ГУМ i «Мiлавiца» зрабiлi мiнчанкам прыгожы падарунак
Надзея НIКАЛАЕВА
Новы фiрменны магазiн жаночай бялiзны «Мiлавiца» адкрыўся напярэдаднi жаночага свята ў Мiнску. Ва ўрачыстай цырымонii яго адкрыцця ўзялi ўдзел прадстаўнiкi Мiнгарвыканкама, кiраўнiцтва мiнскага ГУМа i закрытага акцыянернага таварыства «Мiлавiца».
I «Мiлавiца», i ГУМ даўно ўжо з’яўляюцца вiзiтнай карткай беларускай сталiцы. I зусiм нядзiўна, што новы сучасны магазiн, у якiм увасобiлiся самыя арыгiнальныя архiтэктурныя iдэi, стаў iх сумесным праектам. Дарэчы, ужо другiм па лiку. У 2004 годзе ў ГУМе адкрылася фiрменная секцыя «Мiлавiцы», пасля чаго аб’ёму продажу бялiзны з сусветна вядомым беларускiм брэндам узраслi тут адразу ў паўтара раза. «Акрыленыя» вынiкамi свайго супрацоўнiцтва, год таму дырэктар ГУМа Мiкалай Карачун i дырэктар СП ЗАТ «Мiлавiца» Дзмiтрый Дзiчкоўскi «замахнулiся» на памяшканне па вулiцы Ленiна, 4, якое прылягае да будынка ГУМа, i восенню горад перадаў iм аблюбаваныя плошчы. — Для таго, каб прыцягнуць пакупнiка, ГУМу даводзiцца сёння шукаць нестандартныя хады, — прызнаўся Мiкалай Карачун. — Хтосьцi прырастае новымi плошчамi збоку, хтосьцi расце ўверх. Улiчваючы наша месцазнаходжанне i шчыльнасць забудовы, мы такой магчымасцi пазбаўленыя. ГУМ ужо лiквiдаваў усе свае склады, на месцы якiх адкрылiся дзiцячы салон i салон для жанчын. I зараз мы падаём свае заяўкi на набыццё гандлёвых плошчаў у сталiчных мiкрараёнах. Паводле слоў Мiкалая Карачуна, па вынiках мiнулага года прадукцыя «Мiлавiцы» заняла ў ГУМе другое месца па аб’ёмах продажу ўслед за прадукцыяй ААТ «Атлант»: калi халадзiльнiкаў i маразiльнiкаў было прададзена на агульную суму 2 млрд 400 млн рублёў, то жаночай бялiзны — на суму 2 млрд 200 млн рублёў. Для рэалiзацыi сумеснага праекта, у вынiку якога горад атрымаў сучасны еўрапейскi магазiн плошчай каля 90 кв. м, спатрэбiлася ўсяго 4 месяцы — гэта рэкордны тэрмiн без перабольшання. У аснову яго дызайнерскага афармлення лягла канцэпцыя англiйскай архiтэктурнай кампанii Brаnd Рrоjесt Ltd. — светлая прасторная зала, фiрменныя элементы дэкору, арыгiнальнае абсталяванне. Дарэчы, дызайн магазiнаў Nikе ў Вялiкабрытанii, распрацаваны гэтай кампанiяй, быў прызнаны лепшым. У новым магазiне «Мiлавiца» была рэалiзаваная стратэгiя падзелу гандлёвай залы на зоны — гэта дапамагае пакупнiкам прасцей арыентавацца ў магазiне i робiць яго наведванне камфортным i зручным. Спачатку пакупнiк трапляе ў зону сезонных калекцый, дзе мае магчымасць азнаёмiцца з самымi сучаснымi тэндэнцыямi ў канструяваннi жаночай бялiзны (модныя калекцыi i калекцыi купальных касцюмаў), а затым — у зону класiчнай бялiзны. Выкладка тавараў ажыццяўляецца па двух прынцыпах — калекцыйнаму i каляроваму. Магазiн аснашчаны арыгiнальнай сiстэмай асвятлення, што дазваляе разгледзець усе дэталi i не скажае колер мадэляў. Новы магазiн будзе працаваць у фармаце самаабслугоўвання. Для выбару бялiзны па фiгуры ў магазiне прадугледжаны чатыры прымерачныя кабiны з вялiкiмi люстэркамi i добрым асвятленнем. Разам з тым дапамогу заўсёды змогуць аказаць прафесiйныя прадаўцы-кансультанты. Начальнiк аддзела гандлю Мiнгарвыканкама Аляксандр Лукашэвiч выказаў ад iмя гарадскiх уладаў надзею, што з’яўленне ў гiстарычным цэнтры беларускай сталiцы сучаснага ва ўсiх сэнсах магазiна з беларускiм таварам i яго суседства з прэстыжнай гасцiнiцай «Еўропа» будзе на карысць iмiджу Мiнска як еўрапейскага горада. А Мiкалай Карачун паабяцаў, што ў хуткiм часе ў новым магазiне абавязкова будзе ўведзена такая перспектыўная форма абслугоўвання пакупнiкоў, як дысконтная карта.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Новы фiрменны магазiн жаночай бялiзны «Мiлавiца» адкрыўся напярэдаднi жаночага свята ў Мiнску. Ва ўрачыстай цырымонii яго адкрыцця ўзялi ўдзел прадста
|
|