Масленка, масленка, бывай, зiма красненька!
Ніла БАРАНАВА
Традыцыі У вёсцы Стары Свержань Стаўбцоўскага раёна адбылiся провады зiмы.Свята народнага календара прайшло на пляцоўцы перад Старасвержанскiм цэнтрам культуры. На гульнявых пляцоўках «Куток халасцякоў», «Слуп з пеўнем», «Самы моцны» (падыманне гiраў), «Блiннае нашэсце», «Хто каго» (перацягванне каната), «Дабра i шчасця» весялiлiся, спявалi, танцавалi, спаборнiчалi вясковыя жыхары i iх госцi. Яны таксама каталiся на санях, у якiя былi ўпрэжаныя прыгожа ўбраныя конi. Усе адведалi блiноў з шашлыкамi. Як адзначыла мастацкi кiраўнiк цэнтра культуры Ала Цялеўка, так добра арганiзаваць свята стала магчымым дзякуючы дапамозе кiраўнiцтва сельскагаспадарчага прадпрыемства «Нёман», а таксама шчырым адносiнам да сваёй працы новага дырэктара цэнтра культуры Валерыя Пугача, якi ў канцы гэтага вясёлага прадстаўлення пажадаў усiм людзям шчасця, здароўя i радасцi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У вёсцы Стары Свержань Стаўбцоўскага раёна адбылiся провады зiмы |
|