21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Унiтарнае прадпрыемства «Вiток»

25.08.2009 22:20 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Іван БАРАНОЎСКІ

Прыбытак вышэй за ўсё, а клопат пра людзей вышэй за прыбытак

Крыху перафразуем даўнi дэвiз рускiх купцоў, якiя гаварылi: прыбытак вышэй за ўсё, а гонар вышэй за прыбытак. Перафразуем, маючы на ўвазе вытворчую дзейнасць прадпрыемства «Вiток»...

Новая эканамiчная сiтуацыя, пры якой цяпер айчынным прадпрыемствам даводзiцца працаваць, закранула лiтаральна ўсiх суб’ектаў. Закранула i мiнскае ўнiтарнае прадпрыемства «Вiток», хоць тут пры сустрэчы i падкрэслiвалi: мы не такiя ўжо энергаёмiстыя i для нас падаражанне расiйскiх энергарэсурсаў не такое адчувальнае, як для iншых...

Разам з тым на «Вiтку» ўжо ў мiнулым годзе добра адчулi падаражанне камплектуючых для сваiх вырабаў, а таксама асобных матэрыялаў i ў першую чаргу асноўнага з iх — аўтамабiльнага проваду, якi паступае на мiнскi «Вiток» са шчучынскага прадпрыемства. Можна чакаць, што гэты провад стане для «Вiтка» яшчэ больш дарагiм, бо пры яго вытворчасцi выкарыстоўваюцца медзь, латунь, а гэта ўжо тыя ж даволi значныя энергазатраты, i яны непазбежна закрануць i «Вiток». Словам, да леташнiх цэнавых зрухаў, якiя ўжо даставiлi работнiкам «Вiтка» галаўнога болю, могуць дабавiцца i сёлетнiя.

Аднак пра ўсё гэта, або пра цэны i звязаныя з iмi праблемы, — крыху пазней. А напачатку варта расказаць пра тое, для чаго ў свой час было створана прадпрыемства «Вiток» i чым тут займаюцца, што ў яго дзейнасцi з’яўляецца галоўнай мэтай.

Многiя, маючы на ўвазе апошнюю частку пытання, вiдаць, адразу ж нагадаюць, што для любога прадпрыемства галоўная мэта адна — атрыманне прыбытку. А значыць, усё ў гэтым плане справядлiва i для «Вiтка»...

Усё правiльна, ды толькi варта ўдакладнiць: на «Вiтку» маюць на ўвазе яшчэ адну вельмi важную, i нават найпершую мэту — працаўладкаванне людзей з парушэннямi, скажам так, моўна-слыхавага апарату. «Мы для гэтага i створаны, для гэтага i прызначаны, — падкрэслiваюць тут. — Менавiта ў нас такiя людзi маюць усе ўмовы, каб нармальна працаваць, а значыць, i нармальна жыць, не адчуваць сябе пакрыўджанымi лёсам».

Вось такое прадпрыемства «Вiток». I, мiж iншым, пры ўсёй яго сацыяльнай значнасцi, яго людзi ўносяць вельмi важкi ўклад у агульную скарбнiцу краiны. Напрыклад, за мiнулы год тут вырабiлi прадукцыi на 30 мiльярдаў рублёў. «Вiток» пералiчыў у дзяржаўную казну нямала падатковых выплат.

Што вырабляюць на прадпрыемстве «Вiток»? Практычна ўсю электраразмеркавальную камплектацыю для атлантаўскiх халадзiльнiкаў i маразiльнiкаў, а таксама для пральных машын, «плятуць» электражгуты — для розных прадпрыемстваў, гнуць спружыны розных «калiбраў» i рознага прызначэння (для машынабудаўнiкоў, мэбельшчыкаў i г.д.), выконваюць пластмасавае лiццё, шыюць пасцельную бялiзну... Звыш 700 чалавек працуюць на «Вiтку», з iх больш як 60 працэнтаў складаюць якраз тыя, у каго i зафiксаваны ўжо адзначаныя парушэннi. Гэтыя людзi асаблiва ўдзячныя грамадству за тое, што ёсць такое прадпрыемства «Вiток», на якiм яны без праблем могуць працаўладкавацца i адчуваць сябе таксама карыснымi для гэтага грамадства — словам, адчуваць сябе людзьмi.

