Алею нельга перабрацьIнфарм-укол Алеi, якiя ўтрымлiваюць полiненасычаныя кiслоты, напрыклад, лiнолевую (асаблiва многа яе ў алеi сланечнiку), могуць выклiкаць развiццё пухлiн, таму бяспечнай максiмальнай дозай ужывання алею сланечнiку для дарослага чалавека лiчыцца 10 г (1/2 ст. лыжкi) у дзень. Алiўкавы, соевы i кукурузны алей утрымлiваюць менш кiслот, таму iх норма для дарослых складае 20—30 г у суткi.Нельга забываць, што некаторыя з тлустых кiслот — лiналенавая, арахiдонавая — незаменныя, паколькi арганiзм не можа iх сiнтэзаваць, а атрымлiвае з раслiннай ежай. Па бiялагiчнаму ўздзеянню яны наблiжаюцца да вiтамiнаў (той жа вiтамiн F). Ненасычаныя тлустыя кiслоты фармiруюць клеткi i абалонку нервовых валокнаў, панiжаюць узровень халестэрыну i прыпыняюць рост атэрасклератычных бляшак. Дарэчы, падчас ужывання алеяў неабходна ўлiчваць iх спалучальнасць з iншымi прадуктамi. Вынiкi даследаванняў спецыялiстаў у галiне здаровага харчавання паказалi, што найбольш камфортна гэтым тлушчам з арэхамi, семкамi, сухiмi зернебабовымi, грыбамi, гароднiнай, у тым лiку з бульбай, зяленiвам, водарасцямi, кашамi, макаронай, iржаным i зерневым хлебам. Дапушчальна спалучэнне са смажанай рыбай, смажаным мясам, селядцом, iкрой, крэветкамi, кальмарамi, кiслымi фруктамi, таматамi i са здобай. БУРАКАМI I РАЗЫНКАМI — ПА СВАБОДНЫХ РАДЫКАЛАХ Кожная з 3 трыльёнаў клетак нашага арганiзма 10 тысяч разоў у дзень атакуецца свабоднымi радыкаламi. Узнiкненне свабодных радыкалаў у малекулах нашых клетак можа быць выклiкана забруджаннем паветра i вады, уздзеяннем радыяцыi i сонечнага святла, уплывам алкаголю, курэння, хiмiчных злучэнняў, якiя трапляюць у арганiзм з ежай. Моцны арганiзм здольны справiцца з «агрэсiўнымi» малекуламi. Аднак неспрыяльныя фактары навакольнага асяроддзя павялiчваюць колькасць шкодных рэчываў, i арганiзму становiцца ўсё складаней спраўляцца з ворагам. Дапамагчы павiнны антыаксiданты — у выглядзе спецыяльных дабавак, вiтамiнных комплексаў або садавiны-гароднiны. Магутнымi антыаксiдантамi прызнаны чарнаслiў, разынкi, чарнiцы, ажына, клубнiцы, малiна, слiва, апельсiн, чырвоны вiнаград, вiшня, капуста, шпiнат, брусельская капуста, артышок, брокалi, буракi, чырвоны перац, цыбуля, фасоля, баклажан.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Алеi, якiя ўтрымлiваюць полiненасычаныя кiслоты, напрыклад, лiнолевую (асаблiва многа яе ў алеi сланечнiку), могуць выклiкаць развiццё пухлiн, таму бя |
|