21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Снег не чакаў,

25.08.2009 22:20 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Святлана ЯСКЕВIЧ

пакуль будаўнiкi закончаць рамонт даху, i Брэсцкi легкаатлетычны манеж пацёк

На пачатку лютага ў легкаатлетычным манежы Брэста на ўсю моц iшлi работы па капiтальнаму рамонту даху. Тым часам пасля вялiкага снегападу пачалася адлiга, i са столi пацяклi цэлыя патокi вады. Легкаатлеты падчас трэнiровак мусiлi аббягаць ванны, вёдры i тазы. У тыя днi якраз iшлi рэспублiканскiя дзiцяча-юнацкiя спаборнiцтвы. I факт гэты атрымаў шырокi рэзананс у краiне. Тады адбылося пазачарговае пасяджэнне аблвыканкама, шэраг службовых асобаў атрымалi спагнаннi, некалькi чалавек нават былi вызвалены ад займаемых пасад.

Чаму так здарылася i якая зараз сiтуацыя ў манежы, мы гутарым з першым намеснiкам упраўлення па фiзiчнай культуры, спорту i турызму Брэсцкага аблвыканкама Мiкалаем ХЕВУКОМ.

Перш-наперш Мiкалай Мiкалаевiч прапануе звярнуцца да гiсторыi шматпакутнага аб’екта:

— Рашэнне аб будаўнiцтве легкаатлетычнага манежа ў Брэсце было прынята ў 1986 годзе. Затым рыхтавалася праектна-каштарысная дакументацыя, i ў 1990-м будаўнiцтва пачалося. Тады былi вызначаны тэрмiны ўзвядзення аб’екта пад ключ — 36 месяцаў. Але пасля вядомых падзей 1991 года пачалiся перабоi ў фiнансаваннi. За два гады правялi прыкладна трэць работы. У 1993 годзе апошнi будаўнiк пакiнуў пляцоўку легкаатлетычнага манежа. Доўгi час гэта незакончаная пабудова, дзе гуляў вецер, была толькi лiшнiм галаўным болем для гарадскiх улад. Недзе ў 1997 годзе прыдумалi, куды яе збыць. Нават падрыхтавалi рашэнне перадаць даўгабуд ЦУМу для перабудовы пад гандлёвыя рады. I гэта рашэнне, вiдаць, было б ажыццёўлена. Але ў пачатку новага стагоддзя трапiў спартыўны аб’ект ў поле зроку кiраўнiка дзяржавы. Так крута памяняўся яго лёс. Былi выдзелены сродкi, i за год (з канца 2002 да восенi 2003 года) будаўнiцтва легкаатлетычнага манежа завяршылi.

Мы правялi, памятаецца, прыгожае адкрыццё на радасць усёй спартыўнай грамадскасцi. Нiхто не думаў, што тут падсцерагае амаль надзвычайная сiтуацыя. А як толькi пачаўся ацяпляльны сезон, дах стаў пакрысе працякаць. Спачатку гэта былi нязначныя нязручнасцi, якiя без цяжкасцяў лакалiзавалiся з дапамогай нейкай пасудзiны. Далей — болей. Давялося ствараць камiсiю аблвыканкама, у якую ўвайшлi будаўнiкi-практыкi, спецыялiсты праектнага iнстытута, вучоныя-будаўнiкi з Брэсцкага тэхнiчнага ўнiверсiтэта.

Пасля доўгiх i дэталёвых разборак камiсiя прыйшла да высновы, што адной з асноўных прычын цечы стала пераўвiльгатненне ўцяпляльнiка даху i наяўнасць карозii прафнасцiлу. А прычынамi карозii ў сваю чаргу былi названы доўгае будаўнiцтва i факт знаходжання аб’екта ў агрэсiўным асяродку прамысловай зоны. Побач паветра копцяць трубы адразу трох заводаў.

Уносiлiся розныя прапановы выйсця са складанай сiтуацыi, але ў рэшце рэшт вырашылi поўнасцю мяняць дах. Для гэтага аблвыканкам выдзелiў 530 мiльёнаў рублёў на 2006 год. Гарвыканкам правёў тэндэр, якi выйграла сталiчнае прадпрыемства ТАА «Iнбудкамплект» у маi мiнулага года. Але спецыялiсты названай арганiзацыi прыступiлi да работы толькi ў кастрычнiку.

Чаму так адбылося, я папрасiла расказаць начальнiка Брэсцкага гарадскога ўпраўлення капiтальнага будаўнiцтва Уладзiмiра СМАРШЧОКА.

— Згодна з праектам рамонту, патрэбна было зняць старое пакрыццё даху, — патлумачыў Уладзiмiр Уладзiмiравiч, — гэта значыць зняць верхнюю частку пакрыцця, зняць уцяпляльнiк, узнавiць ахоўны пласт прафнасцiлу, паслаць стары пласт мiнплiты i яшчэ адзiн новы пласт той жа мiнеральнай плiты. I ўжо наверх укладваецца палiмернае пакрыццё — адно з апошнiх павеваў у будаўнiцтве i ва ўладкаваннi даху. А вось памянёныя плiты, без якiх немагчыма забяспечыць тэхналагiчны працэс, выпускае адно прадпрыемства ў краiне — завод «Гомельбудматэрыялы». Заказчыкi ў яго лiтаральна стаяць у чарзе. Пакуль здабывалi неабходныя матэрыялы, прайшло нямала часу, i да капiтальнага рамонту прыступiлi толькi ў кастрычнiку.

Першапачаткова «Iнбудкамплект» абавязваўся справiцца з работай да новага года. Але рамонт скончыўся толькi 18 лютага. Здачы-прыёмкi аб’екта пакуль не было. Работнiкi манежа гавораць, што сям-там па-ранейшаму працякае. Магчыма, гэта проста рэшткi назапашанай вiльгацi. Але канчаткова гаварыць пра якасць праведзенай работы можна будзе толькi праз некаторы час, калi ўвесь насцiл прасохне, дождж i снег правядуць «выпрабаваннi». Галоўнае, што фiрма, як i прадугледжана кантрактам, на працягу пяцi гадоў любыя агрэхi будзе выпраўляць за свой кошт.

Варта адзначыць i недахопы ў арганiзацыi работы «Iнбудкамплекта». Калi яны адкрывалi дах, то павiнны былi прадугледзець i меры перасцярогi на час снегападу або адлiгi, тады б вада сцякала невялiкiмi струменямi, а не суцэльным патокам. Але, думаю, будаўнiчая арганiзацыя пэўныя высновы зрабiла. Асаблiва пасля таго, як у Дэпартамент кантролю i нагляду за будаўнiцтвам Дзяржкамiтэта па стандартызацыi было накiравана хадайнiцтва аб прыпыненнi лiцэнзii на будаўнiча-мантажныя работы ТАА да выпраўлення агрэхаў пры правядзеннi капiтальнага рамонту даху легкаатлетычнага манежа.

Дарэчы, сустрэлiся мы з кiраўнiкамi фiзкультурнай галiны вобласцi i будаўнiчай горада ў будынку манежа. Спартыўнае жыццё тут працягваецца. У памяшканнi цёпла i ўтульна. Дзе-нiдзе «плача» столь, як сцвярджаюць спецыялiсты, астаткавымi слязьмi. Мiкалай Хевук таксама адзначыў, што тут апошнiм часам працавалi розныя камiсii. Але яны прыйшлi да высновы, што значнага ўрону манежу вада не нанесла. На бегавых дарожках пакрыццё такое ж, якое выкарыстоўваецца на стадыёнах, i вада яму не страшная. Увесь час, пакуль iшоў рамонт, займалiся больш за 600 выхаванцаў дзiцяча-юнацай спартыўнай школы. Трэнiравалася i Юлiя Несцярэнка, яна толькi днямi паехала на планавыя зборы ў Польшчу. Так што не пацярпела i фiзiчная падрыхтоўка нашых спартсменаў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
пакуль будаўнiкi закончаць рамонт даху, i Брэсцкi легкаатлетычны манеж пацёк
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика