21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Крупчанiн...

25.08.2009 22:20 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Равеснiкi

Што чулi вы, паважаныя чытачы, пра горад Крупкi? Напэўна, не вельмi многа. Шчыра кажучы, я сама была здзiўлена, калi, гутарачы са сваiмi сябрамi, чула iх адказы на гэтае пытанне: «Гэта горад?» — здзіўляліся адны. «А цi далёка ён ад сталiцы?» — пыталiся другiя. «Цi ходзяць туды электрычкi?» — цiкавiла трэцiх... Мабыць, i ў вас зараз з’явiлася, прынамсi, адно пытанне: з-за чаго такая цiкавасць да гэтага населенага пункта, невялiкага райцэнтра ў Мiнскай вобласцi? Проста я хачу расказаць вам пра аднаго вельмi цiкавага чалавека, 16-гадовага крупчанiна з нязвыклым для гэтых мясцiн прозвiшчам. Завуць яго Ерванд Саргсян. — Сям’я Ерванда прыехала ў Беларусь пяць гадоў таму з Арменii (жылi Саргсяны да прыезду да нас у горадзе Абавян, што недалёка ад сталiцы гэтай каўказскай рэспублiкi). А зараз усе Крупкi ведаюць Ерванда як незвычайнага парадыста, кажуць, што няма на нашай эстрадзе зоркi, якую б гэты малады талент не змог бы «скапiраваць».

— Першы раз я выступiў, калi можна так сказаць, з пародыяй яшчэ дома, на нейкiм сямейным свяце, тады мне было толькi шэсць гадоў, — расказвае Ерванд. — I вось гэта заўважыла мая мама. Яна i паспрабавала развiць гэтую маю здольнасць. I ўжо ў школе я няблага парадзiраваў... настаўнiкаў, далей — болей...

— I сапраўды, назiраючы за выступленнем Ерванда на сцэне, не пакiдае ўражанне, што бачыш не школьнiка, а маладога... Чарлi Чаплiна, такое здзiўляючае падабенства ў знешнасцi. Ну а што датычыцца сённяшнiх зорак, то i Сасо Паўлiяшвiлi, i Ала Пугачова, i Рэгiна Дубавiцкая, думаю, смела пазналi б сябе ў новым вобразе, яны асаблiва блiскуча ўдаюцца хлопцу. Глядзiце, якiя ўзнагароды ён ужо мае: Дыплом за лепшы канферанс у першым абласным конкурсе тэатральных калектываў i вядучых, якi адбыўся летась, Падзяка старшынi райвыканкама за першае месца ў абласным конкурсе тэатральных калектываў i вядучых «Тэатральны вернiсаж» — таксама ў 2006 годзе (дарэчы, вельмi цёпла пра Ерванда тады сказала народная артыстка Беларусi Марыя Захарэвiч)... Iх вельмi многа — розных падзяк, грамат, дыпломаў. Спадзяёмся, што галоўныя ўзнагароды яго ўсё ж наперадзе!

А яшчэ Ерванд вельмi прыгожа iграе на саксафоне: акрамя звычайнай, ён вучыцца ў музычнай школе, чацвёрты год займаецца гэтым музычным iнструментам. I са спортам Ерванд сябруе. Праўда, якому-небудзь аднаму вiду асаблiвай увагi не надае. Але здаровы лад жыцця, як ён лiчыць, — сёння вельмi важная справа.

— Значыць, Ерванд, у цябе наогул няма вольнага часу — школа, музыка, пародыi. А хто дапамагае табе «раскручваць» твой талент?

— Маiм мастацкiм кiраўнiком з’яўляецца Ганна Аляксееўна Кукарцава, з ёю мы займаемся пастаноўкай будучых канцэртных нумароў. Акрамя таго Ганна Аляксееўна год таму стала маёй хрышчонай мамай.

— А што цябе цiкавiць акрамя музыкi i сцэны?

— Юрскi перыяд! Так здарылася, што я захапiўся ўсiм, што адносiцца да таго гiстарычнага перыяду, — жывёлы, якiя насялялi нашу планету, раслiны. Чытаю пра гэта ўсё, што знаходжу ў лiтаратуры, Iнтэрнэце. Акрамя гэтага, заўважыў, што ўва мне «прачнуўся» неблагi кулiнар. Мая бабуля Арусяк Рыгораўна захапiла мяне кулiнарыяй — так, як яна ўмее гатаваць шашлык, не ўмее, мабыць, нiхто. I наогул, я лiчу, што толькi стравы з мяса могуць прэтэндаваць на першыя ролi ў розных кулiнарных ток-шоу на тэлебачаннi.

— Што ж, ты гаворыш як сапраўдны каўказскi мужчына! А як табе жывецца ў Беларусi? Падабаецца?

— Вельмi падабаецца. Раней, у сябе на радзiме, я мала што ведаў пра Беларусь. I як прыемна зараз усведамляць, што беларусы — такi добры i гасцiнны народ.

— Якiя ж у цябе планы на будучае? Куды збiраешся паступаць?

— Хачу вучыцца на тэатральным факультэце ў Акадэмii мастацтваў. Не паступлю з першага разу — буду спрабаваць зноў i зноў...

Крысцiна ЛАНЕЦ,

падрыхтоўчае аддзяленне факультэта БДУ.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Што чулi вы, паважаныя чытачы, пра горад Крупкi? Напэўна, не вельмi многа. Шчыра кажучы, я сама была здзiўлена, калi, гутарачы са сваiмi сябрамi, чула
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика