы. I нельга тады не пайсцi мне насустрач, таму што не свае пытаннi вырашаю — клапачуся аб iншых, — тлумачыць Мiхаiл Анiсiмавiч. — Калi трэба, тэлефаную любому кiраўнiку.

«Дзякуй, што вы ёсць», — гэтыя словы казалi яму цi не ўсе людзi, з кiм звяло жыццё. Здаецца, стараста ўмее знаходзiць ключык да сэрца кожнага чалавека. Ён нават жонку сваю будучую хiтрыкамi выманiў з Мiнска, дзе яна працавала, у Старобiн, на пастаяннае месца жыхарства. «Усё абяцаў ёй, што кiну свае «грамадскiя» клопаты, аднак заўсёды ведаў — без гэтага не змагу. Так i жывём. Ужо дзвюх дачок выдаў замуж, яны Слуцк заваёўваюць, — смяецца ён. — I нiколi я не страчваў моц духу — мо таму, што вяду здаровы лад жыцця, частку жыцця прысвяцiў футболу. Не пiў, не курыў, нават дурное слова нi разу не сказаў, якая б праблема ў мяне нi была. I адчуваю сабе цудоўна. Спорт i аптымiзм — вось самы лепшы жыццёвы рэцэпт».

Салiгорскi раён.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Засталiся яшчэ такiя людзi: не сядзiцца iм нiколi на месцы, шукаюць усё жыццё нешта сваё, асабiстае, сэнс усiх рэчаў i з’яў намагаюцца спасцiгнуць. I
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика