21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Дакрануцца да вытокаў

25.08.2009 22:20 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Уладзiмiр КСЕНЗ

Я i Радзiма: погляд

Гэты артыкул прысвячаецца светлай памяцi маёй жонкi КСЕНЗ Ларысы Яўгенаўны, якая была побач са мной 30 гадоў

Дзяржаўная iдэалогiя, як мне бачыцца, базiруецца на фундаменце духоўнасцi, культуры i маралi нацыi i самой дзяржавы. Вось аб гэтым, а таксама аб месцы мужчыны i жанчыны, падрастаючым пакаленнi i яго выхаваннi ў сучасных умовах i пойдзе гаворка.

Вядома, што прымнажэнне матэрыяльных даброт прыводзiць толькi да аднабаковага шчасця. Нароўнi з эканамiчнымi поспехамi, якiя ў рэспублiцы маюцца, прыйшоў час задумацца аб тым, каб даць кожнаму грамадзянiну новую iдэалогiю, устойлiвую маральную i духоўную апору. А пачынаць неабходна з адраджэння i ўсведамлення ўсёй гiстарычнай, духоўнай i культурнай спадчыны нашай дзяржавы, а затым на падставе гэтага бачыць будучую гiстарычную перспектыву Айчыны.

Пачуццё гонару i годнасцi ўзнiкае ў любога нармальнага чалавека, калi глядзiш на будынак нашай Нацыянальнай бiблiятэкi. Стварэнне гэтага аб’екта ў рэспублiцы ўжо гаворыць аб тым, што ў дзяржавы ёсць будучыня, але разам з гэтым у нас iснуе i гiстарычны абвал моста, якi злучае нас з нашым мiнулым. Гэты мост неабходна аднавiць. I перш за ўсё, як мне здаецца, трэба аднавiць Навагрудскi замак як цэнтр Чорнай Русi i Полацкi замак як цэнтр Белай Русi. Тут вытокi нашай сённяшняй дзяржаўнасцi. Затым, — а можа, i паралельна, — аднавiць Крэўскi i Гальшанскi замкi. Да Лiдскага замка, якi практычна адноўлены, пакласцi старое старажытнае прадмесце, для гэтага ёсць месца i ландшафт, куды гэта прадмесце iдэальна ўпiсваецца i робiць жывой гiсторыю. Я не кажу ўжо аб Нясвiжскiм i Мiрскiм замках, яны знаходзяцца пад апекай дзяржавы, i работа iдзе. А вось цэнтры гiстарычнай Лiтвы, як скарочана называлi Вялiкае княства Лiтоўскае, дзе адбывалiся важныя гiстарычныя падзеi, — пакуль у руiнах.

Зараз усе шукаюць вытокi нашай дзяржаўнай iдэалогii i не бачаць iх. А мiж тым гэтыя вытокi — у руiнах нашых замкаў i... друкарняў. У Брэсце ў 1558 годзе была заснавана друкарня для выдання рэфарматарскiх кнiг, у Iўi друкарня заснавана ў 1611 годзе князем Богданам Агiнскiм. Тут, у тым жа годзе, выдадзены Новы Запавет, у 1612-м — Зерцало, а ў 1619 — знакамiтая славянская граматыка Мялецiя Сматрыцкага. Будынкi друкарняў iснавалi i былi дзеючымi ў Слонiме, Ашмянах, Гродне, Полацку. Нам неабходна аднавiць iх, зрабiць з iх музеi, якiя праiлюструюць адукаванасць нашай дзяржавы i нашых продкаў у ХVI—ХVII стагоддзях: мы нi ў чым не саступалi, а нават апярэджвалi нашага ўсходняга суседа — Маскоўскую Русь. Нам ёсць чым ганарыцца.

Лiчу таксама неабходным адкрыццё на тэрыторыi рэспублiкi новых этнаграфiчных музеяў — як для развiцця турызму, так i для выхавання падрастаючага пакалення. Музеi, якiя iснуюць (Музей народнай архiтэктуры i побыту пад Мiнскам, Заслаўскi, Раўбiцкi i iнш.) паказваюць, як правiла, толькi сялянскую культуру. Але мы павiнны паказаць жыццё i побыт астатнiх слаёў насельнiцтва, каб склалася больш поўнае ўяўленне аб мiнулым Беларусi. Напрыклад, тое, што большасць жыхароў Вялiкага княства Лiтоўскага, Рускага i Жамойцкага хадзiла не ў лапцях, а ў нармальным абутку тых часоў.

Думаю, моладзi была б цiкавай iдэя адраджэння свята Iвана Купалы. Можна было б свята Iвана Купалы i свята славянскай песнi аб’яднаць у адзiнае цэлае. Няхай гучаць беларускiя i рускiя, украiнскiя i польскiя песнi. Уявiце: усё насельнiцтва рэспублiкi ўдзельнiчае ў гэтым фэсце, як на дажынках, але тут не патрэбна вялiкiх затрат. Трэба проста апрануцца ў нацыянальны строй. Гэта парадзiла б попыт на нацыянальнае адзенне, прычым не толькi народнае, але i шляхецкае. Замежныя грамадзяне ўбачылi б нас ва ўсёй красе, а прыгажосць хочацца паглядзець яшчэ i яшчэ... Ды i мы павiнны адзiн аднаму спадабацца, а значыць, свята стане яднаннем народа i захаваннем традыцый продкаў адначасова.

Калi мы загаварылi пра замежных грамадзян, то да месца будзе заўважыць, што зямля наша багатая лясамi i вадой. Прычым у сучасным свеце ўжо адчуваецца няхватка вады. У нас жа мiнеральныя воды практычна залягаюць па ўсёй тэрыторыi рэспублiкi. Патрэбны толькi артэзiянскiя свiдравiны ад 300 да 450 м. Значыць, там, дзе ёсць санаторыi i лячэбнiцы, неабходна гэтыя свiдравiны прабурыць. У гэтых мясцiнах варта сабраць легенды, мiфы, байкi, а галоўнае — сведчаннi лячэння вадой розных хвароб. Разрэкламаваць у Расii i краiнах Еўропы ўсё гэта — i народ прыедзе. У нас ёсць асаблiвая перавага — бяспека i гасцiннасць.

Выхаванню гонару за сваю радзiму паслужыла б i стварэнне гiстарычнага тэлесерыяла па дзяржаўнаму заказу, дзе героямi былi б Мiндоўг, Гедэмiн, Вiтаўт, Давыд Гарадзенскi, Радзiвiл i iншыя славутыя сыны Беларусi. Цi многiя ведаюць, што Мiндоўг сваiмi перамогамi i дыпламатыяй у свой час быў больш вядомы, чым Аляксандр Неўскi?! Менавiта яму мы абавязаны найперш тым, што зямля наша стала звацца Белай Руссю, несучы за сабой значэнне вольнай ад нашэсця Залатой Арды. Або асоба князя Гедымiна! Як дзяржаўнага дзеяча мы яго ведаем, а як мужа i мужчыну — не. Паказальнае яго пастаянства ў каханнi да адной жанчыны. Так здарылася, што Гедымiн, брат вялiкага князя Вiценя, адначасова з братам закахаўся ў адну жанчыну Еву, але яна стала жонкай вялiкага князя. Вiцень ажанiў Гедымiна з дачкой жмудскага баярына Вiдымонта Вiдэ. Яна нарадзiла яму сыноў Мантвiда i Нарымонта i дачку Беруту. У 1295 годзе жонка Гедымiна памерла. Вiтэнь зноў сватае Гедымiну дачку смаленскага князя Вольгу. Вольга нарадзiла вядомых нам Альгерда Кейстута i дзвюх дачок — Данмiлу i Марыю. Пасля смерцi Вольгi Гедымiн папрасiў у Вiценя дазволу ажанiцца з Евай. Да таго часу Ева i Вiтэнь знаходзiлiся ў трыццацiгадовым бяздзетным шлюбе. Адпускаючы Еву да Гедымiна, Вiцень узяў з яго слова, што калi Ева народзiць сына (а ёй iшоў 46-ы год), то ён павiнен стаць Вялiкiм князем, а не сыны ад Вiды i Вольгi. I Ева нарадзiла Гедымiну сына Еўнута. Першынца Гедымiн назваў у гонар мацi. Пасля яшчэ нарадзiлiся ў Евы i Гедымiна дзецi: Карыят, Аўгуста, Любарт, Офка i Альдона. I гэтак жа як быў шчаслiвы з Евай Вiцень (30 гадоў), да канца сваiх дзён правёў з ёй у радасцi Гедымiн — 30 гадоў. Вось дзе сiла кахання! I ўзрост для любячых не перашкода. Цiкавая асоба палкаводца — воiна Давыда Гарадзенскага (Гродзенскага) — сына Даўмонта, князя Пскоўскага (раней нашага суайчыннiка князя Нальшанскага). У 1299 годзе Даўмонт захварэў на чуму i перад смерцю завяшчаў Давыду вярнуцца ў родныя землi. Вiцень i Гедымiн паставiлi Давыда камендантам Гродна. Давiд Гарадзенскi ажанiўся з дачкой Гедымiна — Бiрутай. 20 гадоў Давыд Гарадзенскi не ведаў паражэнняў у баях з заваёўнiкамi нашых зямель. Так, у 1305 i 1307 гадах ён б’е крыжакоў пад Гроднам i ў Прусii. У 1314 годзе адбiвае крыжакоў ад Навагрудка. 1319 год — паход у логава крыжакоў у Прусiю, i зноў — перамога. У 1323 годзе дапамагае Пскову (дзе ён нарадзiўся), i зноў перамагае крыжакоў.

Перамогi гэтага чалавека не менш значныя, чым Аляксандра Неўскага. А вось славай i памяццю ён незаслужана абыдзены. Таму мне здаюцца мэтазгоднымi не толькi здымкi фiльма пра Давыда Гарадзенскага, але i стварэнне ў рэспублiцы ваеннага вучылiшча iмя Давыда Гарадзенскага. У гэтым вучылiшчы можна было б рыхтаваць будучых курсантаў нашай ваеннай акадэмii.

Неабходна нам усiм паклапацiцца вось яшчэ аб чым. У нас у рэспублiцы не так ужо шмат прыродных багаццяў, але ў нас ёсць самае галоўнае — мы з вамi, грамадзяне гэтай дзяржавы. I вось гэтаму багаццю неабходна надаць як можна большую каштоўнасць. Без навукi i вучобы не абысцiся. Мэтазгодна, як мне ўяўляецца, на дзяржаўным узроўнi прыняць праграму атрымання большасцю нашых грамадзян дзвюх вышэйшых адукацый: першай — да 40-гадовага ўзросту, а другой — да 60-гадовага. Гэта паслужыць таму, каб людзi нашы не застойвалiся ў сваiм развiццi, а атрыманыя веды ўкладвалi ў развiццё краiны i чалавека. Бо багацце чалавека заключаецца не ў яго капiтале або знешнiм выглядзе, а ў яго духоўным змесце.

Iндыкатар патэнцыяльнай магчымасцi развiцця грамадства, яго здольнасцi да духоўнага росту — становiшча ў гэтым грамадстве жанчыны. Гаворка не аб тым, колькi ў нас жанчын дэпутатаў, дырэктараў i г.д. Гэта — другаснае. У свеце iснуе закон ад Бога. Жанчына павiнна адбыцца спачатку як мацi, а затым ужо — ва ўсiм астатнiм. Вось чаму развiццё яе талентаў, душэўных якасцяў, якiя дазваляюць ёй стаць памочнiцай i выхавальнiцай мужчын, важныя для духоўнага росту грамадства. Гэта дзяржаўная задача. Таму што ўсюды, дзе з жанчын зрабiлi «рабочую лошадку», выхаваныя iмi дзецi аказвалiся невукамi i не маглi ўзяць на сябе адказнасць.

Мы павiнны iмкнуцца да таго, каб нашы дзецi былi лепшымi. Для станаўлення нацыi неабходна ўвядзенне праграмы «Маладых мам». Не блытайце з курсамi маладых мам, дзе жанчыну вучаць правiльна падрыхтавацца да родаў. Гаворка iдзе аб атрыманнi базавых ведаў у духоўнай, эстэтычнай i маральнай сферы, каб затым гэтыя веды мацi ўклала ў сваё дзiця да 5-гадовага ўзросту. Бо правiльна выхаванае дзiця ў будучым стане Грамадзянiнам (з вялiкай лiтары). У нашай краiне жывуць людзi больш як 80 нацыянальнасцяў, але аб’ядноўваць iх будзе агульная высокая культура. I ў гэтым накiрунку ў нас непачаты край работы.

Жанчына створана, каб несцi ў свет любоў. Мужчына створаны для пераўтварэння свету. Жанчына перарабляе свет праз мужчыну i тое каханне, якое яна яму ўнушае. Мужчына нясе адказнасць за гэты свет i за тое, у якiм накiрунку ён рухаецца. Але адказным нiхто не нараджаецца. Адказнасць трэба выхаваць. Горка, але трэба прызнаць, што цяпер моцная палова чалавецтва часта няздольная нi быць апорай для жанчыны i дзяцей, нi быць адказным за сваю сям’ю. Што ўжо казаць аб адказнасцi за грамадства i чалавецтва?! Значыць, дзяржава павiнна паклапацiцца i аб гэтым.

I яшчэ. Мужчына павiнен дапамагаць жанчыне быць прыгожай. Жанчыны перадаюць прыгажосць сваiм дзецям, яны iх фармiруюць. Задача жанчыны, мацi — рабiць усё магчымае, каб прыгажосць спусцiлася на зямлю. I няхай так будзе ў Беларусi.

Цi шмат людзей сапраўды задумваюцца аб тым, што значыць iх прыход на зямлю? Колькi пытаюцца ў сябе: «Што я тут раблю? Чаму я тут?». Большасць жыве так, як быццам бы яны аказалiся на зямлi, каб задавальняць свае жаданнi i праводзiць час па магчымасцi ва ўмовах больш прыемных. Мала хто ўсведамляе, што гэтыя некалькi дзесяткаў гадоў, якiя iм дадзены для жыцця на зямлi, яны павiнны разглядаць як стажыроўку. На гэтай стажыроўцы патрабуецца навучацца i паляпшацца, г.зн. працаваць над атрыманнем ведаў, над сваiм характарам, паколькi гэта адзiнае, што застанецца i што можна панесцi з сабой у iншы свет. Мы пакiнем тут на зямлi ўсе свае матэрыяльныя набыткi, золата, дамы, машыны, яхты i г.д. I калi мы не правялi над сабой адпаведнай работы, то паўстанем беднымi i вартымi жалю перад нябёсамi. Тут, на зямлi, чалавек нiколi не будзе жыць у вечнай маладосцi. Але калi мы навучымся аддаваць перавагу духу, то ён прабудзiць у нас актыўнасць i дасць нам радасць. Сапраўдны сакрэт маладосцi — гэта нiколi не спыняцца ў руху да вяршынi духоўных гор. Духоўнасць не ў тым, каб адмовiцца ад фiзiчнага, матэрыяльнага свету, а ў тым, каб у гэтым свеце ўсё рабiць са святлом i дзеля святла.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гэты артыкул прысвячаецца светлай памяцi маёй жонкi КСЕНЗ Ларысы Яўгенаўны, якая была побач са мной 30 гадоў
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика