Мядзведзi штампавалiся ў кватэры
Уладзiмiр ПЕРНIКАЎ
I не толькi яны, а яшчэ i тыгры, сабакi, леапарды. У кватэры iндывiдуальнага прадпрымальнiка са Жлобiна. На незаконнай, нелегальнай аснове. Каб не плацiць дзяржаве падаткi. Над вырабам гэтых мяккiх цацак працавала некалькi чалавек на рубiльным, раскройным i швейным абсталяваннi, якое прадпрымальнiк размясцiў у кухнi ды спальнi сваёй кватэры.
А яшчэ ён займаўся нелегальна рэалiзацыяй спiрту i алкагольнага сурагату. Гэта ўстанавiла мiлiцыя, калi затрымала яго легкавушку ў час перавозкi 180 лiтраў гэтай вадкасцi з Санкт-Пецярбурга. Акрамя таго, у яго гаражы было выяўлена, як паведамiў кiраўнiк прэс-службы УУС Гомельскага аблвыканкама Iгар Грышкевiч, сто лiтраў спiрту. Наперадзе ў новаяўленага «бiзнэсмена» — непрыемнасцi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
I не толькi яны, а яшчэ i тыгры, сабакi, леапарды
|
|