На золаце спаў...
Мiкола ДЗЯБЁЛА
Супрацоўнiкi Лiдскага пагранатрада падчас агляду грузавiка «Volvo» знайшлi ў спальным месцы «залатое дно».
Як паведамiлi «Звяздзе» ў прэс-цэнтры Дзяржкамiтэта памежных войскаў краiны, пад тайнiк быў прыстасаваны матрац. У iм былi прыхаваны 96 залатых вырабаў агульнай вагой 1,4 кiлаграма. Вадзiцель аўтамабiля, грамадзянiн Турцыi прызнаўся, што набыў залатую калекцыю ў Маскве на рынку i меў намер выгадна перапрадаць тавар у Лiтве. Каштоўны тавар затрыманы, i, хутчэй за ўсё, па рашэнню суда будзе канфiскаваны ў даход беларускай дзяржавы.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Супрацоўнiкi Лiдскага пагранатрада падчас агляду грузавiка «Volvo» знайшлi ў спальным месцы «залатое дно»
|
|