«Спалiлiся» на... тэхаглядзе?..
Iгар ГРЫШЫН
У Жодзiне затрыманы тры асобы, якiх падвяла, як мяркуецца, прага да лёгкiх грошай: падазроныя папалiся на атрыманнi невялiкай сумы хабару.
На станцыi дыягностыкi па вулiцы Сухаградскай, паводле даных аддзела iнфармацыi i грамадскiх сувязяў УУС Мiнаблвыканкама, праваахоўнiкамi быў затрыманы iнжынер-дыягност ТАА «АТА-Ж»: 54-гадовы мужчына падазраецца ў тым, што пры пасрэднiцтве двух майстроў ваджэння (прыватнага прадпрыемства i аднаго з лiцэяў) атрымаў 80 тысяч рублёў ад мiнчанiна за праходжанне тэхнiчнага агляду аўтамабiля «Опель-Астра». Iнжынер i майстры ваджэння былi змешчаны ў iзалятар часовага ўтрымання, а пракуратурай горада па факту ўзбуджана крымiнальная справа.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Жодзiне затрыманы тры асобы, якiх падвяла, як мяркуецца, прага да лёгкiх грошай: падазроныя папалiся на атрыманнi невялiкай сумы хабару
|
|