Не вытрымала труба
Сымон СВІСТУНОВІЧ
Ноччу з 21 на 22 студзеня ў Баранавічах на цеплатрасе здарылася аварыя. Дзесяць дамоў (149 кватэр) ва Усходнім мікрараёне засталіся без цяпла. А вінаватай ва ўсім аказалася труба, якая не вытрымала ціску і тэмпературы ў 90 градусаў.
Трэба прызнаць аператыўнасць рамонтнікаў. Наступствы аварыі былі ліквідаваны яшчэ ў першай палове дня. І ўсё закончылася добра. Тэмпература ў кватэрах апусцілася, але не настолькі, каб праняло холадам.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ноччу з 21 на 22 студзеня ў Баранавічах на цеплатрасе здарылася аварыя. Дзесяць дамоў (149 кватэр) ва Усходнім мікрараёне засталіся без цяпла |
|