Сёння Мiжнародны дзень роднай мовы
Кажуць, мова мая аджывае
Штогод 21 лютага адзначаецца Мiжнародны дзень роднай мовы. Ён быў усталяваны ў 1999 годзе рашэннем 30-й сесii Генеральнай канферэнцыi ЮНЕСКО ў мэтах садзейнiчання прызнанню i выкарыстанню родных моў ва ўсiм свеце. Тэма становiшча беларускай мовы — мовы тытульнай нацыi краiны — надзвычай хвалюе нашых чытачоў. Тым больш што некаторыя рашэннi, якiя прымаюцца «адукацыйнымi» чыноўнiкамi, выклiкаюць не тое што неразуменне — недаўменне. У жнiўнi мiнулага года стала вядома аб рашэннi Мiнадукацыi перавесцi з 1 верасня 2006 г. выкладанне ў школах гiсторыi Беларусi на рускую мову (Гл.: «Звязда» за 12 жнiўня i 8 верасня 2006 года). А ўжо ў студзенi гэтага года — новая «моўна-адукацыйная» навацыя: з 1 верасня 2007 года ў ВНУ лiквiдуецца прадмет «Беларуская мова. Прафесiйная лексiка» (Гл.: «Звязда» за 24 i 31 студзеня г.г.) Чытачы выказваюць свае меркаваннi i спадзяюцца быць пачутымi. Настаўнiцу Валянцiну Герасiмаву, лiст якой мы сёння друкуем, чытачы памятаюць як удзельнiцу сумеснай акцыi газеты «Звязда» i мемарыяльнага комплексу «Хатынь» «Нашчадкi вогненных вёсак». Валянцiна Пятроўна напiсала пра свайго земляка Васiля Сакадынца — адзiнага жыхара, якi застаўся жывым у знiшчанай вёсцы Боркi Кiраўскага раёна («Ад брацiка застаўся толькi попел...», 16 сакавiка 2006 г.). Валянцiна Пятроўна, просячы слова, адзначае: «Я не ўваходжу нi ў якую палiтычную партыю, я цвяроза ацэньваю тое, што адбываецца навокал. Па жыццi мяне вялi розныя прынцыпы, адзiн з iх: «Нiхто, акрамя мяне...» Мы дзякуем усiм, хто адгукаецца на публiкацыi «Звязды». Са святам роднай мовы ўсiх нас! Таццяна ПАДАЛЯК. [{Родная мова Пiмен ПАНЧАНКА Век свой цiхi: ёй знiкнуць пара. Для мяне ж яна вечна жывая, Як раса, як сляза, як зара.
Звон свiтальны палескiх крынiц, Сiнь чабору i барвы зарнiц, I буслiнае клекатанне.
Адрачэцца ад мовы народ, — Папрашу я i сонца, i неба: Мне не трэба нi славы, нi хлеба, Асудзiце на безлiч нягод.
Назвы родныя роднай зямлi, Пра якiя з маленства ў блакiце Бор шумiць i пяюць жураўлi: Студзень — з казкамi снежных аблокаў, Люты — шчодры на сiнi мароз, Сакавiк — з сакатаннем i сокам Непаўторных вясновых бяроз,
Травень — з першым каханнем, сяўбой, Чэрвень — з ягаднаю зарой, Лiпень — з мёдам, З пшанiцаю — жнiвень,
Светлы кастрычнiк У празрыстасцi чыстай, крынiчнай, Лiстапад — залаты лiстапад, Снежань — першы густы снегапад...
Цi размаўляю з матуляю — Песню сваю, мову сваю Я да грудзей прытульваю. 1964 Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Штогод 21 лютага адзначаецца Мiжнародны дзень роднай мовы. Ён быў усталяваны ў 1999 годзе рашэннем 30-й сесii Генеральнай канферэнцыi ЮНЕСКО ў мэтах с
|
|