Хоць, як сказана ўжо, летась i былi не зусiм прыемныя для «Вiтка» цэнавыя зрухi на матэрыялы i камплектуючыя, тым не менш для прадпрыемства мiнулы год у цэлым быў паспяховым. Што на рахунку? Тут выканалi ўсе даведзеныя эканамiчныя паказчыкi, прычым значна расшырылi вытворчасць. Найбольш значная падзея года — сiстэма кiравання якасцю прадпрыемства атэставана (у вераснi) на яе адпаведнасць мiжнародным стандартам ISО 9001—2001. Прадпрыемства аснасцiлася новым абсталяваннем, на якое было выдаткавана каля паўмiльярда рублёў. Значныя змяненнi адбылiся на барысаўскiм фiлiяле «Вiтка». I на гэтым варта спынiцца асобна.

Яшчэ зусiм нядаўна, каля двух гадоў таму, гэты цяперашнi фiлiял быў самастойным прадпрыемствам, заснаваным некалi з такой жа важнай мэтай, як i мiнскi «Вiток». Ды толькi «настойлiва» iшлi барысаўчане, а ўрэшце i прыйшлi, да абсалютнага фiнансавага краху. Карацей кажучы, узялi на «Вiтку» сваiх барысаўскiх калег «па цэху» на буксiр. Як расказала начальнiк планава-эканамiчнага аддзела прадпрыемства «Вiток» Валянцiна Мiлько, максiмальна задзейнiчалi ў Барысаве пустуючыя вытворчыя плошчы, якiя цяжкiм грузам лажылiся на сабекошт прадукцыi, размясцiлi на гэтых плошчах новую для барысаўскiх калег вытворчасць — тыя ж электражгуты, частку гэтых плошчаў здалi ў арэнду. Разам з барысаўчанамi перагледзелi i адкарэктавалi асартымент (а займалiся ў Барысаве выключна швейнай справай), значную долю агульных накладных расходаў барысаўскай вытворчасцi пераразмеркавалi на ўсё прадпрыемства. Пры ўсiм гэтым паставiлi перад барысаўчанамi жорсткую ўмову: працаваць толькi пад заказ, i надалей выключна самiм адказваць за вынiкi сваёй работы. Адказваць рублём. I вельмi няблага ажыло былое занядбанае барысаўскае прадпрыемства...

На «Вiтку» частку сваёй прадукцыi экспартуюць. I ў гэтым плане ў мiнулым годзе таксама зроблены чарговы крок наперад. У прыватнасцi, як расказаў галоўны iнжынер прадпрыемства Мiхаiл Вiшнеўскi, спецыялiсты «Вiтка» падалi летась заяўкi на патэнтаванне аднаго са сваiх вырабаў ва Украiне i ў Расii (i з Расii ўжо прыйшло адпаведнае пацвярджэнне), якi расцэньваецца як вынаходнiцтва. Гаворка iдзе пра датчык для вымярэння ўзроўняў рабочай вадкасцi, масла ў розных працуючых гiдрасiстэмах — напрыклад, у гiдраўзмацняльнiку руля. Гэтыя датчыкi на айчынным рынку бяруць МАЗ, БелАЗ i iншыя прадпрыемствы. Яны больш канкурэнтаздольныя ў параўнаннi з замежнымi аналагамi (каштуюць 17—18 долараў, а напрыклад, нямецкiя — 50—70), узровень iх адмовы ў рабоце (ад узроўню пастаўкi) складае ўсяго 0,16 працэнта. Дарэчы, тут гаворка iдзе ўжо пра якасць, i ў сувязi з гэтым варта таксама сказаць: адзначаныя вышэй электражгуты прадпрыемства праходзяць абавязковы 100-працэнтны кантроль на правiльнасць iх перапляцення па строга вызначанай электрасхеме, i на прадпрыемстве ў гэтым плане нiколi не мелi нараканняў ад сваiх партнёраў.

Падводзячы вынiкi работы «Вiтка» за мiнулы год, нельга яшчэ раз не прыгадаць яго адну з вельмi важных мэтаў, якая датычыцца працаўладкавання людзей з парушэннямi моўна-слыхавага апарату. Тут за мiнулы год прынялi на працу больш за 50 такiх чалавек (а ўсiх прынята каля ста), пры гэтым каля 60 чалавек атрымалi грунтоўную прафесiйную падрыхтоўку. А як асаблiва падкрэслiвае Валянцiна Мiлько, працэс гэты — прафесiйнай падрыхтоўкi такiх людзей — вельмi няпросты. Асаблiва гэта датычыцца тых, хто толькi што ўступiў у самастойнае жыццё. Iх даводзiцца вучыць прафесiйным навыкам па паўгода i больш.

