21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Мiхаiл Фiнберг: «кар’ера ўся ў працы»

25.08.2009 22:20 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Ларыса ЦIМОШЫК

Асоба

У жыццi заўсёды ёсць месца марам. Нават калi чалавек многа чаго дасягнуў, шмат зрабiў, стаў вядомым. Здаецца, можна расслабiцца i жыць спакойна, збiраючы вяршкi свайго поспеху. Але гэта непрымальна для народнага артыста Беларусi, прафесара Мiхаiла Фiнберга, якi лiчыць, што любы поспех прыходзiць толькi ў працы i падмацоўваецца ёю ж. Ён, выдатны музыкант, стаў яшчэ i актыўным грамадскiм дзеячам. Сёння Мiхаiлу Якаўлевiчу спаўняецца 60 гадоў i яго энергii i працавiтасцi можна толькi пазайздросцiць. Так, напэўна, бывае, калi чалавек дакладна вызначыў свой шлях, сваё месца ў жыццi. Цi зрабiў усё для таго, каб ажыццявiць сваю мару. Аб марах — былых i сённяшнiх — наша размова з юбiлярам.

— Аб чым вы марылi ў дзяцiнстве?

— Я хацеў стаць музыкантам. Гэта тады было складана. У музычнае вучылiшча ў тыя гады паступала ў сярэднiм 32—35 чалавек на месца. У школу таксама было складана паступiць — музычных iнструментаў жа нi ў кога не было. Я паступiў вучыцца на скрыпку, як зараз памятаю, 60 рублёў у месяц сям’я выдаткоўвала, плюс аплата за навучанне. Вельмi ўсё было дорага. Мы не разумелi, чаго гэта было варта для бацькоў, былi маленькiя, а вучыцца хацелася...

Так атрымалася, што на скрыпцы я правучыўся толькi 4 гады. Выкладчык заўважыў, што я пачаў падбiраць на слых, а тады гэта выклiкала чамусьцi вялiкае расчараванне. Але зараз я ведаю, што самае галоўнае для музыканта — слых. Тое, з чаго пачынаецца наша прафесiя.

Потым атрымалася так: я лiтаральна бегаў за ваенным аркестрам, якi быў у горадзе Мазыры, каб паслухаць, як яны выдатна іграюць. Тады iх музыка мне здавалася самай прыгожай. I калi ўзнiкла магчымасць, я сам стаў выхаванцам ваеннага аркестра...

— Тады i пачалi спраўджвацца мары?

— Усе мары мы спраўджваем самi. Мне давялося пайграць у самадзейных духавых аркестрах, у эстрадным ансамблi ў горадзе Мазыры. Я паступаў у музычнае вучылiшча — за два гады 5 разоў спрабаваў, мяне не прымалi. Хоць мне i не давалi нiчога сыграць. Я заходзiў — там сядзела камiсiя, мне давалi аловак, я павiнен быў адстукаць рытм. Я адстукваў — мне ставiлi двойку, я ад’язджаў назад. На гэтым усё заканчвалася.

Ваенны аркестр адкрыў мне рэальны шлях у музыку. Я паехаў у ваенны аркестр яшчэ i таму, што мы жылi вельмi бедна, мама мая была простая прачка. Я жыў некаторы час у горадзе Курску, потым перавёўся ў Мiнск. Там жа паступiў у музычнае вучылiшча. Тут працягваў адукацыю. Музычнае вучылiшча не скончыў... Адзiн курс не давучыўся — з—за таго, што паступiў у кансерваторыю. Кансерваторыю скончыў экстэрнам за 4 гады. Вучыўся з апантанасцю. I адначасова я шмат дзе iграў. Я ў маладосці не саромеўся iграць у рэстаране. Не саромеўся iграць на пахаваннях. Не саромеўся iграць на танцах...

— Многiя маладыя музыканты i цяпер праходзяць праз суровую «школу жыцця», але пры гэтым мараць пра нешта большае...

