Крадзеных цялят вывезлi на «Жыгулях»
У Пiнску адбыўся суд над хулiганамi, якiя ў п’яным выглядзе прыставалi да людзей на вакзале. Адзiн з iх нават паранiў нажом двух чалавек. А гуляла кампанiя на грошы, здабытыя крадзяжом. Яны ўкралi ў СВК «Лапацiна» чатырох малых цялят, загрузiлi ў салон аўтамабiля «Жыгулi», селi ў машыну самi — двое пасажыраў i вадзiцель, i прыехалi ў Пiнск. Там жывы тавар прадалi, купiлi гарэлкi, а напiўшыся, пайшлi шукаць прыгод. Але былi затрыманы мiлiцыяй. Усе трое асуджаны на розныя тэрмiны пазбаўлення волi.
Яна СВЕТАВА. МАЛАРЫЦКIЯ РАЗБОРКI Калi навучэнцы Маларыцкага ГПТВ-155 у Дзень святога Валянцiна пачалi вечарам разыходзiцца з дыскатэкi новага iнтэрната, на iх напала мясцовая моладзь. У бойцы, паводле папярэдняй следчай ацэнкi, удзельнiчала да 120 чалавек. Двое выхавальнiкаў не маглi заступiцца за сваiх навучэнцаў, бо iх тут жа збiлi з ног. Схватка працягвалася прыкладна з 21 гадзiны 30 хвiлiн да 23 гадзiн, а затым у Маларыцкую бальнiцу пачалi паступаць параненыя — двух чалавек паклалi на лячэнне. Узбуджана крымiнальная справа. Сымон СВIСТУНОВIЧ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Пiнску адбыўся суд над хулiганамi, якiя ў п’яным выглядзе прыставалi да людзей на вакзале. Адзiн з iх нават паранiў нажом двух чалавек
|
|