Квоты на iмпарт тытунёвых вырабаў адменяць?
БЕЛТА
У Беларусi разглядаецца магчымасць адмены квот на iмпарт тытунёвых вырабаў, паведамiлi ў Мiнiстэрстве гандлю Беларусi.
У ведамстве растлумачылi, што Мiнгандаль ужо падрыхтаваў i ўнёс у Савет Мiнiстраў адпаведныя праекты нарматыўна-прававых актаў, якiя прадугледжваюць адмену кватавання адносна ўвозу тытунёвых вырабаў. Гэта рашэнне стане адным з крокаў па рэалiзацыi мiжурадавага беларуска-расiйскага пагаднення па развiццю гандлёва-эканамiчных адносiнаў, якое рыхтуецца да падпiсання ўрадамi абедзвюх краiн.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Беларусi разглядаецца магчымасць адмены квот на iмпарт тытунёвых вырабаў, паведамiлi ў Мiнiстэрстве гандлю Беларусi
|
|