21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Аляксей Калюжны: «Фрэйзер сказаў, што не дазванiўся»

25.08.2009 22:20 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Вольга РАМАНЮК

Калюжны ў Суперлiзе «на канi»: забiвае i забiвае... Здаецца, што яго рэкордам няма канца. Наперадзе яго толькi Аляксей Марозаў з казанскага Ак Барса, наш жа Аляксей — на другiм радку бамбардзiрскага спiсу. Так, у клубе, вiдаць, усё складваецца як нельга лепш, але вось пытанне аб зборнай застаецца адкрытым. Два гады таму, калi зборную Беларусi ўзначалiў Глен Хэнлан, уся хакейная грамадскасць была ў шоку: Калюжнага няма ў заяўленых спiсах на чэмпiянат свету ў Аўстрыю. Матывiроўка тады была простай: псуе мiкраклiмат у камандзе. Нiчога страшнага, падумаў тады Калюжны, упакаваў чамаданы i паехаў з сям’ёй адпачываць. Але вось i на леташнi чэмпiянат свету ў Рыгу ён таксама не быў заяўлены, а гэта ўжо сур’ёзны рэзананс — па ўсiх паказчыках лепшы iгрок застаецца за бортам галоўнай каманды краiны. Але матывiроўкi ўжо няма, толькi апраўданнi Хэнлана, што ён даверыўся чужой думцы.

У гэтым сезоне зборную Беларусi на чэмпiянаце свету будзе трэнiраваць аднадумец i паплечнiк Хэнлана — Курт Фрэйзер. I што за сюрпрыз гэтым разам? Тут пакуль паставiм кропку.

Да бар’ера, так сказаць! Толькi цяпер выкажацца аб набалелым сам Калюжны.

— Я дзесяць гадоў гуляў за зборную i нi разу не сказаў «не магу», спаслаўшыся на якую-небудзь траўму. Я заслужыў, па крайняй меры, таго, каб мне сказалi: хлопец, дзякуй, але далей мы iдзём з другiмi. Калi гэта адбываецца так, як было два гады таму, лiчу, што гэта плявок у душу не толькi мне, але i маiм балельшчыкам. Яны ў чым вiнаватыя? Калi хто-небудзь здольны вырашаць за iншых, то ён павiнен несцi адказнасць за прынятае рашэнне. А праляцеў мiма Вены, мяне не ўзялi на чэмпiянат свету ў Рыгу, не было нiводнага званка нi ад каго, акрамя тых, хто выказаў падтрымку. Пасля чэмпiянату свету ў Латвii мне тэлефануе Хэнлан i гаворыць: «Я не меў рацыi, калi не ўзяў цябе на чэмпiянат свету, але гэта было меркаванне iншых людзей». Як можна працаваць з галоўным трэнерам, якi самастойна не вызначае састаў? Ён жа галоўны? Калi б ён патэлефанаваў i сказаў: так, Аляксей, я не ўзяў цябе на чэмпiянат свету, таму што ёсць людзi, якiя справяцца з гэтай задачай лепш, чым ты, то гэта было б, па крайняй меры, сумленна. I тады нiякiх пытанняў! Я ўжо спакойны i адношуся да ўсяго па-фiласофску. Слухаў у трубку, як маленькае дзiця спрабавалi чымсьцi супакоiць: на, маўляў, вазьмi цукерку, усё нармальна. Калi ў камандзе кожны сам за сябе, то яна асуджана. Гэта не выйсце — сёння ўзяць сваё, а там — трава не расцi.

— Галоўны трэнер зборнай Беларусi Курт Фрэйзер вамi цiкавiўся?

— Дзесьцi я нядаўна прачытаў яго iнтэрв’ю, дзе ён гаворыць, што да мяне не дазванiўся.

— Моцна, значыць, хацеў?

— Гэта ўжо не мне вырашаць.

— Ёсць ахвота прыехаць згуляць за зборную на чэмпiянаце свету?

— Ахвота ёсць, але ёсць яшчэ i абставiны. Я жыву сённяшнiм днём. Сёння ў мяне матч, я аб iм думаю — наперад не заглядваю. Так прасцей i менш расчараванняў, скажам так.

— Даўнi канфлiкт да гэтага часу разрывае душу?

— Я не скажу, што менавiта канфлiкт з’яўляецца для мяне вызначальным. Было i было. Цяпер усё роўна многае змянiлася, трэнер iншы. Усё будзе залежаць ад адносiнаў. Цяжка мне пакуль на гэту тэму разважаць.

— Калi выклiк паступiць, паедзеце?

— Цi буду я сам упэўнены, што прынясу карысць гэтай камандзе? Мне трэба адчуваць найперш давер. Пакуль я яго не адчуваю.

— Як вы можаце адчуваць давер трэнера, якi толькi-толькi стаў ля руля?

