Браканьеры адкажуць за казулю
Iгар ГРЫШЫН
Крымiнальная справа ў адносiнах да пяцi браканьераў узбуджана следчым аддзяленнем Пiнскага РАУС.
Гэтыя жыхары Пiнска i Пiнскага раёна, паводле даных аддзела iнфармацыi i грамадскiх сувязяў УУС Брэсцкага аблвыканкама, днём на тэрыторыi Кончыцкага ляснiцтва паблiзу вёскi Перахрэсце падстрэлiлi еўрапейскую казулю: гора-паляўнiчыя зрабiлi гэта незаконна i ў забароненыя тэрмiны. Урон, што нанеслi браканьеры, ацэньваецца ў 1 мiльён 860 тысяч рублёў. На месцы здарэння канфiскавана мяса няшчаснай жывёлiны, 4 ружжы i аўтамабiль.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Крымiнальная справа ў адносiнах да пяцi браканьераў узбуджана следчым аддзяленнем Пiнскага РАУС
|
|