Школа падрыхтуе... сем’янiнаў
Святлана БАРЫСЕНКА
У хуткiм часе школа вернецца да сямейнага выхавання. Яно ахопiць усе класы — з 1-га па 11-ы i стане абавязковай складовай сярэдняй адукацыi, хоць i на ўзроўнi факультатываў. Гаворка iдзе пра даволi сцiплую колькасць такiх заняткаў — ад 7 да 14 у год. Але, што называецца, хоць бы столькi.
Практыка паказвае, што нашы сярэднiя адукацыйныя ўстановы найбольш скiраваныя на падрыхтоўку работнiка i грамадзянiна. Але нiяк не сем’янiна. Сям’ёй — «ад А да Я», глабальна i мэтанакiравана, у нас увогуле нiхто не займаецца. Розныя ведамствы i структуры — пакрысе, але «ячэйка грамадства» ўжо даўно патрабуе больш пiльнай увагi. Так, член Пастаяннай камiсii па ахове здароўя, фiзiчнай культуры, справах сям’i i моладзi Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Iгар Карпенка выносiць на грамадскае абмеркаванне заканамернае, на яго погляд, пытанне: «А цi не стварыць у Беларусi па прыкладу iншых краiн Мiнiстэрства па справах сям’i i моладзi? Каб было каму паглядзець на праблему ў комплексе...». Праблема сям’i такая, што наўрад цi развеецца сама сабой. Паводле слоў вядучага навуковага супрацоўнiка лабараторыi праблем выхавання асобы Мiнiстэрства адукацыi Людмiлы Смагiнай, крызiс сям’i выражаецца звычайна ў колькаснай i якаснай характарыстыках. У першым выпадку гаворка iдзе пра змяншэнне колькасцi шлюбаў, рост колькасцi разводаў, а ў другiм — пра эмацыянальную аддаленасць памiж членамi сям’i, пакаленнямi. З гэтага вынiкае, што крызiс напаткаў беларускую сям’ю даволi даўно. Не звяртаць на гэта ўвагi ўжо немагчыма. Вось таму плануецца заняцца навуковымi даследаваннямi ў дадзенай галiне i пачаць на ўзроўнi школ падрыхтоўку... сем’янiнаў. Колькi дакладна заняткаў будзе, наколькi змястоўнымi яны стануць, залежыць, зразумела, ад метадычнага забеспячэння. Над iм зараз i працуюць спецыялiсты. У блiжэйшыя тры гады будзе ажыццяўляцца пiлотны праект па ўкараненню сямейнага курса ў вучэбныя планы. У першы год — у малодшых класах, у другi — у сярэднiх, на трэцi — у старэйшых. Дарэчы, для старэйшых класаў ужо гатовыя «метадычкi» на дзесяць заняткаў — не ўрокаў у выглядзе лекцый, а трэнiнгаў, з актыўным удзелам у абмеркаваннi тэм самiх вучняў. Кожны трэнiнг мае сваю тэму, напрыклад, «Выбар спадарожнiка», «Фармiраванне бюджэту», «Хатнiя абавязкi», «Канфлiкты ў сям’i» i г.д. Ёсць i тэма, прысвечаная iнтымным адносiнам. Праўда, для яе растлумачэння i абмеркавання будуць запрашацца медыкi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У хуткiм часе школа вернецца да сямейнага выхавання. Яно ахопiць усе класы — з 1-га па 11-ы i стане абавязковай складовай сярэдняй адукацыi, хоць i на |
|