— Мiхаiл Захараў ужо даўно не трэнер зборнай, аднак кожны тыдзень тэлефануе. Дробязi, так? Гэта дазваляе лепш ведаць чалавека i разумець яго. Мне хлопцы з «Лады», што гуляюць за зборную, расказвалi, што, калi яны гулялi ў Маскве, трэнеры зборнай прыязджалi глядзець на легiянераў. Вiдаць, прыехаць на маю гульню ў iх не было магчымасцi. Сама сiтуацыя такая, што з кiмсьцi кантактуюць, з кiмсьцi — не. Вiдаць, яны адказваюць за вынiк i вырашаюць, хто iм патрэбны, а хто не.

— Добра, пакiнем зборную. Надоўга ў Омску? Засталiся б у Сiбiры да канца кар’еры?

— З задавальненнем. Калi знойдзеш сваё месца i адчуваеш, што яно сапраўды тваё, то навошта мяняць? Мне добра, камфортна. Я адчуваю сябе ў сваёй камандзе.

— Напрыканцы кар’еры, калi паступiць прапанова з мiн- скага «Юнацтва», адклiкнiцеся?

— Да Захарава? Паеду! «Юнацтва» — мая каманда. Я вырас там. I гэта галоўная прыступка. Усе родныя твары, добрая абстаноўка i дружны калектыў. Я там дома. Свой.

— Бацькам дапамагаеце?

— Для мяне сям’я — гэта ўсё, дзеля чаго, уласна, хакеем займаўся i працягваю займацца. Самае прыемнае, што ты можаш купiць бацьку добрую машыну. Унутры радасць, шчасце i гонар, што бацька на цябе глядзiць з гонарам. Важны не сам падарунак, а тое, што ён убачыў сына тым, кiм ён хацеў яго бачыць.

— Вось, кажуць, Ганна Курнiкава за дом судзiцца са сваёй мацi...

— Нават уявiць такога не магу. Мае бацькi нiколi нi на што не прэтэндавалi, нiколi нi аб чым не прасiлi. I калi я што-небудзь для іх рабiў, гэта было маё жаданне. Бацька — iнжынер, мама доўгi час працавала намеснiкам дырэктара мясакамбiната. Людзi сталi прафесiяналамi, чагосьцi самi ў жыццi дасягнулi. Мама прыйшла на камбiнат простым майстрам, у яе 27 гадоў бесперапыннага стажу. А калi даведваешся, якую зарплату яна атрымлiвае, дыбам валасы становяцца. Людзi, якiя ўсё жыццё адпрацавалi, на маю думку, павiнны нармальна атрымлiваць, i адносiны да iх павiнны быць зусiм iншыя.

— А тым, хто забiвае шайбы, больш плацяць?

— Я не заглядваю сваiм аднаклубнiкам у кашалькi. Я ведаю свой кантракт — i ўсё.

— Каманда ў лiдарах, не ў лiдарах — сумы адрознiваюцца?

— У цябе ёсць кантракт, i калi сезон ты адгуляеш пасрэдна — у наступным кантракт урэжуць.

— Жыць пасля завяршэння кар’еры дзе будзеце?

— Мы ўжо абмяркоўвалi з жонкай. Мае бацькi жывуць у Мiнску, у нас кватэра ў Маскве — трохпакаёвая, у яе бацька жыве ў Грэцыi. Вырашылi, што будзем жыць там, дзе будзе цiкавая работа.

— Стамiлiся ад Мiнска?

— Я не стамiўся. Мне проста не хапае там жыцця. У Мiнску спакойна, усё добра. У бацькоў гадзiну пабуду ў гасцях, у сястры — хвiлiн пятнаццаць, з’езджу ў цэнтр, пабачуся з сябрамi... I ўсё. Мне ў Маскве прыяцель тэлефануе: давай убачымся! Давай! Але на гэта пойдзе цэлы дзень. Пакуль я да яго даеду, пакуль мы сустрэнемся, пакуль у «пробцы» пастаю...

— Расiйскi пашпарт дае якую-небудзь прывiлею? Беларускага, як разумею, ужо няма?

— Беларускага ўжо няма.

— Рэгiстрацыю не правяраюць у Мiнску?

— (Смяецца). У Маскве правяралi.

— Знешнасць каўказская, цi што?

— (Усмiхаецца). Мая жонка выкупляла мяне з мiлiцыi. Мы з ёй толькi пачыналi сустракацца, запрасiў яе ў начны клуб. Ранiцай на таксi па дамах. З намi раўняецца мiлiцэйская машына, i сяржант мiлiцыi заглядвае ў акенца: ага, хлопец едзе з дзяўчынай...

— ...Падумаў — нядобра. Трэба было б дзяўчыну ў хлопца ўкрасцi?

— (Смяецца). Мiгалкi ўключылi — стоп кран! А ў мяне з дакументаў — беларускi пашпарт. Я нават быццам за iм палез, але мiлiцыянер заспакоiў: «Вы, малады чалавек, можаце не паказваць, а вось дзяўчына... Дастае пашпарт з двухгаловым арлом i маскоўскай прапiскай. Ён: «Ну, раз такая справа, то давайце i вы свой пашпарт!», (беларускi пашпарт i мiнус рэгiстрацыя). А-а, ну ўсё, паехалi! Нам з таксiстам загадалi ехаць за iх газiкам. Пасадзiлi мяне за краты (смяецца). Жонка жартуе: калi ты будзеш старэнькi, з палачкай, я табе скажу, у колькi ты мне, ясны сокал, абышоўся. Цьфу-цьфу, абышлося без прыгод.

— Вашы адносiны да газавага канфлiкту памiж дзвюма краiнамi — Расiяй i Беларуссю?

— (Смяецца.) Я нiяк з газам не звязаны.

— Спонсар у «Авангарда» — «Газпрам»?

— Мы, спартсмены, усё роўна на гэта глядзiм збоку. Памятаю, паехаў гуляць за зборную яшчэ СНД, на майках у нас — нiякiх спонсараў, толькi надпiсы «Беларусь» — асобна.

— Вы дзе сябе адчуваеце дома?

— Цяпер мой дом у Маскве. Я вельмi доўга прывыкаў да гэтага горада, складана было. Мне здавалася, нейкi вар’яцкi дом, дзе ва ўсiх свая мiсiя (смяецца). Людзi кудысьцi пастаянна накiраваны, не спыняюцца нават. Да таго ж у Маскве кожны сам за сябе, караскаецца на вяршыню нягледзячы нi на што. Пераступяць i асаблiва не задумаюцца. Калi пасля Масквы прыязджаеш у родны Мiнск, то адчуванне, што трапiў у курортны горад — працэнтаў восемдзесят мiнчан адпачываюць. Беларусы нiкуды не спяшаюцца (калi наогул спяшаюцца), нiкуды iм не трэба (калi наогул трэба) — зусiм iншы тэмп жыцця. Чым глыбей прырастаеш да Масквы, тым мацней яна трымае. Тут не ўсё проста, але заўсёды цiкава.

— Вам даводзiлася прыстасоўвацца да людзей з iншым узроўнем мыслення? Тут такая палiтыка: няма грошай — ты не чалавек! Называецца, дапамажы сабе сам.

— Першы час, канешне, табе нiхто не дапаможа, хоць i ёсць такiя, але на ўсё патрэбны час.

— Таму што ёсць грошы?

— Калi ў цябе з’яўляюцца грошы, яны ўсё роўна надаюць нейкую ўпэўненасць. I нават не нейкую, а вельмi моцную ўпэўненасць. Ва ўсiм даводзiлася адмаўляць. Памятаю, мне было чатырнаццаць. Мы на Новы год прыехалi ў Швецыю. Жылi ў спартзалах. Людзi рэчы прыносiлi бауламi, падарункi дарылi. Мы адтуль iх везлi ў Маскву. На метро нават часам не было грошай, даводзiлася прарывацца. Было вельмi цяжка. Але мне пашанцавала. Я i жонку сустрэў, калi ў кiшэнях нiчога не было. Далi зарплату, а праз дваццаць дзён у кагосьцi пазычыў да наступнай. Калi б я зараз не быў жанаты, напэўна, вельмi цяжка было б. Доўга б прыглядаўся да людзей.

— Валерый Канстанцiнавiч Белавусаў, ваш клубны трэнер, што пажадаў вам у год Свiннi?

— Што ён нам можа пажадаць? (Смяецца.) Каб нам свiнню не падклалi i гальштук не дарылi яму на дзень нараджэння.

— У вас днi нараджэння святкуюць?

— Толькi на лёдзе. На раскатцы iмянiннiка падкiнем пару разоў. У каго дзень нараджэння, той прыносiць торт.

— Куды ў асноўным ходзяць хакеiсты ў Омску?

— У Омску нельга згубiцца, там мала месцаў, куды можна пайсцi. Цяпер вось новы кiнатэатр «Галактыка» адкрыўся.

— Фiльмы любiце?

— Дзе тут палюбiш, калi ў цябе трохгадзiнныя пералёты два разы ў тыдзень?! У Маскву i назад. Апошнi фiльм, якi паглядзеў, — «Крывавы алмаз». Складаны фiльм. Мне спадабаўся. Там пра здабычу алмазаў у Афрыцы, пра тое, як выкарыстоўваць дзiцячую працу i як на гэтым людзi робяць грошы. Алмазы ў цывiлiзаваным свеце блiшчаць — i ўсё прыгожа. Iх дораць, а як яны здабываюцца, праз якiя цяжкасцi, якiя з-за гэтага адбываюцца войны...

— Хакеiсты — тыя ж алмазы: пакуль не выгравiруеш, не заблiшчаць?

— Так i ёсць. Я, напрыклад, у 13 гадоў воляй-няволяй стаў самастойным. Спачатку гэта самастойнасць радуе, ап’яняе, што вось, нарэшце, я вырваўся з дому. Усё давалася толькi праз працу i ўпартасць. Былi вельмi цяжкiя моманты. Ва ўсякiм разе можна было б застацца нi з чым. Але сёння я маю ўсё.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Калюжны ў Суперлiзе «на канi»: забiвае i забiвае... Здаецца, што яго рэкордам няма канца. Наперадзе яго толькi Аляксей Марозаў з казанскага Ак Барса,
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика