Пярэварацень у пагонах — на лаве падсудных
Барыс ПРАКОПЧЫК
Учора ў будынку Гродзенскага абласнога суда пачаўся працэс па крымiнальнай справе 37-гадовага серыйнага забойцы, цяпер ужо былога афiцэра мiлiцыi, супрацоўнiка дэпартамента аховы МУС. Выязное пасяджэнне калегii Вярхоўнага суда праходзiць у закрытым рэжыме, прысутнiчаюць толькi запрошаныя па судовых павестках.
Матэрыялы расследавання, якое праводзiлася вялiкай групай следчых рэспублiканскай пракуратуры, складаюць каля сарака тамоў. Пярэваратню ў пагонах прад’яўлена абвiнавачанне ў забойстве дванаццацi чалавек — адзiнаццацi жанчын i аднаго мужчыны, а таксама ва ўчыненнi iншых злачынстваў — згвалтаваннях, крадзяжах дзяржаўнай i асабiстай маёмасцi грамадзян, асаблiва злосным хулiганстве, махлярстве, незаконных перавозках, набыццi i захоўваннi агнястрэльнай зброi i псiхатропных рэчываў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Учора ў будынку Гродзенскага абласнога суда пачаўся працэс па крымiнальнай справе 37-гадовага серыйнага забойцы, цяпер ужо былога афiцэра мiлiцыi
|
|