— Зразумела! Ужо тады мяне цягнула да эстраднага жанру. Потым я патрапiў па конкурсу ў аркестр Беларускага тэлебачання i радыё. Тады iм кiраваў выдатны музыкант Барыс Райскi, якi мяне шмат чаму навучыў. Магчыма, паглядзеўшы на яго, я стаў iмкнуцца да дырыжорскай прафесii. Тады для гэтага абавязкова патрабавалася аспiрантура. Прымалi аднаго чалавека ў пяць гадоў. Мне ўдалося паступiць i скончыць раней, чым было патрэбна. Адначасова я стаў выкладаць у кансерваторыi. Там я працую ўжо больш за 30 гадоў. Прайшоў усе прыступкi: ад старэйшага выкладчыка да прафесара.

Дырыжорам хацеў быць — i стаў iм. Было месца ў Мiнскiм цырку. Мяне ўзялi часова. Так мяне часова трымалi чатыры гады... Потым я стаў там галоўным дырыжорам. Працаваў з усiмi зоркамi савецкага цырка, хоць тады такога слова — «зорка» — не ўжывалi. Але якiя былi артысты!.. Народныя артысты СССР Алег Папоў, клоун Карандаш, дрэсiроўшчык Мсцiслаў Запашны, iлюзiянiсты Эмiль Кiо i Iгар Кiо... З усiмi артыстамi савецкага цырка я перапрацаваў. З многiмi праграмамi я быў за мяжой. Мне пашчасцiла нават працаваць тры месяцы ў Токiо з японскiм аркестрам. Я працаваў у Белградзе, у Чэхаславакii. Праехаў шмат краiн.

Канешне, аркестр у цырку больш акампануе. Я ж схiляўся да канцэртнага аркестра. З гэтым проста пашчасцiла: у 87-м годзе я быў запрошаны ў высокiя iнстанцыi i мне прапанавалi стаць дырыжорам новага аркестра. Я арганiзаваў калектыў, якi сёння называецца Нацыянальны канцэртны аркестр Рэспублiкi Беларусь. У той жа дзень, калi мне спаўняецца 60 гадоў, яму будзе роўна 20.

Дваццаць гадоў жыцця я аддаў гэтаму калектыву i не шкадую, таму што са мной працуюць выдатныя музыканты, цудоўныя сябры, людзi, якiя разумеюць мяне i тую справу, якую мы робiм.

— Справы часта дыктуе жыццё. Цi вымушала яно вас карэктаваць свае планы?

— Мы рухаемся па намечанаму шляху. Я зараз кажу пра сябе i пра аркестр, ад якога сябе не аддзяляю. Працягваем прапагандаваць нацыянальны напрамак у музыцы, якi ўзялi з першых дзён працы. Многiя мяне тады не разумелi, гаварылi: ён гэта робiць для нечага цi для чагосьцi. Бачыце, за дваццаць гадоў я не здрадзiў сабе.

За дваццаць гадоў мы зрабiлi 26 праграм на вершы беларускiх паэтаў: Максiма Багдановiча, Адама Мiцкевiча, Аркадзя Куляшова, Уладзiмiра Караткевiча, праграмы ў гонар Янкi Купалы i Якуба Коласа рыхтуем ужо другi раз. Зрабiлi Анталогiю беларускай паэзii i беларускай сучаснай песнi. Няма такога беларускага кампазiтара, аўтарскi канцэрт якога не сыграў бы наш аркестр. Прычым для многiх гэта было ўпершыню. Многiя творы ўпершыню прагучалi ў нашым выкананнi. Мы аднавiлi музыку такiх цудоўных кампазiтараў, як народны артыст СССР Мiкалай Чуркiн — 47 гадоў яго музыка не выконвалася ў Беларусi. Iгралi творы класiкаў Анатоля Багатырова, Яўгена Глебава, Мiкалая Аладава. Зараз працуем над канцэртам Дзмiтрыя Смольскага — яму спаўняецца 70 гадоў. Магу ўспомнiць iмёны Уладзiмiра Алоўнiкава, Юрыя Семянякi, Iгара Лучанка, Уладзiмiра Буднiка, Эдуарда Зарыцкага, Леанiда Захлеўнага, Уладзiмiра Мулявiна, многiх iншых кампазiтараў, якiм я рабiў аўтарскi канцэрт. Гэтая праца шмат чаго вартая. Я арганiзаваў у Беларусi 64 фестывалi, быў iх мастацкiм кiраўнiком i прымаў непасрэдны ўдзел.

