21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Беларусь уносiць рэальны ўклад у падтрыманне стабiльнасцi ў Еўропе

25.08.2009 22:20 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Кiраўнiк дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 23 лютага прыняў удзел ва ўрачыстых мерапрыемствах з нагоды Дня абаронцаў Айчыны i Узброеных Сiл Рэспублiкi Беларусь.

Аляксандр Лукашэнка ўсклаў вянок да манумента Перамогi ў Мiнску. На цырымонii прысутнiчалi прэм’ер-мiнiстр Сяргей Сiдорскi, старшынi абедзвюх палат парламента Генадзь Навiцкi i Уладзiмiр Канаплёў, кiраўнiк Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта Генадзь Нявыглас, iншыя вышэйшыя службовыя асобы.

У гэты дзень вянкi да помнiка ляглi таксама ад сенатараў i дэпутатаў парламента, ветэранаў, сiлавых структур, Мiнскага гарадскога i абласнога выканаўчых камiтэтаў, прадстаўнiкоў СНД, Еўрасаюза, праваслаўнай i каталiцкай цэркваў, маладзёжных i прафсаюзных арганiзацый, дыпламатычнага корпуса.

Памяць загiнулых абаронцаў Айчыны ўшанавалi мiнутай маўчання. Пасля выканання Дзяржаўнага гiмна Беларусi зводная рота ганаровай варты i аркестр Галоўнай ваеннай камендатуры прайшлi па плошчы ўрачыстым маршам.

Затым Аляксандр Лукашэнка прыняў удзел у святочным прыёме кiруючага складу Узброеных Сiл i праваахоўных органаў з нагоды Дня абаронцаў Айчыны.

Як адзначыў Прэзiдэнт, 23 лютага сiмвалiзуе непарыўную сувязь усiх пакаленняў абаронцаў Айчыны, пераемнасць лепшых воiнскiх традыцый. Паводле яго слоў, гэта свята тых, хто сумленна i аддана служыць Радзiме, хто ўсе сiлы i веды, энергiю i талент, цярплiвасць i волю прысвяцiў служэнню свайму народу. «Гэта свяшчэнны дзень i для тых, хто ў суровы для Радзiмы час станавiўся на яе абарону», — сказаў кiраўнiк дзяржавы.

Ён нагадаў, што на долю нашай шматпакутнай краiны выпала нямала цяжкiх выпрабаванняў. «Але армiя i народ заўсёды грудзьмi паў-ставалi за сваю зямлю, праяўляючы адзiнства i стойкасць, доблесць i адвагу», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзiдэнт выказаў шчырыя словы ўдзячнасцi ветэранам. «Яны адстаялi свабоду i незалежнасць Радзiмы. А цяпер на сваiм прыкладзе вучаць моладзь сапраўднаму патрыятызму, адданасцi абавязку i прысязе, з аптымiзмам i ўпэўненасцю глядзець у будучыню. Нiзкi паклон нашым ветэранам,» — сказаў беларускi лiдар.

Паводле слоў кiраўнiка дзяржавы, абстаноўка на планеце не дае падстаў для бесклапотнасцi. Тэрарызм i лакальныя войны дэстабiлiзуюць краiны i цэлыя рэгiёны. Iмкненне да дыктату сiлы, палiтычны экстрэмiзм, iнфармацыйныя войны падрываюць рэгiянальную i сусветную стабiльнасць, падкрэслiў Аляксандр Лукашэнка. Пры гэтым ён заявiў, што Беларусь можа паспяхова развiвацца ў сучасных умовах i процiстаяць пагрозам i выклiкам.

Як падкрэслiў Прэзiдэнт, наша краiна стала прыкладам палiтычнай i сацыяльнай стабiльнасцi. I ў гэтым вялiкая заслуга сiлавых структур, праваахоўных органаў i спецыяльных службаў.

Надзейная абарона дзяржаўных iнтарэсаў i ўмацаванне абароннага патэнцыялу — залог мiрнай стваральнай працы беларускiх грамадзян, аснова паспяховага развiцця рэспублiкi. Менавiта таму, адзначыў Прэзiдэнт, у Беларусi такая вялiкая ўвага надаецца ўсямернаму ўдасканаленню i развiццю Узброеных Сiл.

«Баявая магутнасць нашай армii вызначаецца не колькасцю, а прафесiйнай вывучкай асабiстага складу i высокай тэхнiчнай аснашчанасцю», — заявiў беларускi лiдар.

Ён адзначыў, што Беларусь уносiць рэальны i неаспрэчны ўклад у падтрыманне мiру i стабiльнасцi ў Еўропе. Сучасная беларуская армiя з’яўляецца магутным стабiлiзуючым фактарам рэгiянальнай бяспекi. «Гэта дае магчымасць праводзiць паслядоўную i прынцыповую знешнюю палiтыку», — падкрэслiў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле яго слоў, дзяржаўная гранiца Беларусi стала надзейнай перашкодай транснацыянальнай злачыннасцi. «Але мы нiколi не разглядалi сваю гранiцу як раздзяляльную лiнiю памiж Усходам i Захадам», — заявiў Прэзiдэнт.

«Па волi лёсу Беларусь апынулася на перакрыжаваннi еўрапейскiх дарог. I мы адкрыты ўсяму добраму i карыснаму, што прыходзiць да нас, незалежна ад боку свету, — падкрэслiў кiраўнiк дзяржавы. — Але ўмешвацца ў свае ўнутраныя справы мы, вядома, нiкому не дазволiм. Наша асноўная задача — засцерагчы беларускi народ ад навязвання чужой волi i насiлля».

Ён выказаў упэўненасць у тым, што прафесiяналiзм, афiцэрскi гонар i высокая адказнасць за лёс Айчыны, уласцiвыя ваеннаслужачым Узброеных Сiл, iншых сiлавых структур, дапамогуць паспяхова вырашыць самыя складаныя задачы, захаваць суверэнiтэт, забяспечыць далейшае развiццё нашай краiны.

На ўрачыстым прыёме Прэзiдэнт уручыў генеральскiя пагоны беларускiм ваенным i супрацоўнiкам праваахоўных органаў.

У адпаведнасцi з указам кiраўнiка дзяржавы воiнскае званне генерал-маёра прысвоена палкоўнiку Аляксандру Балiгатаву, палкоўнiку Iвану Гардзейчыку, палкоўнiку Iгару Сяргеенку, палкоўнiку Валерыю Маслакову. Спецыяльнае званне генерал-маёра мiлiцыi прысвоена палкоўнiку мiлiцыi Сяргею Гурэеву i палкоўнiку мiлiцыi Вiктару Жыбуртовiчу.

Прэзiдэнт павiншаваў беларускiх ваенных i супрацоўнiкаў праваахоўных органаў з Днём абаронцаў Айчыны i прысваеннем вышэйшых афiцэрскiх званняў, падзякаваў за сумленную i бездакорную службу, пажадаў поспехаў у службе на карысць Айчыны.

Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кiраўнiк дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 23 лютага прыняў удзел ва ўрачыстых мерапрыемствах з нагоды Дня абаронцаў Айчыны i Узброеных Сiл Рэспублiкi Бела
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика