21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Гора i горад

25.08.2009 22:20 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Лiставанне

«Пiшу ўсiм» — з такой прыпiскай па электроннай пошце прыйшоў лiст з Оршы ад бацькi 16-гадовай дзяўчынкi, жыццё якой трагiчна абарвалася ў навагоднюю ноч, на пешаходным пераходзе, пад калёсамi аўто.

А далей...

Падлеткi спiлавалi ёлку («мiкрараённую»), якая стаяла ля дома пакойнай. I нiхто не абурыўся.

Больш за тое, сабралiся людзi i рашылi перакрыць дарогу... На якой пасля гэтага не проста паабяцалi, а за два святочныя днi «палажылi спаць палiцэйскiх».

А калi 1 студзеня дзяўчынку хавалi, праводзiць яе прыйшлi тысячы аршанцаў...

Упэўнены, — пiша бацька дзяўчынкi, — што калi б у гэтай маршрутцы (дзе ехала дзяўчынка. — Аўт.) не было iншых пасажыраў, i яны не сталi сведкамi ДТЗ, калi б жыхары мiкрараёна Андрэеўшчына не выйшлi на мiтынг, усё б «замялi». А так... «Спадзяюся, што следства i суд ва ўсiм разбяруцца i вiнаватыя будуць пакараны».

...Цi стане ад гэтага лягчэй (хоць крыху!) бацькам, сям’i, усiм, хто любiў дзяўчынку? Магчыма... Як было лягчэй ад таго, што гора iх разумеў горад. I як мог спагадаў.

ЧЫТАЧ ПРАПАНУЕ

Амаль 30 гадоў, — пiша сп. А. з Баранавiчаў, — я з’яўляюся падпiсчыкам «Звязды» i хачу, каб на яе старонках з’явiлася новая рубрыка — «Чытач разважае», альбо «...ставiць праблему». Гэта палепшыць змест газеты, умацуе яе аўтарытэт.

Сваю прапанову сп. А. падмацоўвае канкрэтным матэрыялам. Змест яго (у пераказе) — у мэтах барацьбы з п’янствам трэба тэрмiнова: а) павысiць кошт усiх алкагольных напояў i пiва ў 10 разоў; б) забаранiць продаж iх у начны i рабочы час (гэта значыць, з 8 гадзiн ранiцы да 8 гадзiн вечара); г) за распiццё ў (скажам так) прысутных месцах штрафаваць не менш як на 20 базавых велiчынь (620 тысяч рублёў)... Ну i г.д. У сэнсе — «ускласцi адказнасць», узмацнiць кантроль», «пашырыць прапаганду»...

Усё правiльна, як быццам? Але ж другi наш чытач сп. М. з Мiнска (што цiкава — у той самы дзень i ў мэтах той самай барацьбы) прапануе (амаль даслоўна)... прадаваць танныя фабрычныя самагонныя апараты, каб кожны, хто хоча, мог нагнаць для сябе якаснай самаробнай гарэлкi, а не купляць рознага роду атруту ў рознага роду дзялкоў.

Якi з лiстоў друкаваць пад новай рубрыкай? Першы? Але нешта падобнае наша краiна (тады яшчэ ў саюзе з iншымi), як быццам, перажывала? Другi? Свят-свят-свят... Цi пачакаць новага — пад рубрыку «Чытач прапануе»?

...Калi ён i насамрэч прапануе — нешта новае i слушнае.

ХАЧУ... I МАГУ?

«В этом году я — выпускница школы, желаю поступить на факультет журналистики. Поэтому решила папрактиковаться и выбрала вашу газету. Прошу принять мой материал и с пониманием отнестись к моей работе», — пиша сп. А. з Мiнскага раёна.

Мы б рады, але... Па-першае, дасланы матэрыял амаль немагчыма не тое, што «понять» — проста прачытаць: не зайздросны почырк у сп. А. Да таго ж — яна, вiдаць, вельмi спяшалася... Па-другое, у выбраную ёй жа беларускую i беларускамоўную газету, выпускнiца (i, дарэчы, сельскай школы) пiша чамусьцi па-руску. Па-трэцяе, абраўшы для сваёй работы вельмi ўдзячную тэму — вечар сустрэчы выпускнiкоў — не называе нiводнага прозвiшча, не задумваецца над правапiсам, не расстаўляе знакаў прыпынку...

Iншымi словамi, проста напрошваецца на непрыемнае — хацець («попрактиковаться», «поступить на факультет журналистики») i пры гэтым не прыкладваць нiякiх намаганняў, значыць, загадзя рыхтаваць сябе да таго, што (хай не спраўдзiцца! — Аўт.) не будзе нi той практыкi, нi факультэта.

НА ШАЛЯХ ЧАСУ

Гiсторыю свайго жыцця распавёў у лiсце сп. К. з Брагiншчыны. Напiсаў, як прасiўся на фронт, бо два браты ўжо ваявалi i сорамна было сядзець дома (да таго ж у вёску ледзь не кожны дзень прыходзiлi пахавальныя лiсты), як замест гэтага яго накiравалi ў Яраслаўскую вобласць у леспрамгас, як цяжка было працаваць там па 12 гадзiн у суткi, маючы на тыдзень 500 грамаў хлеба i 10 бульбiн, як па-ранейшаму рваўся ваяваць, а яму гаварылi, што фронт i тут — толькi працоўны, i яны, працаўнiкi тылу, такiя ж героi...

А на праверку аказалася, што не, не такiя, бо льгот — нi на святло, нi на палiва — многiя (i сп. К. у тым лiку) зараз не маюць.

«Я ўсё жыццё, — пiша ён, — сумленна працаваў, выгадаваў траiх дзяцей, я нiчым не заплямiў сваю бiяграфiю. I што цяпер? Мне цяжка ўспамiнаць пражытае жыццё...»

Мо, памыляюся, але нешта падобнае, вiдаць, могуць сказаць пра сябе ледзь не ўсе, каму сёння за 70 (а тым больш за 80...), бо была вайна, з непазбежнымi стратамi i разбурэннямi, быў голад i холад, была непамерна цяжкая праца. Гэта — не забываецца. Але ж (як мне здаецца. — Аўт.) помнiць трэба i iншае — як святкавалi Перамогу, як кахалi, як цешылiся дзецьмi, як жанiлi iх i чакалi ўнукаў, як жылi...

Згадзiцеся — далёка не кожны, азiрнуўшыся назад,можа (гонар мае!) напiсаць пра сябе, як сп. К., што нiчым не заплямiў сваю бiяграфiю — пражыў (усе свае гады!) сумленна.

А калi можа, калi прыстойнымi людзьмi выраслi нашчадкi, то гэта, як кажуць, дарагога каштуе. Мо, куды даражэй, чым усе медалi i льготы!

Чытала лiсты Валянцiна ДОЎНАР.

Р.S. Пад кожным з прыведзеных лiстоў, як вы разумееце, ёсць i подпiс, i зваротны адрас. Рэдакцыя замоўчвае iх наўмысна, каб, не дай Бог, не пакрыўдзiць тых, хто да нас звяртаўся, звяртаецца i, спадзяёмся, будзе... Звяртацца.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
«Пiшу ўсiм» — з такой прыпiскай па электроннай пошце прыйшоў лiст з Оршы ад бацькi 16-гадовай дзяўчынкi, жыццё якой трагiчна абарвалася ў навагоднюю н
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика