Рамантуеш абутак? Паклапацiся пра гарантыю...
Нядаўна я здавала ў рамонт зiмовыя боты: рабiла прафiлактыку, набойкi i ўмацоўвала абцас. Лiтаральна праз тры днi абцас зноў пачаў хiстацца. Звярнулася ў майстэрню з прэтэнзiяй, але майстар заявiў мне, што першы раз мяне бачыць. Сапраўды, нiякага дакумента, якi б пацвярджаў, што ў гэтай майстэрнi мне аказвалi паслугу, у мяне не засталося. Адзiнае, што выдаюць у абутковых майстэрнях — гэта металiчны жэтон, па якому можна забраць свой заказ. Але ж павiнна быць i нейкая гарантыя на рамонтныя работы? Цi я памыляюся?
Людмiла ШАПАВАЛЕНКА, г. Мiнск Як патлумачылi нашаму карэспандэнту ва ўпраўленнi бытавога абслугоўвання Мiнгарвыканкама, на ўсе вiды рамонтных работ iснуюць гарантыйныя тэрмiны. Iнфармацыя аб гарантыйных тэрмiнах ёсць у кожнай абутковай майстэрнi i яна павiнна размяшчацца навiдавоку так, каб кожны клiент мог пры жаданнi з ёй азнаёмiцца. Адначасова з выдачай заказу клiенту павiнна выдавацца на рукi квiтанцыя з указаннем вiду рамонтных работ i гарантыйнага тэрмiну. Прычым адпаведная квiтанцыя павiнна выдавацца нават без напамiну з боку клiента. У тым выпадку, калi майстар адмаўляецца выдаць вам квiтанцыю з гарантыяй (хоць, як правiла, да клiента, якi ведае свае правы, ставяцца вельмi паважлiва), можна скарыстаць Кнiгу заўваг i прапаноў i занатаваць там сваю прэтэнзiю. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Нядаўна я здавала ў рамонт зiмовыя боты: рабiла прафiлактыку, набойкi i ўмацоўвала абцас. Лiтаральна праз тры днi абцас зноў пачаў хiстацца |
|