Напрамак, якi я ўзяў 12 гадоў таму — праца ў малых гарадах, дапамог выхаваць цэлае пакаленне новых слухачоў. Мы ў Мiнску iгралi зараз канцэрт у гонар Напалеона Орды. Але гэтую музыку намнога раней пачулi ў Заслаўi, Нясвiжы, Мсцiславе!..

— Дзiўна, што пра сустрэчы з калектывам, якiм вы кiруеце, мараць жыхары беларускай глыбiнкi i спешчаная публiка сталiчных гарадоў. Як вам удаецца падабацца ўсiм?

— Я задаволены тым, што ў аркестра ёсць вельмi сур’ёзныя сувязi на розных прадпрыемствах Беларусi. Зусiм нядаўна прайшоў канцэрт на заводзе «БелАЗ», прама ў цэху. На нафтаперапрацоўчым заводзе ў Мазыры, якi з’яўляецца нашым шэфам, мы выступалi ў дваццаты раз з саракавой праграмай.

Наш аркестр — гэта не толькi творчы калектыў. У iм вялiкая пастановачная частка. Працуюць iнжынеры высокага ўзроўню, гукаiнжынеры, мастакi па святлу, касцюмеры, вадзiцелi i г.д. Ёсць рэдактарская служба. Сёння нашы фiнансавыя паказчыкi самыя высокiя ў рэспублiцы. Мы — калектыў, якi не мае сваёй сцэны, але зарабляе больш за многіх.

У нас працуюць музыканты высокага класа, многiя лаўрэаты мiжнародных конкурсаў. Але добрую школу яны праходзяць яшчэ i ў нашым аркестры. Сёння стала модна шукаць маладыя таленты. А мы гэта робiм з самага пачатку. Праз аркестр прайшлi многiя нашы спевакi, якiх ведае ўся Беларусь. Зараз яны лiчацца зоркамi, i мы iм зычым поспехаў. I працягваем выхоўваць iншых.

Важныя нашы культурныя сувязi з iншымi краiнамi, у першую чаргу з Расiяй. У Расii я зрабiў 33 праграмы. А калi ўлiчваць, што там праграма iдзе 6—7 гадзiн, то атрымаецца ў два разы больш. Вы ж ведаеце, што 33 зоркi заклалi пад акампанемент нашага аркестра на «Плошчы зорак» у Маскве. Адну з гэтых зорак нават у мой гонар. Я ўдзячны тым людзям, якiм належала гэтая iдэя.

— Калi ёсць сiла, якая падтрымлiвае, то па логiцы рэчаў, павiнна быць i супрацiўная...

— Не магу сказаць, што нi на каго не крыўдзiўся. На многiх крыўдзiўся, мне нялёгка ўсё даставалася. На ўсiм шляху былi тыя, хто стараўся паставiць падножкi. Яны i зараз, магчыма, любы мой поспех разглядаюць па-iншаму. За гэты час начальнiкаў, якiя перашкаджалi мне, змянiлася вельмi шмат. А я працягваю працаваць. Кожны такi дзень аднiмаў у мяне 5—6 гадоў жыцця. Даходзiла да самых вялiкiх глупстваў, калi аднойчы на «Славянскiм базары» адзiн з мiнiстраў забаранiў называць маё прозвiшча. Няхай усё застанецца ў мiнулым. Але зло застаецца злом, а дабро застаецца дабром. Я ўдзячны тым, хто мне дапамагаў на маiм шляху — дырыжору Барысу Райскаму, Юрыю Бельзяцкаму, цудоўнаму кампазiтару i пiянiсту, Яўгену Грышману, аранжыроўшчыку, флейтысту i кампазiтару. На жаль, гэтых людзей ужо няма з намi, але я iх буду заўсёды памятаць.

