Трагiчная спрэчка
Iгар ГРЫШЫН
Дзве падобныя сямейныя драмы разыгралiся ў Бярозе i Барысаве: на жаль, у першым выпадку выратаваць людзей ужо не ўдалося.
Ранiцай у Бярозе ў кватэры рабочага аднаго з прыватных прадпрыемстваў муж паспрачаўся з жонкай: мужчына прыраўнаваў сваю палову. Слова за слова — i раўнiвец схапiўся за заточку, удар якой стаў смяротным для няшчаснай. Не доўга думаючы, забойца нанёс удар у грудзi i сабе. У бальнiцы, куды мужчына быў дастаўлены, урачы ўжо нiчым не змаглi яму дапамагчы. А ў Барысаве таксама пасля спрэчкi непрацуючы накiнуўся з нажом на жонку. Паранiўшы жанчыну ў грудзi, ён паспрабаваў скончыць жыццё самагубствам. Праўда, у дадзеным выпадку пацярпелым пашанцавала: яны дастаўленыя ў бальнiцу, i жыццё iх ужо ў бяспецы.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дзве падобныя сямейныя драмы разыгралiся ў Бярозе i Барысаве: на жаль, у першым выпадку выратаваць людзей ужо не ўдалося
|
|