Мiнчане — у палоне ў грыпу
Надзея НIКАЛЕВА
22 лютага аб пачатку эпiдэмii грыпу на сваёй тэрыторыi абвясцiла сталiчная санэпiдслужба. Увядзенню ў Мiнску комплексу процiэпiдэмiчных мерапрыемстваў папярэднiчала перавышэнне ў горадзе эпiдпарога на працягу трох дзён. Калi на мiнулым тыднi штодня ў гарадскiя палiклiнiкi звярталiся 4—5 тысяч мiнчан, то ў панядзелак—сераду — па 7—8 тысяч чалавек. Такiм чынам, «цуду» на гэты раз не адбылося. Варта нагадаць, што летась, упершыню за шматгадовую гiсторыю назiранняў, эпiдэмiя грыпу ў сталiцы не аб’яўлялася.
З учарашняга дня ў сталiцы пачалi дзейнiчаць абмежаваннi на наведванне пацыентаў у медыцынскiх стацыянарах, а таксама на правядзенне масавых мерапрыемстваў у дзiцячых i падлеткавых калектывах. Па стану на 22 лютага ў Беларусi грыпавалi таксама Гомель, Маладзечна, Мазыр, Рэчыца, Барысаў, Новаполацк, Магiлёў, Маладзечанскi, Светлагорскi, Добрушскi, Мазырскi, Рэчыцкi, Барысаўскi раёны. Зачыненыя на каранцiн установы адукацыi ёсць у Гомельскiм, Рэчыцкiм, Браслаўскiм, Калiнкавiцкiм, Брэсцкiм i Бярозаўскiм раёнах. Акрамя таго, закрылiся ўсе школы ў Гомелi. Вучэбна-выхаваўчы працэс прыпыняецца ва ўстановах адукацыi ў тым выпадку, калi па прычыне хваробы адсутнiчаюць 30 працэнтаў навучэнцаў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
22 лютага аб пачатку эпiдэмii грыпу на сваёй тэрыторыi абвясцiла сталiчная санэпiдслужба. Увядзенню ў Мiнску комплексу процiэпiдэмiчных мерапрыемстваў
|
|