Такiм чынам, нядрэнным быў для «Вiтка» мiнулы год, што, дарэчы, адпаведным чынам адбiлася i на заработнай плаце людзей, на пэўных сацыяльных дабротах. Як захаваць гэту ўпэўненую дзейнасць i надалей? Пры гэтым варта нагадаць: а вызначаўся «Вiток» такой упэўненасцю пастаянна...

Вось тут i варта вярнуцца да ўжо акрэсленага вышэй пытання. Наконт цэн. I датычыцца гэта цэн на электражгуты, якiя плятуць на «Вiтку» для аднаго са сваiх партнёраў, якi, дарэчы, знаходзiцца ў непараўнальна вышэйшай «вагавой» катэгорыi. Начальнiк планава-эканамiчнага аддзела прадпрыемства Валянцiна Мiлько паказала план вытворчасцi электражгутоў, якiя iдуць для гэтага партнёра, на люты i падкрэслiла, што за апошнiя паўгода не ўсё гладка складваецца з iх рэнтабельнасцю. Вось i ў плане на люты агульная рэнтабельнасць iх вырабу — мiнусавая.

Гэта не азначае, што на «Вiтку» не могуць належным чынам наладзiць вытворчасць, арганiзаваць прыбытковую працу — раней жа ўсё было i наладжана, i арганiзавана. Больш за тое, на прадпрыемстве апошнiм часам вельмi iстотна аўтаматызавалi сваю вытворчасць электражгутоў, на якой пераважала ручная праца. Вышэй ужо называлiся лiчбы ўкладанняў за мiнулы год, якiя пайшлi на тэхнiчнае аснашчэнне i перааснашчэнне прадпрыемства — па сутнасцi, большая частка гэтых укладанняў i была накiравана на набыццё спецыяльнага абсталявання, прызначанага менавiта для аўтаматызацыi вытворчасцi электражгутоў. Словам, адзначаная сiтуацыя, вядома, ад тых жа цэнавых зрухаў на матэрыялы i камплектуючыя, якiя выкарыстоўвае «Вiток».

Аднак што ў такiм выпадку зрабiлi б iншыя вытворцы? Вядома, павысiлi б цану i на сваю прадукцыю. Чаму гэтага не могуць зрабiць на «Вiтку»? Ды таму, што працэс фармiравання цаны — двухбаковы, у якiм удзельнiчаюць вытворца i спажывец. Як зразумела ўжо, апошнi не згодны на новую цану. Якое яшчэ тут можа быць выйсце? Адмовiцца ад выпуску нявыгаднай прадукцыi... «Ды што вы — адмовiцца, — горача пярэчыць Валянцiна Мiлько. — А як жа быць з тымi людзьмi, якiя ў нас працуюць на электражгутах? Не забывайце: у гэтых жа людзей выбар зусiм невялiкi. Для нас жа ў першую чаргу важнае менавiта працаўладкаванне нашых людзей». А яшчэ яна прыгадвае, як у свой час сам жа гэты партнёр гэтак добра дапамог «Вiтку» з тым жа працаўладкаваннем, размясцiўшы на iм заказы на ўжо ўказаныя электражгуты. Гэта прыйшлося якраз на той час, калi на «Вiтку» не маглi належным чынам задзейнiчаць усiх сваiх людзей...

Няйначай перад адзначаным партнёрам «Вiтка», у сувязi з той жа эканамiчнай сiтуацыяй, стаiць задача не дапусцiць значнага павышэння (а можа, i ўвогуле пазбегнуць гэтага павышэння) цэн на сваю прадукцыю, не страцiць яе канкурэнтаздольнасцi. I на «Вiтку», дарэчы, добра разумеюць гэты клопат свайго партнёра. Але ж, безумоўна, любое партнёрства павiнна быць узаемавыгадным, толькi ў такiм выпадку адпаведныя эканамiчныя ўзаемаадносiны памiж суб’ектамi i можна назваць партнёрскiмi.

Аднак што цяпер на «Вiтку»? Тут сёлета ў сувязi з усiмi цэнавымi зрухамi дэталёва перагледзелi ўсю сваю расходную частку, па пэўных артыкулах моцна скарацiлiся. А яшчэ, як зазначае начальнiк яго планава-эканамiчнага аддзела, справа можа дайсцi i да перагляду пакета сацыяльных iльгот, якiя тут прадастаўляюць сваiм работнiкам, «хоць i вельмi гэтага не хацелася б». А яшчэ на «Вiтку» робяць усё магчымае, каб належным чынам выканаць усе свае партнёрскiя абавязацельствы па заключаных дагаворах, наконт чаго можна ўжо меркаваць па вельмi добрых вынiках першага месяца.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прыбытак вышэй за ўсё, а клопат пра людзей вышэй за прыбытак
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика