Прыкрыты падпольны мясны цэх
Iгар ГРЫШЫН
Чатыры тоны недабраякаснага мяса, якiя былi падрыхтаваны для рэалiзацыi ў гандлёвай сетцы Мiнска i Мiнскага раёна, канфiскаваны праваахоўнiкамi.
Паводле даных аддзела iнфармацыi i грамадскiх сувязяў УУС Мiнаблвыканкама, падпольны мясаперапрацоўчы цэх, якi належыць сталiчнаму iндывiдуальнаму прадпрымальнiку, быў выяўлены ў пасёлку Мачулiшчы. Дзейнасць яго арганiзавана адным са сталiчных таварыстваў з дадатковай адказнасцю, дырэктарам якога з’яўляецца вясковы жыхар. А вось дазвол на арганiзацыю вытворчасцi па перапрацоўцы мяса i вырабу каўбасы ў ТДА адсутнiчаў. Аднак гэта не адзiны «хiб». Спецыялiсты Мiнскай абласной ветэрынарнай службы, якiя былi запрошаны сюды для экспертызы, вынеслi заключэнне аб тым, што прадукцыя з’яўляецца недабраякаснай, а вытворчае абсталяванне i памяшканне цэха не адпавядаюць санiтарна-эпiдэмiялагiчным патрабаванням. Мiж iншым, канфiскаванае мяса курэй, субпрадукты, ялавiчыну, свiнiну i каўбасныя вырабы прайдзiсветы падрыхтавалi для рэалiзацыi пад гандлёвым знакам адной з птушкафабрык. Акрамя таго, устаноўлены факт захоўвання без адпаведных дакументаў, якiя пацвярджаюць набыццё, кансерванта (нiтрыта натрыя), якi выкарыстоўваецца ў вытворчасцi i адносiцца да катэгорыi моцнадзеючых хiмiкатаў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Чатыры тоны недабраякаснага мяса, якiя былi падрыхтаваны для рэалiзацыi ў гандлёвай сетцы Мiнска i Мiнскага раёна, канфiскаваны праваахоўнiкамi
|
|