21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Новая планка сацыяльных гарантый

25.08.2009 22:20 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

...iнтарэсы педработнiкаў перадпенсiйнага ўзросту, як i маладых спецыялiстаў, будуць абароненыя

Аб тым, якiя праблемы ў найбольшай ступенi хвалююць сёння беларускiх педагогаў, можна меркаваць па тэматыцы iх зваротаў у Мiнiстэрства адукацыi i ЦК Беларускага прафсаюза работнiкаў адукацыi i навукi. Летась гэта былi закрыццё ў сельскай мясцовасцi школ, лiквiдацыя ўстаноў адукацыi i працаўладкаванне, аплата працы педагагiчных работнiкаў, размеркаванне вучэбнай нагрузкi, матэрыяльнае стымуляванне i налiчэнне працоўнага стажу. Нядаўна на сумесным пасяджэннi калегii Мiнiстэрства адукацыi i прэзiдыума ЦК галiновага прафсаюза было падпiсана новае пагадненне памiж Мiнiстэрствам адукацыi i Беларускiм прафесiйным саюзам работнiкаў адукацыi i навукi на 2007—2009 гады. Аб тым, якiя палажэннi ўвайшлi ў гэты дакумент, — наша сённяшняя гутарка са старшынёй Цэнтральнага камiтэта Беларускага прафсаюза работнiкаў адукацыi i навукi Аляксандрам БОЙКАМ.

— Працуючы над пагадненнем памiж галiновым прафсаюзам i Мiнiстэрствам адукацыi на наступныя тры гады, мы iмкнулiся, у першую чаргу, узмацнiць яго сацыяльную накiраванасць, надаць гарантыям большую канкрэтыку i вызначыць рэальныя механiзмы рэалiзацыi дасягнутых дамоўленасцяў. А паколькi нормы галiновага пагаднення з’яўляюцца базавымi для заключэння ўсiх абласных, раённых i гарадскiх пагадненняў i калектыўных дагавораў, гэта, несумненна, будзе спрыяць правядзенню ў галiне адукацыi адзiнай сацыяльнай палiтыкi.

— Складаная дэмаграфiчная абстаноўка ў Беларусi ў апошнiя гады цягне скарачэнне кантынгенту выхаванцаў, знiжэнне працоўнай нагрузкi на педагогаў i нават становiцца прычынай беспрацоўя...

— За тры апошнiя гады па прычыне скарачэння штату i лiквiдацыi ўстаноў адукацыi былi звольненыя 1710 чалавек, з iх 812 педагагiчных работнiкаў. Паводле нашых звестак, па стану на 1 студзеня 2007 года на ўлiку ў цэнтрах занятасцi знаходзiлiся 1047 былых работнiкаў галiны адукацыi, у тым лiку 816 педагогаў. Зразумела, гэта сiтуацыя не можа нас не хваляваць. Але ж ёсць i iншы бок справы — не сакрэт, што навучанне сельскiх школьнiкаў абыходзiцца нашай дзяржаве намнога даражэй, чым школьнiкаў у буйных гарадах. Асаблiва дорага абыходзiцца бюджэту ўтрыманне сельскiх малакамплектных школ. Наўрад цi ў блiжэйшы час нараджальнасць у вёсцы iстотна павялiчыцца, таму, на жаль, лiквiдацыя ўстаноў адукацыi — справа вымушаная. Наша задача заключаецца ў тым, каб мiнiмiзаваць для педработнiкаў негатыўныя наступствы працэсу закрыцця ўстаноў адукацыi. Адзiн з раздзелаў новага пагаднення прысвечаны якраз гарантыям занятасцi. У iм, у прыватнасцi, запiсана, што скарачэнне на працягу навучальнага года класаў, груп, перавод дашкольных устаноў адукацыi на рэжым работы, якi цягне за сабой пагаршэнне ўмоў працоўнага дагавора i скарачэнне рабочых месцаў, дапускаюцца толькi пасля папярэдняга ўзгаднення з адпаведным камiтэтам прафсаюза. У перыяд папярэджання работнiка аб скарачэннi яму павiнен прадастаўляцца сацыяльны водпуск — адзiн дзень у тыдзень — для самастойнага пошуку месца працы. Мiнiстэрства адукацыi ўзяло на сябе абавязацельствы не дапускаць неабгрунтаванага скарачэння рабочых месцаў, а ў выпадку вызвалення педагагiчных работнiкаў прымаць меры па арганiзацыi iх перападрыхтоўкi i ствараць новыя рабочыя месцы. Пры з’яўленнi ў арганiзацыях Мiнадукацыi вакансiй пераважнае права на працаўладкаванне павiнна прадастаўляцца педагагiчным работнiкам, звольненым па скарачэнню штату. Хачу заўважыць, што па патрабаванню прафсаюзных органаў у 2004—2006 гадах было папярэджана звальненне 635 чалавек i 52 работнiкi аднавiлiся на ранейшым месцы працы.

— Аляксандр Аляксандравiч, рэфармаванне нацыянальнай сiстэмы адукацыi накладае на педагогаў вялiкую адказнасць, патрабуе ад iх большай самаадданасцi i творчасцi, адпаведна, гэта павiнна адбiвацца i на iх заработнай плаце. Аднак пакуль што сацыяльны статус настаўнiка не адпавядае яго iнтэлектуальнаму патэнцыялу. Сярэдняя заработная плата педработнiкаў па-ранейшаму меншая, чым у прамысловасцi. Для таго, каб атрымаць больш-менш годную заработную плату, настаўнiк вымушаны браць на сябе павышаную нагрузку, але не ва ўсiх установах адукацыi ёсць такая магчымасць...

— Заработная плата ў галiне адукацыi паступова расце, хоць, магчыма, i не такiмi хуткiмi тэмпамi як бы нам таго хацелася. Так, у 2006 годзе сярэднямесячная заработная плата работнiкаў нашай сферы склала 488,3 тыс. рублёў або 75,5 працэнта ад сярэдняй заработнай платы ў прамысловасцi. У снежнi сярэднямесячная заработная плата настаўнiка была 653 тыс. рублёў, цi 90 працэнтаў ад сярэдняга заробку ў прамысловасцi. Мiнiстэрствам адукацыi сумесна з Цэнтральным камiтэтам прафсаюза было шмат зроблена для ўдасканалення аплаты працы работнiкаў галiны: была ўведзена аплата за ажыццяўленне дадатковага кантролю за вучэбнай дзейнасцю навучэнцаў i выкананне арганiзацыйна-выхаваўчай работы, упарадкаваны памеры даплат за асобныя вiды дзейнасцi, устаноўлены каэфiцыент суадносiнаў сярэдняй заработнай платы кiраўнiка i сярэдняй заработнай платы работнiкаў установы адукацыi. Iстотна павысiўся ўзровень аплаты працы прыёмных бацькоў, майстроў вытворчага навучання, лабарантаў, памочнiкаў выхавальнiкаў, вадзiцеляў школьных аўтобусаў, членаў дзяржаўнай камiсii па падрыхтоўцы новых падручнiкаў, экспертных груп па вопытнай праверцы падручнiкаў, павысiўся таксама памер аплаты за распрацоўку заданняў для алiмпiяд i тэстаў. За час дзеяння папярэдняга галiновага пагаднення (з 2004 па 2006 гады) сярэднямесячная заработная плата работнiкаў нашай галiны павялiчылася ў 1,7 раза. Мы будзем i далей дабiвацца, каб сярэднямесячная заработная плата педагогаў была не нiжэйшай за заробкi ў прамысловасцi, а прафесарска-выкладчыцкага саставу — перавышала сярэднiя заробкi ў прамысловасцi ў 1,5 i больш разоў. Вельмi нiзкiя заробкi захоўваюцца па-ранейшаму ў сiстэме дашкольнай адукацыi, таму гэта пытанне пастаянна знаходзiцца ў нас на парадку дня. Разам з Мiнiстэрствам адукацыi мы маем намер дабiвацца павелiчэння аб’ёмаў бюджэтных сродкаў, што накiроўваюцца на прэмiраванне, устанаўлення надбавак за высокiя прафесiйныя i творчыя дасягненнi ў рабоце, складанасць i напружанасць працы, выкананне асаблiва важных (тэрмiновых) работ, аказанне матэрыяльнай дапамогi.