— Можна сказаць, што вашы музычныя мары ажыццявiлiся?

— У цэлым, канешне, так. Я ўдзячны сам сабе за тое, што заўсёды рэальна падыходзiў да працы. Сёння можна ўбачыць такое: дырыжор i ў джазе iмкнецца нешта сказаць, i ў сiмфанiчнай музыцы, i ў песнi, i камернымi сачыненнямi дырыжыруе. Гэта немагчыма. Чалавек падманвае сябе — няхай, але ён падманвае публiку. Я нiколi не iмкнуўся паказаць сябе такiм генiем. Для камернай музыкi ў нашым аркестры ёсць iншы дырыжор. Я абраў сваё: джаз, поп—музыку, песню. Служыў iм усё сваё жыццё, хоць маю поўную акадэмiчную адукацыю. Я не здрадзiў беларускай нацыянальнай музыцы. Зараз пераканаўся, што меў рацыю. Таму што нам трэба выхоўваць людзей патрыётамi, асаблiва цяпер, калi Беларусь з’яўляецца самастойнай дзяржавай. Я рабiў усё правiльна.

Хаваць не буду: былi прывабныя прапановы паехаць у Маскву. Дзве вельмi сур’ёзныя прапановы я меў. Але гэтага не зрабiў, застаўся ў Беларусi. Ганаруся, што жыву i працую ў Беларусi. Пакуль будзе бiцца маё сэрца, буду працаваць на карысць маёй краiне, на карысць майго народа. Я радуюся, калi прыязджаю ў маленькi горад i да мяне падыходзяць простыя людзi, не музыканты, якiя цэняць нашу працу i дзякуюць за яе. Дзеля гэтага варта працаваць. I абсалютна не за грошы. Важна ж не проста дабiцца прызнання. Але самае галоўнае — пранесцi мастацтва ў часе. А час — гэта гады.

— Зараз у вас ёсць нейкiя мары?

— Галоўная — каб здароўе было. Гэта галоўнае для любога чалавека ва ўзросце. Сябры — у мяне iх не многа, але тых, што ёсць, я стараюся зберагчы. Што рабiць у працы, я ведаю. Ведаю, што яшчэ не зроблена. Нават ведаю свае недахопы i вельмi перажываю з гэтай нагоды.

— Многiя маладыя музыканты марылi б мець такую кар’еру. Што вы iм можаце пажадаць?

— Якая кар’ера? Я ў 58 гадоў атрымаў двухпакаёвую кватэру на 14-м паверсе... Трэба жыць сцiпла i паважаць iншых. Працаваць не за грошы, а дзеля мастацтва. Кар’ера ўся ў працы. Я ж бачу, як сёння хутка выбiваюцца ў «зоркi»: песеньку адну запiсалi i думаюць, як яе рацiраваць... Мы такiх слоў не ведалi! Але па 12 гадоў рабiлi праграмы з музыкi Орды, Агiнскага, Манюшкi. Вось яны заслужылi сапраўднага прызнання, якое пацверджана вякамi. Чаму ж мы слухаем зараз музыку, якая напiсаная 150 гадоў таму? I яна будзе жыць вечна! А цi многiя песнi, якiя сёння з’яўляюцца, вы можаце спець ад пачатку да канца? А старую савецкую песню праспяваеце. Цi добрую беларускую. Вось увесь ключ. Творчасць павiнна быць шчырай, i тады яна жыве доўга.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У жыццi заўсёды ёсць месца марам. Нават калi чалавек многа чаго дасягнуў, шмат зрабiў, стаў вядомым. Здаецца, можна расслабiцца i жыць спакойна, збiра
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика