Расклад цэнтралiзаванага тэсцiравання
Надзея НIКАЛАЕВА
Як паведамiлi журналiсту «Звязды» ў Рэспублiканскiм iнстытуце кантролю ведаў, пастановай Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь зацверджаны графiк правядзення ў 2007 годзе цэнтралiзаванага тэсцiравання.
Стартуе цэнтралiзаванае тэсцiраванне 12 чэрвеня — у гэты дзень у краiне пройдзе цэнтралiзаваны тэст-экзамен па беларускай мове. 13 чэрвеня будучыя абiтурыенты будуць здаваць рускую мову, 15 чэрвеня — гiсторыю Беларусi, 17 чэрвеня — Сусветную гiсторыю навейшага часу, 19 чэрвеня — матэматыку, 21 чэрвеня — дысцыплiну «Чалавек. Грамадства. Дзяржава», 22 чэрвеня — геаграфiю, 23 чэрвеня — фiзiку, 25 чэрвеня — бiялогiю, 27 чэрвеня — замежныя мовы i 28 чэрвеня — хiмiю. Як бачна, графiк вельмi шчыльны — на ўсю кампанiю па цэнтралiзаванаму тэсцiраванню адводзiцца толькi крыху больш за два тыднi. I для таго, каб праверыць работы вялiкай колькасцi абiтурыентаў i выдаць iм на рукi сертыфiкаты, арганiзатарам давядзецца вельмi напружана працаваць. Для тых, хто па ўважлiвай прычыне прапусцiць нейкi тэст-экзамен, прадугледжаны рэзервовы дзень — 4 лiпеня. Але ў рэзервовы дзень можна здаць толькi адну вучэбную дысцыплiну. Тэст-выпрабаваннi па ўсiх дысцыплiнах уступных iспытаў будуць праходзiць 4 лiпеня ў сталiцы на базе Беларускага дзяржаўнага ўнiверсiтэта.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як паведамiлi журналiсту «Звязды» ў Рэспублiканскiм iнстытуце кантролю ведаў, пастановай Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь зацверджаны графiк
|
|