Не магу не акрэслiць вельмi балючую для ўстаноў адукацыi праблему. Шмат зваротаў i скаргаў, якiя паступаюць у Цэнтральны камiтэт, датычацца матэрыяльнага стымулявання работнiкаў. Стымулюючыя выплаты задумвалiся для таго, каб можна было ацанiць уклад кожнага работнiка ў агульную справу ўстановы адукацыi i заахвоцiць самых годных. Аднак у рэчаiснасцi нярэдка мы назiраем дэфармацыю гэтай iдэi. Права размяркоўваць прэмii i надбаўкi прадастаўлена кiраўнiкам устаноў адукацыi, i некаторыя з iх робяць гэта, кiруючыся нейкiмi сваiмi прыхiльнасцямi i iнтарэсамi. Нiхто не спрачаецца з тым, што заробкi ў тэхнiчнага персаналу, асаблiва пасля зняцця каэфiцыентаў за характар i спецыфiку працы, — надзвычай сцiплыя. I для таго, каб утрымаць тэхперсанал, кiраўнiкi на поўную моц карыстаюцца стымулюючымi выплатамi. Тэхнiчкi, сантэхнiкi, электрыкi, лабаранты, сакратары-машынiсткi, бiблiятэкары, iнспектары па кадрах — гэтыя катэгорыi, як правiла, рэдка застаюцца не ахопленыя прэмiраваннем, прычым здараюцца выпадкi, калi памеры прэмii нават перавышаюць памеры аклада. Пры гэтым мы не знаходзiм у пратаколах размеркавання прэмiй i надбавак ацэнкi працы настаўнiка i выхавацеля, хоць менавiта iх праца з’яўляецца асноўнай вiзiтоўкай любой установы адукацыi. Галоўнае ў школе — гэта вучэбны i выхаваўчы працэс. Але навошта, скажыце, настаўнiку клапацiцца пра ўкараненне ў вучэбна-выхаваўчы працэс новых тэхналогiй, пра павышэнне ўласнага прафесiйнага ўзроўню, праяўляць iнiцыятыву, калi кiраўнiком навучальнай ўстановы гэта не цэнiцца? Адсутнiчае ацэнка працы педагагiчных работнiкаў — адпаведна губляецца i прэстыжнасць прафесii настаўнiка.

Прэмiраванне работнiкаў арганiзацый сiстэмы Мiнадукацыi павiнна ажыццяўляцца ў адпаведнасцi з палажэннямi, у якiх дэталёва прапiсаныя паказчыкi, умовы i памеры прэмiравання.

— Учарашнiя выпускнiкi педагагiчных ВНУ пасля атрымання першай заработнай платы не могуць схаваць свайго расчаравання. Стаўка маладога спецыялiста складае зараз усяго 203 тысячы рублёў, а сярэднямесячная заработная плата толькi на 6 працэнтаў перавышае памер мiнiмальнага спажывецкага бюджэту. Асаблiва цяжка даводзiцца настаўнiкам, якiя размяркоўваюцца не па месцы свайго пражывання. Транспартныя выдаткi, выдаткi па найму жылля, адсутнасць магчымасцi ўзяць на сябе большую нагрузку... Як, на ваш погляд, можна затрымаць у школе маладыя перспектыўныя кадры?

— Тут ёсць два рэзервы — павышэнне заработнай платы i вырашэнне праблемы з жыллём. У аграгарадках жыллёвыя пытаннi ўжо даволi паспяхова вырашаюцца. Не менш за 20 працэнтаў жылля, што будуецца ў аграгарадках, павiнна выдзяляцца педагагiчным работнiкам — мы разам з Мiнiстэрствам адукацыi будзем гэтага дабiвацца. Цэнтральны камiтэт пастаянна праводзiць манiторынг патрэбы работнiкаў галiны ў паляпшэннi жыллёвых умоў. Па стану на 1 студзеня 2007 года мелi патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў 20 910 педагагiчных работнiкаў i прадстаўнiкоў прафесарска-выкладчыцкага саставу (пераважная большасць з iх пражываюць у гарадах). У 2006 годзе атрымалi жыллё 2188 чалавек, што на 11 працэнтаў перавышае паказчык папярэдняга года. Асноўнай крынiцай фiнансавання жыллёвага будаўнiцтва з’яўляюцца сродкi грамадзян (84,6 працэнта).

А вось пытанне з павышэннем аплаты працы маладых спецыялiстаў застаецца адным з самых праблемных у сферы адукацыi. Мiнiстэрствам адукацыi былi летась падрыхтаваныя i адпраўленыя зацiкаўленым бакам прапановы па павелiчэнню аплаты працы маладых спецыялiстаў у залежнасцi ад аб’ёму i якасцi выконваемых работ, а таксама праяўленай iнiцыятывы i эфектыўнасцi рэалiзацыi на практыцы атрыманых ведаў. Кiраўнiкам устаноў адукацыi рэкамендавана ўстанаўлiваць дадатковыя меры стымулявання маладых спецыялiстаў, якiя завяршылi навучанне з «чырвоным» дыпломам, а таксама атрымалi акадэмiчную ступень магiстра. У рэгiёнах ужо шмат робiцца ў гэтым плане. Напрыклад, ствараюцца фонды падтрымкi маладых спецыялiстаў, накiраваных на працу ў сельскую мясцовасць. Выпускнiкi педагагiчных ВНУ атрымлiваюць аднаразовую матэрыяльную дапамогу для першапачатковага ўладкавання на новым месцы, а таксама частковую кампенсацыю выдаткаў па найму жылля. Работнiкам, якiя жывуць у горадзе, але працуюць у сельскiх школах, кампенсуюцца транспартныя выдаткi.

— Не сакрэт, што перавод педагагiчных работнiкаў на кантрактную форму найму заўважна пагоршыў iх прававы статус i стаў прычынай узнiкнення ў працоўных калектывах сацыяльнай напружанасцi. Цi прадугледжвае заключанае пагадненне ўдасканаленне кантрактнай формы найму ў галiне?

— Кантрактная форма найму стала рэчаiснасцю, з якой нам даводзiцца лiчыцца. Сапраўды, калi кантракты заключалiся з работнiкам тэрмiнам на адзiн год, яны фактычна пераўтваралiся ў iнструмент адмiнiстрацыйнага цiску, педагогi не маглi адчуваць сябе ўпэўнена i справядлiва хвалявалiся за сваю будучыню. Але сiтуацыя паступова выпраўляецца. Паводле нашай iнфармацыi, больш за 40 працэнтаў кантрактаў заключаны зараз тэрмiнам ад трох да пяцi гадоў, а 29,4 працэнта — тэрмiнам да трох гадоў. У другiм паўгоддзi 2006 года ў параўнаннi з першым паўгоддзем колькасць кантрактаў, заключаных на адзiн год, зменшылася амаль на 13 працэнтаў.

У новае галiновае пагадненне быў унесены пункт, якi, як мы спадзяёмся, дазволiць зняць некаторыя вострыя пытаннi. Цяпер наймальнiк абавязаны будзе ў пiсьмовай форме абгрунтаваць сваё рашэнне аб непрацягненнi кантракта з работнiкам, якi не меў парушэнняў працоўнай дысцыплiны. З работнiкамi, якiя паспяхова i сумленна выконваюць свае прафесiйныя абавязкi i маюць працяглы стаж работы па спецыяльнасцi, кантракты павiнны заключацца тэрмiнам ад трох да пяцi гадоў. У кожнай установе адукацыi можа быць сваё бачанне таго, што трэба разумець пад працяглым стажам, таму не залiшнiм будзе адлюстраваць гэты момант у калектыўным дагаворы. З работнiкамi, якiя маюць высокi прафесiйны ўзровень i квалiфiкацыю, кантракты павiнны заключацца на тэрмiн не менш як пяць гадоў. Дадатковыя гарантыi атрымалi i работнiкi перадпенсiйнага ўзросту: з жанчынамi ва ўзросце 50 гадоў i мужчынамi ва ўзросце 55 гадоў кантракты заключаюцца (па iх згодзе) да дасягнення агульнаўстаноўленага пенсiйнага ўзросту. Мы заўважылi, што менавiта гэты ўзрост з’яўляецца самым сацыяльна неабароненым. Пры гэтым мы захавалi пазiцыю аб заключэннi кантрактаў з маладымi спецыялiстамi толькi пры наяўнасцi iх пiсьмовай згоды. У адваротным выпадку з iмi заключаецца бестэрмiновы дагавор. Кантракты з адзiнокiмi жанчынамi, якiя выхоўваюць непаўналетнiх дзяцей, заключаюцца, як правiла, на тэрмiн не менш як 5 гадоў.

Таксама мы прадугледзелi абставiны для скасавання кантракта па жаданню работнiка. Падставай для скасавання кантракта можа стаць стан здароўя работнiка, пераезд у iншую мясцовасць, догляд хворых сваякоў цi дзiця ва ўзросце да 14 гадоў, змяненне сямейнага становiшча, пенсiйны ўзрост цi нейкiя iншыя абставiны, прадугледжаныя ў калектыўным дагаворы. Абмеркаванне i заключэнне кантрактаў з работнiкамi — членамi галiновага прафсаюза — павiнна праходзiць пры непасрэдным удзеле прадстаўнiкоў прафсаюзнага камiтэта. Цэнтральны камiтэт разам з Мiнiстэрствам адукацыi будзе дабiвацца выдзялення дадатковых бюджэтных сродкаў для павышэння тарыфных ставак (службовых акладаў) не менш чым на 30 працэнтаў i прадастаўлення работнiкам дадатковага водпуску працягласцю не менш за тры каляндарныя днi пры заключэннi новых кантрактаў.

— А якiя сацыяльныя гарантыi прадугледжвае пагадненне для навучэнскай моладзi?

— Iнтарэсы навучэнскай моладзi былi выдзеленыя ў пагадненнi ў асобны раздзел. Павышэнне памераў стыпендыi, павелiчэнне кампенсацыi па найму жылля, забеспячэнне жыллём у iнтэрнатах маладых людзей, якiя навучаюцца на платнай аснове, садзейнiчанне другаснай занятасцi навучэнцаў, санаторна-курортнае лячэнне i аздараўленне навучэнскай моладзi, — вось далёка не поўны пералiк пытанняў, якiя будуць знаходзiцца пад нашым пастаянным кантролем. Для прыкладу, мы маем намер дабiвацца павелiчэння грашовых выплат iншагароднiм навучэнцам для кампенсацыi выдаткаў па найму жылля ў памеры не менш за 20 працэнтаў пражытковага мiнiмуму. Цэнтральным камiтэтам будзе распрацаваны макет пагаднення памiж рэктарам (дырэктарам) установы адукацыi i прафсаюзным камiтэтам навучэнцаў, а таксама метадычныя рэкамендацыi па матэрыяльнаму стымуляванню i аказанню матэрыяльнай дапамогi навучэнцам, па ўлiку маючых патрэбу ў прадастаўленнi месца ў iнтэрнатах, засяленню i пражыванню навучэнцаў, арганiзацыi iх курортна-санаторнага лячэння i аздараўлення. Вельмi важна, каб пры размеркаваннi жылля былi ўлiчаны пытаннi сацыяльнай абароненасцi. Акрамя таго мы дамовiлiся з Мiнiстэрствам адукацыi iмкнуцца захаваць аб’ёмы падрыхтоўкi маладых спецыялiстаў за кошт рэспублiканскага i мясцовага бюджэтаў. З аднаго боку, мы абараняем такiм чынам iнтарэсы маладых людзей, а з iншага — выкладчыкаў, паколькi захаванне аб’ёмаў бюджэтнай падрыхтоўкi з’яўляецца гарантыяй iх занятасцi.

Гутарыла Надзея НIКАЛАЕВА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
...iнтарэсы педработнiкаў перадпенсiйнага ўзросту, як i маладых спецыялiстаў, будуць абароненыя
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика