Аляксандр ЛУКАШЭНКА: «Беларусь павiнна заняць дастойную нiшу на сусветным рынку вытворчасцi бытавой
Беларускiя тэлевiзiйныя заводы «Гарызонт» i «Вiцязь» могуць стварыць вытворчае аб’яднанне. Мэтазгоднасць такога кроку разглядалася ўчора на нарадзе ў Прэзiдэнта краiны аб стане спраў на прадпрыемствах тэлевiзiйнай галiны.
«Можа нам трэба прыняць рашэнне аб аб’яднаннi тэлевiзiйных прадпрыемстваў у адно магутнае вытворчае аб’яднанне?» — задаў пытанне ўдзельнiкам нарады кiраўнiк дзяржавы. «Мы спрабуем цямнiць, што ў нас няма канкурэнцыi памiж «Гарызонтам» i «Вiцязем», часам да абсурду даходзiць», — канстатаваў ён. Беларусь павiнна заняць дастойную нiшу на сусветным рынку вытворчасцi бытавой тэхнiкi, заявiў Аляксандр Лукашэнка. Паводле яго слоў, стратэгiя эканамiчнага развiцця дзяржаў цяпер накiравана на стварэнне навукаёмiстых вытворчасцяў. «Краiны — пастаўшчыкi сыравiны, па вялiкаму рахунку, не вызначаюць дынамiку сучаснага свету», — падкрэслiў кiраўнiк дзяржавы. Ён адзначыў, што вытворчасць бытавой тэхнiкi якраз адносiцца да навукаёмiстых. «Гэта адзiн з сегментаў рынку, якiя найбольш дынамiчна развiваюцца, i наша задача — заняць у iм дастойную нiшу», — падкрэслiў беларускi лiдар. Дзяржава была вымушана аказваць беспрэцэдэнтную дапамогу тэлевiзiйнай галiне, але так прадаўжацца доўга не можа, падкрэслiў Прэзiдэнт. Паводле яго слоў, тэлевытворчасць заўсёды была вiзiтнай карткай Беларусi. «У гэтай сферы дзейнасцi ў нас няма адставання ад сусветнага ўзроўню», — адзначыў кiраўнiк дзяржавы. Пры гэтым ён падкрэслiў, што дзякуючы дзяржаўнай падтрымцы РУВП «Вiцязь» i ААТ «Гарызонт» удалося дасягнуць сур’ёзных вынiкаў у мiнулай пяцiгодцы. Аб’ёмы выпуску iмi спажывецкiх тавараў у супастаўных цэнах за гэты час узраслi ў 3,5 раза, а экспарт — у 2,5 раза. Тэлевiзiйная галiна Беларусi не павiнна ўпусцiць дасягнутыя пазiцыi на рынку бытавой тэхнiкi, паставiў задачу Прэзiдэнт краiны. Паводле паведамленняў прэс-службы Прэзiдэнта i БЕЛТА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларускiя тэлевiзiйныя заводы «Гарызонт» i «Вiцязь» могуць стварыць вытворчае аб’яднанне. Мэтазгоднасць такога кроку разглядалася ўчора на нарадзе ў |
|